АПО́КАЎ (Яўген Уладзіміравіч) (1.2.1869, в. Шамраеўка Сквірскага р-на Кіеўскай вобл. — 1.9.1938),
украінскі гідролаг, гідрагеолаг; адзін з заснавальнікаў гідралогіі. Акад.АН Украіны (1929). Правадз.чл. УАСГНІЛ (1935). Праф. (1917). Скончыў Пецярбургскі тэхнал.ін-т (1892). У канцы 19 — пач. 20 ст. працаваў на Беларусі ў складзе Заходняй экспедыцыі па асушэнні балотаў Палесся. З 1913 узначаліў работы па вывучэнні балотаў Палесся, інжынер-гідратэхнік Мінскай губ. Займаўся гідрагеал. вышуканнямі для водазабеспячэння Мінска. Выказаў меркаванне пра сувязь геал. структур Пд Беларусі з Дняпроўскай упадзінай на Украіне і інш. З 1926 дырэктарНДІ воднай гаспадаркі Украіны.
Тв.:
Режим речного стока в бассейне Верхнего Дпепра [до г. Киева]... Ч. 1—2. Спб., 1904—13;
Режим грунтовых вод в районе Полесья. Спб., 1914;
Праблема Вялікага Дняпра і асушэнне Палесся. Мн., 1935.
савецкі фізіёлаг. Акад.АНСССР (1935, чл.-кар. 1932). Акад.АНАрм. ССР (1943). Акад.АМНСССР (1944). Ген.-палкоўнік мед. службы. Герой Сац. Працы (1945). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію ў Пецярбургу (1904). Вучань і супрацоўнік І.П.Паўлава. Працаваў у н.-д. і вышэйшых навуч. установах Пецярбурга, Масквы, У 1936—50 дырэктар Ін-та фізіялогіі, з 1950 Ін-та эвалюц. фізіялогіі АНСССР. У 1942—46 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Навук. працы па адаптацыйна-трафічнай ролі сімпатычнай нерв. сістэмы. Адзін са стваральнікаў сав. школы фізіёлагаў. Дзярж. прэмія СССР 1941. Прэмія імя І.П.Паўлава АНСССР (1937). Прысуджалася прэмія АНСССР яго імя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНАГРА́ДАЎ (Віктар Уладзіміравіч) (12.1.1895, г. Зарайск, Расія — 4.10.1969),
рускі мовазнавец. Акад.АНСССР (1946). Д-рфілал.н. (1940). Скончыў гіст.-філал. і археал. ін-ты ў Петраградзе (1918). Дырэктар Ін-та мовазнаўства (1950—54) і Ін-та рус. мовы (1958—68), адначасова акад.-сакратар Аддз. л-ры і мовы (1950—63) АНСССР. Даследчык агульнай тэорыі і метадалогіі мовазнаўства, найважнейшых галін навукі пра рус. мову. З яго імем звязана ўзнікненне і абгрунтаванне шэрагу новых галін філал. навукі: гісторыі літ. мовы, агульнамоўнай і індывідуальнай стылістыкі, тэорыі паэт. мовы, фразеалогіі як філал. дысцыпліны і інш. Аўтар працы «Руская мова (граматычнае вучэнне пра слова)» (1947; Дзярж. прэмія СССР 1951). Рэдактар час. «Вопросы языкознания» (1952—69).
Літ.:
Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды: Библиогр. словарь. Мн., 1977. Т. 2. С. 89—129.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНАГРА́ДАЎ (Іван Мацвеевіч) (14.9.1891, с. Мілалюб Пскоўскай вобл., Расія — 20.3.1983),
савецкі матэматык.
Акад.АНСССР (1929). Чл. шматлікіх замежных АН. Двойчы Герой Сац. Працы (1945, 1971). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1914). З 1918 у Пермскім ун-це, ленінградскіх політэхн. ін-це і ун-це. З 1932 дырэктарМатэм. ін-та АНСССР. Навук. працы па аналіт. тэорыі лікаў. Прапанаваў адзін з самых эфектыўных і агульных метадаў аналіт. тэорыі лікаў — метад трыганаметрычных сум, які дазволіў атрымаць фундаментальныя вынікі па праблемах Варынга, Гільберта—Камке, Гольдбаха, ацэнцы сум Вейля і інш. Ленінская прэмія 1972. Дзярж. прэмія СССР 1941, 1983. Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АНСССР (1971).
Тв.:
Метод тригонометрических сумм в теории чисел. 2 изд. М., 1980;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЯЗЬ (Пётр Аляксандравіч) (н. 6.8.1936, в. Першамайская Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Акад.АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1989), д-ртэхн.н. (1983), праф. (1986). Засл. дз. нав. Беларусі (1991). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1960). З 1961 працуе ў галіне парашковай металургіі. З 1980 першы нам.ген. дырэктара Бел.рэсп.навук.-вытв. аб’яднання парашковай металургіі, з 1992 дырэктарНДІ парашковай металургіі. Даследаванні ў галіне канструкцыйных і функцыян. матэрыялаў, якія атрымліваюцца метадамі парашковай металургіі і тэрмічнага напылення. Гал. рэдактар штогадовага рэсп. зборніка «Парашковая металургія». Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
Тв.:
Волокнистые высокотемпературные керамические материалы. Мн., 1991 (у сааўт.);
Формирование структуры и свойств пористых порошковых материалов. М., 1993 (у сааўт.);
Теория и практика газоплазменного напыления. Мн., 1993 (у сааўт.).
бел. пісьменнік. Засл. дз. культ. Беларусі (1971). Канд.філал.н. (1934). Скончыў Камуніст.ун-т Беларусі (1927). У 1932—36 дырэктар Ін-та л-ры і мастацтва АН Беларусі, у 1948—54 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Друкаваўся з 1926. На аснове фальклору стварыў п’есы «Цудоўная дудка» (паст. 1939), «Дзед і жораў» (паст. 1939), «Машэка» (1946, паст. 1954). Найб. папулярная камедыя «Несцерка» (паст. 1941; аднайм. фільм 1955). Аўтар краязнаўчых кніг «Па лясных сцежках» (1948), «На бабровых азёрах» (1957), «Падарожжа па краіне беларусаў» (1968), «Палессе» (1974) і інш., літ.-знаўчых прац «Эдуард Самуйлёнак» (1951), «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры эпохі феадалізму» (1958). У некаторых артыкулах праявы вульгарнага сацыялагізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТА́ПЧЫК (Станіслаў Аляксандравіч) (н. 7.9.1935, г. Мар’іна Горка Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і фізікі металаў. Акад.АН Беларусі (1986), чл.-кар. (1984). Д-ртэхн.н. (1980), праф. (1984). Скончыў БДУ (1960). З 1960 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі: з 1982 нам. дырэктара, з 1983 дырэктар; адначасова з 1987 акадэмік-сакратар Аддзялення фіз.-тэхн. праблем машынабудавання і энергетыкі АН. Навук. працы па тэорыі і практыцы скарасной тэрмічнай апрацоўкі канструкцыйных сталяў і сплаваў, тэхналогіях атрымання і апрацоўкі кампазіцыйных матэрыялаў, лазерным тэрмаўмацаванні матэрыялаў, лазернай мадыфікацыі паверхні, узаемадзеянні выпрамянення з рэчывам, лазерным сінтэзе. З 1987 гал. рэдактар час. «Весці АН Беларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук». Дзярж. прэмія СССР 1986.
Тв.:
Электротермообработка сплавов с особыми свойствами. Мн., 1977 (разам з М.М.Бадзякам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРА́ШЧАНКАЎ (Мікалай Іванавіч) (26.3.1901, в. Забор’е Смаленскай вобл., Расія — 8.10.1965),
савецкі неўролаг. Акад.АН Беларусі (1947). Чл.-кар.АНСССР (1939). Акад.АМНСССР (1944). Д-рмед.н. (1935), праф. (1938). Скончыў Маскоўскі ун-т (1926), дзе і працаваў да 1939. З 1939 дырэктар Усесаюзнага ін-та экстрым. медыцыны, з 1944 — Ін-та неўралогіі АМНСССР. У 1947—51 прэзідэнт АН Беларусі. З 1951 працаваў у Маскве. Навук. працы па фізіялогіі і паталогіі органаў пачуццяў, нерв.-гумаральнай рэгуляцыі, траўматычных і інфекцыйных захворваннях ц. н. с. Вывучыў і апісаў газавую гангрэну мозга, прапанаваў комплексныя метады тэрапіі агнястрэльных раненняў пазваночніка. У Беларусі заснаваў нейрахірургічны цэнтр Ін-та неўралогіі, фізіятэрапіі і нейрахірургіі.
Тв.:
Анаэробная инфекция мозга. М., 1944;
Гипоталамус, его роль в физиологии и патологии. М., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́БЕР (Аляксандр Андрэевіч) (1.4.1902, с. Каменка Чаркаскай вобл., Украіна — 16.6.1971),
савецкі гісторык-усходазнавец і грамадскі дзеяч. Акад.АНСССР (1966). Праф. (1935), д-ргіст.н. (1943). Скончыў Маскоўскі ін-т усходазнаўства (1925). Працаваў у ін-тах гісторыі (1938—45, 1957—68), усеагульнай гісторыі (з 1968) і ўсходазнаўства (1950—56, у 1954—56 дырэктар) АНСССР. Выкладаў у Маскоўскім ун-це (з 1937) і Акадэміі грамадскіх навук пры ЦККПСС (з 1946). Чл.Гал. рэдакцыі Сав.гіст. энцыклапедыі (з 1958). Гал. рэдактар час. «Новая и новейшая история» (1956—62). Віцэ-прэзідэнт (з 1965) і прэзідэнт (з 1970) Міжнар.к-тагіст.навук. Аўтар прац па гісторыі краін Паўд.-Усх. Азіі; адзін з аўтараў падручнікаў па гісторыі краін Азіі і Афрыкі для ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯДУ́ТА (Мікалай Іванавіч) (н. 6.2.1913, г. Старабельск, Украіна),
бел. вучоны-эканаміст. Чл.-кар.АН Беларусі (1969), д-рэканам.н. (1966), праф. (1968). Скончыў Харкаўскі механіка-машынабуд. ін-т (1938). У 1957—62, 1967—77 у Ін-це эканомікі АН Беларусі. У 1962—67 дырэктарЦэнтр.н.-д. і праектна-тэхнал. ін-та арг-цыі і тэхнікі кіравання ў Мінску. У 1977—93 у НДІЭВМ, Бел. ін-це навук.-тэхн. інфармацыі і прагнозаў. Навук. працы па арг-цыі і эканоміцы машынабудавання, эканам. эфектыўнасці капітальных укладанняў і новай тэхнікі, эканам. кібернетыцы.
Тв.:
Об экономической эффективности капитальных вложений в промышленности. Мн., 1960;
Экономика механизации управленческого труда. М., 1968 (разам з І.Б.Левіным, С.І.Лукашэвічам);