ЗАЗЕ́КА (Язэп) (Іосіф Васілевіч; 24.6.1907, в. Востраў Клічаўскага р-на Магілёўскайвобл. — 27.8.1977),
бел. пісьменнік. Канд.філал.н. (1949). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1936). У Айч. вайну ўдзельнік падп. і партыз. руху на Беларусі. Працаваў у Адэскім пед. ін-це (1949—52), БДУ (1952—73). Друкаваўся з 1930. Аўтар зб-каў апавяданняў «Рукою ворага» (1932) і нарысаў) «Партызанскія сцежкі» (1959), кніг для дзяцей «Лясныя сябры» (1966), «Сонечны алень» (1969), «Трывожная ноч»(1972). Збіраў і даследаваў бел. фальклор. Укладальнік зб-каў партыз. творчасці «Песні барацьбы» (1946, з М.Меяровіч і С.Карабанам), «Лясныя песні» (1970, 2-е выд. 1974).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХАРЫ́НСКІ (Вячаслаў Адамавіч) (н. 14.10.1950, г.п. Глуск Магілёўскайвобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1971). Афіц. прадстаўнік Еўрап.АМ у Варшаве (з 1993). Раннім творам уласцівы лірызм і паэтычнасць («Любімая зямля», 1978, «Жураўліная журба», 1983, і інш.). У 1986—96 працаваў за мяжой (Польшча, Германія, Італія). Для твораў гэтага перыяду характэрна складанае спалучэнне рэаліст. і фармальна-абстрактных форм, канцэптуальнасць — цыклы: «XX стагоддзе», «Аварыя» (абодва 1988), «Пацукі» (1988—89), «Фарысеі» (1989), «Грэшнікі» (1989—90), «Святыя» (1990), «Мой сябра Феліні» (1992—93), «Лэдзі», «Ню» (абодва 1990—95), «Архідэі» (1995).
В.Захарынскі. Ефрасіння Полацкая. З цыкла «Святыя». 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕ́МСКІ ЎЧАСТКО́ВЫ НАЧА́ЛЬНІК,
адм.-судовая службовая асоба ў рас. вёсцы ў 1889—1917. Паводле закону ад 12.7.1889, які пашыраўся на рус. і часткова на ўкр. губерні, З.ў.н. вылучаўся з патомных дваран, што мелі нерухомую ўласнасць. Паводле закону ад 12.6.1900 пасада ўведзена таксама ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай, з 1904 — у Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губернях. У руках З.ў.н. была сканцэнтравана адм. ўлада над органамі сял. грамадскага кіравання, пазней да яго перайшлі і функцыі міравых суддзяў; саслоўныя ж правы сялян былі яшчэ больш абмежаваны, адм.-паліцэйскае самавольства і прыгнёт над імі ўзмацніліся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВА́НЧАНКА (Валянцін Мацвеевіч) (н. 7.5.1937, в. Александрыя Шклоўскага р-на Магілёўскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі, біяхіміі і біяфізікі раслін. Д-рбіял.н. (1977), праф. (1995). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1959). З 1960 у Ін-це біялогіі АН Беларусі, з 1977 у Ін-це эксперым. батанікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах фотасінтэзу (у сувязі з мінер. жыўленнем і вільгацезабеспячэннем, прадукц. працэсам), па малекулярна-мембранных механізмах рэгуляцыі.
Тв.:
Фотосинтез и структурное состояние хлоропластов. Мн., 1974;
Регуляция функций мембран растительных клеток. Мн., 1979 (разам з У.М.Юрыным, Ст.Г.Галакціёнавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́ЎСКІ (Міхаіл Ціханавіч) (9.2.1903, в. Маляцічы Крычаўскага р-на Магілёўскайвобл. — 13.1.1972),
савецкі хімік. Акад.АНКаз. ССР (1962, чл.-кар. 1953). Скончыў Адэскі вышэйшы хіміка-тэхнал.ін-т (1926). З 1926 у Ін-це навук.-суд. экспертызы (г. Адэса), з 1939 у Казахскім ун-це (г. Алма-Ата). Навук. працы па аналіт. хіміі, атрыманні і вывучэнні амальгам. Распрацаваў электрахім. метады аналізу, тэорыю працэсу цэментацыі металамі і амальгамамі і ўзаемадзеяння металаў у ртутнай фазе. Даследаваў механізм дэзінтэграцыі метал. катодаў і ўтварэння тонкадысперсных парашкоў з узнікненнем адмоўных іонаў металаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗУБО́ЎСКІ (Валянцін Міхайлавіч) (н. 1.9.1937, г. Крычаў Магілёўскайвобл.),
бел. псіхолаг. Д-рпсіхал.н. (1991), праф. (1992). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча проціпаветранай абароны (1961) і выкладаў у ім (1964—93; з 1965 Вышэйшае інж.-зенітнае ракетнае вучылішча проціпаветранай абароны). З 1993 у Рэсп. ін-це прафес. адукацыі, з 1995 у Акад. кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1997 у Беларускім дзярж.агр.тэхн. ун-це (заг. кафедры кіравання с.-г. вытв-сцю). Даследуе праблемы інж. псіхалогіі, псіхалогіі кіравання.
Тв.:
Моделирование в практической психологии. Ч. 1—2. Мн., 1995;
Управленческий риск: ситуативные и личностные аспекты. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІНКО́ЎСКІ (Сцяпан Антонавіч) (1918, в. Даколь Глускага р-на Магілёўскайвобл. — 2.2.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах., 1-м Укр., 1-м Бел. франтах. Механік-вадзіцель танка ст. сяржант К. вызначыўся ў 1945 пры вызваленні Польшчы: пры наступленні ў складзе экіпажа знішчыў 2 мінамётныя батарэі, 11 аўтамашын і 120 павозак з боепрыпасамі, шмат жывой сілы праціўніка; 22 студз. ў час разведкі ўварваўся ў нас. пункт Кольмар і захапіў склады; 23 студз. авалодаў пераправай цераз р. Нотаць і ўтрымліваў яе да падыходу падмацавання. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАТКЕ́ВІЧ (Піліп Мацвеевіч) (14.11.1881, г.п. Глуск Магілёўскайвобл. — 20.3.1921),
бел.паліт. дзеяч. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1901), настаўнічаў. На 1-м Усерас. з’ездзе сял. дэпутатаў (май 1917, Петраград) увайшоў у групу «14-ці беспартыйных» з Беларусі на чале з М.В.Фрунзе, абраны чл. Выканкома Усерас. Савета сял. дэпутатаў. У 1917 старшыня выканкома Бабруйскага пав. Савета сял. дэпутатаў, нам. старшыні Бел.абл.к-та пры Усерас. Савеце сял. дэпутатаў, узначальваў (з В.Селіванавым) Бел. аддзел Наркамнаца. Дэлегат Усебел. з’езда 1917. У 1918 і 1919 арыштоўваўся ням. і польск. ўладамі. З 1920 на пед. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРНЕ́ЕНКА (Уладзімір Якаўлевіч) (15.7.1924, в. Губіншчына Крычаўскага р-на Магілёўскайвобл. — 10.5.1996),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1943. Камандзір кулямётнага разліку ст. сяржант К. 28.2.1944 каля в. Янава Быхаўскага р-на знішчыў кулямёт і каля 20 гітлераўцаў, паранены, працягваў бой; у ліп. 1944 у баі на тэр. Смалявіцкага р-на прабраўся з разлікам у тыл праціўніка, агнём пасеяў паніку, што дапамагло сав. падраздзяленням прарваць варожыя пазіцыі; у студз. 1945 на тэр. Польшчы ўдзельнічаў у адбіцці 5 варожых контратак. У 1945—79 на сав. рабоце на Магілёўшчыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПЕ́ЧАНКА (Васіль Васілевіч) (н. 7.1.1925, в. Будзішча Чачэрскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1957). Працаваў у рэдакцыі магілёўскай раённай газеты, у 1959—87 дырэктар, нам. дырэктара Рэчкаўскай сярэдняй школы Магілёўскага р-на. Літ. дзейнасць пачаў у 1953. Аўтар кніг вершаў для дзяцей «Сонейка ўзышло» (1961), «Сандалікі-скакалікі» (1994), «Загадкі ў калядкі» (1997), «Крылаты будзільнік» (1998). У зб-ках «Споведзь збалелай душы», «Я родам з Будзішча» (абодва 1994), «Вярхом на ўрагане» (1996), «Боль», «Толькі з табою» (абодва 1998) раскрыў багацце, шматграннасць і непаўторнасць свету дзіцячых захапленняў. Пі ша байкі, гумарэскі.