БАГДАНО́ЎСКІ Яўстафій Іванавіч (20.9.1833, в. Падсолтава Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 11.10.1888),
расійскі вучоны ў галіне хірургіі. Д-р медыцыны (1861), акад. Ваенна-мед. акадэміі (1880). Скончыў Пецярбургскую медыка-хірург. акадэмію (1858). Удасканальваў веды ў краінах Зах. Еўропы. З 1863 праф. Ваенна-мед. акадэміі, дзе ўстаноўлены яго бронзавы бюст. Першы ў Расіі зрабіў шэраг складаных аперацый.
Літ.:
Грицкевич В.П. С факелом Гиппократа. Мн., 1987;
Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: Биографии. Т. 2. М., 1992.
В.А.Ярмоленка.
т. 18, кн. 1, с. 341
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)