КАНДРА́ШЫН (Кірыла Пятровіч) (6.3.1914, Масква — 7.3.1981),
дырыжор. Нар.арт.СССР (1972). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1936, клас Б.Хайкіна), у 1950—53 і 1972—78 выкладаў у ёй (праф. з 1976). У 1937—41 у Ленінградскім Малым оперным т-ры, у 1943—56 у Вял. т-ры ў Маскве, у 1960—75 гал. дырыжор сімф. аркестра Маскоўскай філармоніі. З 1978 у Нідэрландах. Пад яго муз. кіраўніцтвам пастаўлены оперы «Дзяўчына з Захаду» (1938) і «Чыо-Чыо-сан» (1939) Дж.Пучыні, «Пампадуры» А.Пашчанкі (1940). Удзельнічаў у пастаноўках опер «Снягурачка» М.Рымскага-Корсакава (1943, 1953), «Бэла» А.Аляксандрава (1945), «Варожая сіла» А.Сярова (1947), «Прададзеная нявеста» Б.Сметаны (1948), «Галька» С.Манюшкі (1949). Як сімф. дырыжор выканаў многія творы рус. і зах.-еўрап. кампазітараў, у т. л. Шастаковіча, А.Хачатурана, Г.Свірыдава і інш. Аўтар кн. «Аб дырыжорскім мастацтве» (1970). Дзярж. прэміі СССР 1948, 1949. Дзярж. прэмія Расіі 1969. З 1984 у Амстэрдаме праводзіцца Міжнар. конкурс маладых дырыжораў імя К.
Літ.:
Ражников В. Кирилл Кондрашин рассказывает о музыке и жизни. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЎЭЛ ((Cowell) Генры Дыксан) (11.3.1897, Менла Парк, штат Каліфорнія, ЗША — 10.12.1965),
амерыканскі кампазітар, піяніст, тэарэтык, педагог. Вучыўся ў Нью-Йорку і Берліне ў Ч.Сігера і Э.М. фон Хорнбастэля. Заснавальнік (1927) і выдавец (да 1936) серыі нотных выданняў і грамзапісаў «Новы музычны квартальнік» («New Music Quarterly»). У ранніх творах эксперыментаваў у галіне гармоніі, інструментоўкі. У 1932 сканструяваў (з Л.Тэрменам) т. зв. рытмікон — інструмент, які ўзнаўляе адначасова розныя рытмы, напісаў для яго п’есу з арк. «Рытмікана». Збіраў і выкарыстоўваў кельцкія нар. мелодыі, звяртаўся да амер. сельскай музыкі 18 ст. Цікавіўся муз. мастацтвам Усходу (13-я сімфонія «Мадрас», 1958; «Персідскі цыкл» для камернага арк., 1957). Аўтар оперы «О’Хігінс з Чылі» (1949, не скончана), 2 балетаў, 20 сімфоній (пераважна праграмных, 1918—65), п’ес для розных арк. складаў; канцэртаў для фп. (1928), ударных (1958), акардэона (1960); камерна-інстр. ансамбляў (5 стр. квартэтаў, 1916—56), інстр. п’ес, хароў і інш., а таксама кн. «Ч.Айвз і яго музыка» (1955), артыкулаў пра музыку Усходу, Азіі, Афрыкі і інш. Сярод вучняў Дж. Кейдж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВІНТЭ́Т (італьян. quintetto ад лац. quintus пяты),
1) ансамбль з 5 выканаўцаў (інструменталістаў ці вакалістаў). Інстр. К. можа складацца з аднародных або разнародных інструментаў. Пашыраны К. смыковы (смыковы квартэт і 2-я віяланчэль або 2-і альт), фп. (смыковы квартэт і фп.), духавых інструментаў (квартэт драўляных духавых і валторна).
2) Муз. твор для 5 інструментаў або пеўчых галасоў. Інстр. К. як жанр камернай музыкі склаўся ў творчасці І.Гайдна і В.А.Моцарта. Звычайна пішацца ў санатнай цыклічнай форме. У музыцы 19—20 ст. значна пашыраны фп. К., для якога характэрна кантрастнае супастаўленне тэмбраў фп. і стр. смыковых інструментаў. У сусв.муз. класіку ўвайшлі фп. квінтэты Ф.Шуберта, Р.Шумана, І.Брамса, С.Франка, С.Танеева, Дз.Шастаковіча. У бел. музыцы пачынальнік жанру М.Аладаў (2 К., 1-ы ў 1925). Фп. К. пісалі таксама П.Падкавыраў, У.Чараднічэнка. К. для інш. складаў стварылі У.Дамарацкі («Партыта» для К. медных духавых), У.Каральчук (К. для 2 труб, валторны, трамбона і тубы), А.Літвіноўскі (п’еса для стр. К. «U1»). Вакальныя К. звычайна ўваходзяць у оперы.
бел. артыстка балета. Нар.арт. Беларусі (1964). Скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1947). У 1947—68 салістка Дзярж.т-раоперы і балета Беларусі. У 1969—78 кіраўнік дзіцячага самадз. харэаграфічнага гуртка ў Ленінградзе. Танцоўшчыца характарнага плана. У яе выкананні высокая тэхн. свабода спалучалася з мяккай пластычнасцю рухаў, выразнымі штрыхамі падкрэсліваліся індывід. рысы персанажаў. У нац. рэпертуары стварыла каларытныя вобразы: Жанчына ў чорным («Святло і цені» Г.Вагнера), Мадэрнісцкая танцоўшчыца («Мара» Я.Глебава), Ванда («Салавей» М.Крошнера). Сярод найб. значных партый: Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Мачаха («Папялушка» С.Пракоф’ева), Ліса і Варвара («Доктар Айбаліт» І.Марозава), Вулічная танцоўшчыца і Мерседэс («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Цыганка («Эсмеральда» Ц.Пуні), фея Бэзу і Кошачка, Іспанка («Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Анітра («Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга), Іспанка («Балеро» на муз. М.Равеля). Выканала шмат характарных танцаў у балетных і оперных спектаклях, у т. л. ў операх «Фауст» Ш.Гуно («Вальпургіева ноч»), «Князь Ігар» А.Барадзіна («Палавецкія танцы»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЮІ́ (Цэзар Антонавіч) (18.1.1835, Вільня — 26.3.1918),
рускі кампазітар і муз. крытык, ваен. інжынер і вучоны. Інжынер-ген. (1904). Чл. Ін-та Францыі (1894). Скончыў Ваен.-інж. акадэмію ў Пецярбургу (1857) і выкладаў у ёй (з 1880 праф., з 1891 засл.праф.). Кампазіцыяй займаўся ў С.Манюшкі ў Вільні. У 1864—1900 выступаў як муз. крытык, супрацоўнічаў у газетах і часопісах. Чл.«Магутнай кучкі». Садзейнічаў раскрыццю гіст. значэння творчасці М.Глінкі, А.Даргамыжскага, прапагандаваў музыку А.Барадзіна, М.Мусаргскага, М.Рымскага-Корсакава. Як кампазітар найб. вызначыўся ў жанры раманса (больш за 300). Аўтар 14 опер, у т. л. «Вільям Раткліф» паводле Г.Гейнэ (паст. 1869), «Анджэла» паводле В.Гюго (паст. 1876), музыкі для дзяцей, у т. л. першых у рус. музыцы дзіцячых опер («Снежны асілак», 1906, і інш.). Закончыў оперы «Каменны госць» Даргамыжскага і «Сарочынскі кірмаш» Мусаргскага. Навук. працы па фартыфікацыі; стварыў курс фартыфікацыі, які чытаў у ваен. акадэміях.
Літ. тв.: Избр. статьи Л., 1952; Избр. статьи об исполнителях. М., 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙСЕ́ЕНКА (Мікалай Сяргеевіч) (н. 28.10.1941, г. Гомель),
бел. спявак (барытон). Засл. арт. Расіі (1979). Скончыў Бел. кансерваторыю (1972, клас С.Асколкава). З 1972 выкладаў у Гомельскім муз. вучылішчы. З 1974 саліст Свярдлоўскага, з 1981 — Нац.акад.т-раоперы Беларусі. Яго творчасці ўласцівы драм. асэнсаванасць сцэн. паводзін, вял.ўнутр. экспрэсія пры стрыманасці вонкавага сцэн. малюнка. Сярод партый: Міхал («Новая зямля» Ю.Семянякі), Вял. князь Міндоўг («Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі), Мастак («Візіт дамы» С.Картэса), князь Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Гразной («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Анегін, Томскі, Эбн Хакія («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Бартала («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Скарпія («Тоска» Дж.Пучыні), Рыгалета, Жэрмон, Аманасра, Макбет і Яга («Рыгалета», «Травіята», «Аіда», «Шэкспір і Вердзі» паводле опер «Макбет», «Фальстаф» і «Атэла» Дж.Вердзі), Альфіо («Сельскі гонар» П.Масканьі), Ліндорф («Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха), граф Альмавіва, Папагена («Вяселле Фігара», «Чароўная флейта» ВА.Моцарта), Дзянісаў і Напалеон, Стэньё («Вайна і мір», «Мадалена» С.Пракоф’ева). Удзельнічаў у радыёзапісах опер «Матухна Кураж» Картэса, «Францыск Скарына» Дз.Смольскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКО́ЎСКАЯ ДЗЯРЖА́ЎНАЯ АКАДЭ́МІЯ ХАРЭАГРА́ФІІ,
адна са старэйшых навуч. устаноў Расіі ў галіне сцэн. мастацтваў. Рыхтуе артыстаў балета з сярэдняй і вышэйшай адукацыяй, балетмайстраў, педагогаў-харэографаў і канцэртмайстраў. Засн. ў 1773 як класы «тэатральнага танцавання» пры Выхаваўчым доме. З 1806 Імператарскае тэатр. вучылішча па падрыхтоўцы артыстаў оперы, балета, драмы і музыкантаў тэатр. аркестраў, з 1917 спецыялізаванае харэаграфічнае. З 1920 Дзярж. балетная школа ў складзе Вял.т-ра, з 1931 балетны тэхнікум, з 1937 Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча, з 1961 акадэмічнае. У 1987 пераўтворана ў харэаграфічны ін-т, з 1995 акадэмія. У складзе акадэміі (1999): вучылішча (рыхтуе артыстаў балета з сярэдняй адукацыяй), кафедры па спецыяльнасцях, б-ка. Сярод выкладчыкаў: С.Галоўкіна (дырэктар вучылішча з 1960, рэктар акадэміі), Л.Жданаў, І.Уксуснікаў, Я.Фарманянц, Г.Кузняцова; сярод выпускнікоў: А.Абрамава, Л.Банк, Н.Падгарэцкая, В.Кудраўцава, І.Майсееў, A. і С.Месерэр, М.Габовіч, В.Лепяшынская, М.Плісецкая, А.Лапауры, Р.Стручкова, К.Максімава, У.Васільеў, Н.Бяссмертнава, М.Лаўроўскі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСНЭ́ ((Massenet) Жуль Эміль Фрэдэрык) (12.5.1842, Манто, каля г. Сент-Эцьен, Францыя — 13.8.1912),
французскі кампазітар, педагог. Чл. Ін-та Францыі (1878). Прэзідэнт Акадэміі прыгожых мастацтваў (1910). У 1852—63 (з перапынкам) вучыўся ў Парыжскай кансерваторыі ў А.Тама; у 1878—96 яе праф. У 1863 атрымаў Рымскую прэмію. Разам з Ш.Гуно — адзін з вядучых прадстаўнікоў лірычнай оперы. Валодаў яскравым меладычным дараваннем, стварыў гнуткі арыёзна-дэкламацыйны вак. стыль. Сярод твораў: каля 30 опер, у т. л. «Дон Сезар дэ Базан» (паст. 1872), «Манон» (1884), «Вертэр» (1886), «Таіс» і «Наварка» (абедзве 1894), «Сафо» (1897), «Жанглёр Божай Маці» (1902), «Дон Кіхот» (1910), «Панург» (1913); аперэты; балеты «Куранты» (1892), «Цыкада» (1904), «Тарэра» («Эспада», 1908); 4 араторыі (1873, 1875, 1880, 1900); кантаты, у т. л. «Давід Рыцыо» (1863), «Мір і свабода» (1867); 7 праграмных сюіт і інш. для арк.; каля 200 рамансаў і песень, вак. цыклы; музыка да драм. спектакляў і інш. Сярод вучняў: А.Бруно, Ш.Кеклен, Ж.Цьерсо, Г.Шарпанцье, Э.Шасон, Ф.Шміт, Дж.Энеску. Аўтар успамінаў (1912).
грузінскі і расійскі дырыжор. Нар.арт.СССР (1951). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1930, клас А.Гаўка). З 1923 у Тбіліскім оперным т-ры, з 1931 дырыжор, у 1953—62 гал. дырыжор Вял.т-ра ў Маскве. Яго творчасці ўласцівы тонкае разуменне вак. спецыфікі, уменне па-майстэрску раскрываць муз. драматургію твораў розных эпох і стыляў. Пад яго муз. кіраўніцтвам пастаўлены оперы «Атэла» Дж.Вердзі (1932), «Абесалом і Этэры» З.Паліяшвілі (1939), «Чаравічкі» (1941) і «Пікавая дама» (1944) П.Чайкоўскага, «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1946), «Руслан і Людміла» М.Глінкі (1948), «Аіда» (1951) і «Фальстаф» (1962) Вердзі, «Дзекабрысты» Ю.Шапорына (1953), «Фідэліо» Л.Бетховена (1954), «Вайна і мір» С.Пракоф’ева (1959) і інш. Удзельнічаў у оперных пастаноўках шэрагу т-раў еўрап. краін. Выступаў і як сімф. дырыжор. Аўтар муз. твораў. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу дырыжораў (1938). Дзярж. прэміі СССР 1942, 1943.
Літ.:
А.Ш.Мелик-Пашаев: Воспоминания, статьи, материалы. М., 1976;