Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
БЕЛАРУ́СКАЯ СТУ́ДЫЯ О́ПЕРЫ І БАЛЕ́ТА.
Існавала з кастр. 1930 да мая 1933 у Мінску. Створана на базе вышэйшага опернага класа Бел. муз. тэхнікума з мэтай падрыхтаваць адкрыццё на Беларусі т-ра оперы і балета. Кіраўнікі: дырыжор І.Гітгарц, балетмайстар Л.Крамарэўскі, хормайстар і гал. канцэртмайстар Г.Пятроў, рэжысёр-асістэнт В.Барысевіч, вакальны кансультант і педагог А.Баначыч. Пастаўлены оперы «Залаты пеўнік» М.Рымскага-Корсакава (рэж. У.Тазаўроўскі), «Кармэн» Ж.Бізэ (рэж. Б.Норд), балет «Чырвоны мак» Р.Гліэра (усе на сцэне БДТ-1). Рэарганізавана ў сталы тэатр (гл. Дзяржаўны тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь).
Сярод студыйцаў: спевакі Л.Александроўская, І.Балоцін, Т.Каліноўская (Баначыч), М.Гульман, М.Дзянісаў, С.Друкер, А.Зайцава, В.Каліноўскі, Д.Кроз, М.Пігулеўскі, К.Пуроўскі, М.Русін, К.Саліна, Дз.Салохін; танцоры Я.Вяпрынскі, С.Дрэчын, К.Калітоўская, Л.Крамарэўская, Н.Фінская, Г.Шчолкіна.
Літ.:
Смольский Б.С. Белорусский музыкальный театр. Мн., 1963.
Б.С.Смольскі.
т. 2, с. 429
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы Рэспублікі Беларусь
т. 11, с. 234
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
Дзяржаўны тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь
т. 6, с. 158
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
«Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь»
т. 11, с. 230
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
БЕ́РАНАЎ Ігар Леанідавіч
(н. 20.1.1936, г. Екацярынбург, Расія),
рускі спявак (барытон). Засл. арт. Расіі (1970). Скончыў Горкаўскую кансерваторыю (1960), выкладаў у ёй (1980—92). У 1961—87 саліст Горкаўскага т-ра оперы і балета. З 1993 у Бел. акадэміі музыкі. На сцэне Опернай студыі акадэміі паставіў оперы «Утаймаванне свавольніцы» В.Шабаліна, «Любоўны напітак» Г.Даніцэці, «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага, кампазіцыю паводле оперы «Так робяць усе» В.А.Моцарта.
т. 3, с. 106
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
ГРАН
(Grahn) Люсіль (30.6.1819, Капенгаген — 4.4.1907),
дацкая артыстка балета, балетмайстар; адна з найб. вядомых рамант. танцоўшчыц. Скончыла школу Каралеўскага дацкага балета (педагог А.Бурнанвіль), з 1826 у яго трупе, афіцыйна дэбютавала ў 1834 (па-дэ-дэ ў оперы «Нямая з Портычы» Ф.Абера). З 1839 у Парыжскай оперы. У 1843—46 гастраліравала ў Еўропе, з 1848 пераважна ў Германіі. Яе танец адметны лёгкасцю, грацыяй, выключнай тэхнікай. Выконвала гал. партыі ў балетах, паст. Бурнанвілем, Ф.Тальёні, Ж.Ж.Перо і інш. У 1856 пакінула сцэну, працавала балетмайстрам у Лейпцыгу (1858—61), Мюнхенскай прыдворнай оперы (1869—75). Сярод пастановак сцэна вакханаліі ў оперы «Тангейзер» Р.Вагнера.
т. 5, с. 404
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
БАРЫСЕ́ВІЧ Вольга Міхайлаўна
(4.7.1903, г. Порт-Артур — 13.9.1947),
бел. рэжысёр оперы. Скончыла Бел. драм. студыю ў Маскве (1926). У 1926—31 артыстка БДТ-2. У 1933—47 рэжысёр Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Удзельнічала ў стварэнні нац. рэпертуару (сааўтар лібрэта оперы «Кветка шчасця» А.Туранкова). Лепшыя пастаноўкі — «Трыльбі» А.Юрасоўскага (1940), «Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха (1941). З інш. работ: «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага (1933), «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні (1934), «Чыо-Чыосан» Дж.Пучыні (1945), «Русалка» А.Даргамыжскага (1946).
Б.С.Смольскі.
т. 2, с. 333
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)