ГАЙДУ́ЧЫК (Сяргей Міронавіч) (20.1.1915, г. Брэст — студзень 1984),
бел. мовазнавец-германіст. Д-рфілал.н. (1973), праф. (1978). Скончыў Вышэйшае камерцыйнае вучылішча ў Кракаве (1936), дзярж.пед. курсы для выкладчыкаў ням. мовы ў Варшаве (1937) і Мінскіпед.ін-т замежных моў (1963). Настаўнічаў, выкладаў у Гродзенскім (1946—55) і Мінскім (1962—83) пед. ін-тах замежных моў. Даследаваў праблемы тэорыі ням. мовы (пераважна фонастылістыкі), распрацоўваў методыку выкладання замежных моў. Аўтар прац: «Прасадычная сістэма сучаснай нямецкай мовы» (1972), «Тэарэтычная фанетыка нямецкай мовы» (1972). Сааўтар «Практычнай фанетыкі нямецкай мовы» (ч. І, 1984). Пад яго навук. кіраўніцтвам падрыхтавана цэлае пакаленне бел. вучоных-германістаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎГЯ́ЛА (Алег Георгіевіч) (1.5.1930, г. Полацк, Віцебскай вобл. — 1.4.1986),
бел. вучоны ў галіне тэрапіі. Д-рмед.н. (1968), праф. (1972). Скончыў Мінскімед.ін-т (1955), дзе працаваў з 1960. З 1971 у Віцебскім мед. ін-це. Навук. працы па зменах у печані ад ачаговай пнеўманіі, механізмах развіцця сардэчнай недастатковасці, ішэмічнай хваробы, дзеянні вітамінаў на мышцу сэрца ў хворых з недастатковасцю кровазвароту, распрацоўцы бязлекавых метадаў прафілактыкі ішэмічнай хваробы сэрца і артэрыяльнай гіпертэнзіі.
Тв.:
Патогенез, клиника и лечение хронической недостаточности кровообращения. Мн., 1974;
Ишемическая болезнь сердца: ранняя диагностика и безлекарственная профилактика в поликлинических условиях. Мн., 1986 (разам з Н.М.Федарэнка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́НЗБУРГ (Соня Ёселеўна) (13.11.1922, в. Татарск Смаленскай вобл., Расія — 25.8.1994),
бел. вучоны ў галіне нейрафізіялогіі. Д-рмед.н. (1972). Скончыла Мінскімед.ін-т (1947). З 1948 у Ін-це фізіялогіі АН Беларусі, з 1985 у Бел.НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі. Навук. працы па даследаванні эл. актыўнасці і гемадынамікі галаўнога мозга пры парушэнні мазгавога кровазвароту пры дэміэлінізавальных хваробах, пытаннях дыягностыкі метастатычнага пашкоджання галаўнога мозга, ацэнцы функцыян. стану галаўнога мозга пры лакальнай і агульнай гіпертэрміі ў выпадках комплекснага лячэння анкалагічных хворых.
Тв.:
Электрическая активность и гемодинамика головного мозга при окклюзии мозговых артерий. Мн., 1974;
Клинические и экспериментальные вопросы термолучевой терапии. Обнинск, 1989 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬІ́НА́ (Алена Георгіеўна) (н. 8.12.1948, Мінск),
бел. вучоны ў галіне мед. генетыкі. Д-рмед.н. (1994). Правадз.чл. Нью-Йоркскай АН (1994). Скончыла Мінскімед.ін-т (1974). З 1986 у Бел.НДІ спадчынных і прыроджаных хвароб. Навук. працы па клініка-генет. даследаваннях заган развіцця, камп’ютэрных метадах дыягностыкі, распрацоўцы метадаў прафілактыкі разумовай адсталасці, стварэнні Бел.нац. Рэгістра прыроджанай паталогіі чалавека.
Тв.:
Медицинская генетика: Итоги и перспективы. М., 1983 (у сааўт.);
Регист хромосомных болезней человека. М., 1984 (у сааўт.);
Kabuki-rnake up (Niikawa-Kuroki) syndrome in Belorussan Register of congenital malformations (у сааўт.) // American Journal of Medical Genetica. 1995. №2.
галіновая група вышэйшых і сярэдніх спец.навуч. устаноў, якія рыхтуюць выкладчыкаў для сістэмы прафес.-тэхн. адукацыі, а таксама для прац. і прафес. падрыхтоўкі вучняў агульнаадук. школ. Першая ВНУ у гэтай групе — Маскоўскі індустр.-пед.ін-т (1923—43). У 1930—33 індустр.-пед. ін-ты ўтвораны ў інш. гарадах. З 1943 сярэднюю спец. адукацыю па гэтым профілі даюць індустр.-пед. тэхнікумы. У Беларусі створаны індустр.-пед. тэхнікумы ў Мінску (з 1947), Пінску (1955), Віцебску (1969), якія 1.9.1996 пераўтвораны ў навуч. ўстановы павышанага тыпу — індустр.пед. каледжы (гл.Віцебскі індустрыяльна-педагагічны тэхнікум, Мінскі індустрыяльна-педагагічны каледж, Пінскі індустрыяльна-педагагічны каледж).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ХАРАЎ (Сцяпан Іванавіч) (н. 31.7.1919, в. Стайкі Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік, нарысіст. Засл. работнік культ. Беларусі (1980). Скончыў Мінскіпед.ін-т (1950). Працаваў у газетах, у час. «Маладосць» (1955—81). Друкуецца з 1934. Творы прысвечаны пераважна бел. вёсцы. Аўтар аповесці «Бацькавічы» (ч. 1—2, 1974—80) пра жыццё сваіх землякоў напярэдадні і ў час Вял.Айч. вайны, нарысаў і апавяданняў: зб-кі «Незабыўныя сустрэчы» (1959), «Ад вашага карэспандэнта...» (1966), «Жыццё-легенда» (1971), «Светлая пара» (1978), «Суніцы для сына», «Сцішанае поле» (абодва 1986) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМА́КА (Міхаіл Мікалаевіч) (н. 6.5. 1929, Мінск),
бел. вучоны ў галіне фтызіятрыі і пульманалогіі. Д-рмед.н., праф. (1969). Засл. дз. нав. Беларусі (1975). Скончыў Мінскімед.ін-т (1953). У 1958—91 дырэктар Бел.НДІ фтызіятрыі і пульманалогіі, з 1971 адначасова ў Мінскім мед. ін-це (у 1991—98 заг. кафедры). Навук. працы па функцыянаванні ўнутр. органаў і сістэм пры паталогіі органаў дыхання, удасканаленні дыягностыкі і лячэння захворванняў органаў дыхання, барацьбе з туберкулёзам.
Тв.:
Туберкулез органов дыхания и отягощающие его факторы. Мн., 1985 (у сааўт.);
Руководство по фтизиатрии. 2 изд. Мн., 1991 (разам з С.І. Суднікам, С.А Собалем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУК (Іван Іванавіч) (н. 15.6.1954, в. Згурск Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),
бел. фалькларыст. Канд.філал.н. (1985). Скончыў Мінскіпед.ін-т (1975). З 1979 працаваў у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з 1992 у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, з 1998 прарэктар Бел.АМ. Даследуе бел. фальклор, нар. культуру, бел.нар. каляндар і інш. Аўтар манаграфій «Усходнеславянскія казкі пра жывёл» (1992), «Следам за сонцам: Беларускі народны каляндар: свята, абрады, паэзія» (1994), сааўтар прац «Магія слова чароўнага», «Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыцыйныя жанры: Мінская вобласць» (абедзве 1995), «Народная культура і сучасная школа» (1996) і інш.
бел. вучоны ў галіне аўтаматычнага кіравання. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1993). Брат У.П.Кузняцова. Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1973). З 1973 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па тэорыі эл. ланцугоў і аўтам. кіравання.
Распрацаваў метады аналізу і сінтэзу нелінейных дыскрэтных сістэм аўтам. кіравання, навук. асновы тэорыі сістэм імпульсна-фазавай аўтападстройкі частаты.
Тв.:
Анализ и параметрический синтез импульсных систем с фазовым управлением. Мн., 1993 (разам 3 М.П.Батурам, Л.Ю.Шыліным);
Теория электрических цепей. Мн., 1999 (разам з А.П.Курулёвым, М.П.Батурам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЧУ́Н (Уладзімір Рыгоравіч) (14.3.1914, в. Кухцічы Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 25.6.1998),
Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў Мінскітрансп.-эканам. тэхнікум (1933), Сталінградскае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1939).
У Чырв. Арміі з 1936. У Вял.Айч. вайну з крас. 1943 на Паўд., 4-м Укр., 3, 1 і 2-м Прыбалт., Ленінградскім франтах. Камандзір авіяэскадрыллі штурмавікоў, капітан. К. зрабіў 133 баявыя вылеты на разведку і бамбардзіроўку войск праціўніка, знішчыў 27 танкаў, 112 аўтамашын з грузам і жывой сілай, 3 самалёты на аэрадромах і 2 у паветр. баі, шмат інш. тэхнікі і жывой сілы праціўніка. Да 1957 у Сав. Арміі, падпалкоўнік.