СЦЕПАНО́ВІЧ Іосіф Міхайлавіч (н. 3.2.1955, в. Лыцавічы Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне батанікі. Д-р біял. н. (2001). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1977). З 1979 у Ін-це эксперым. батанікі Нац. АН Беларусі (з 2003 заг. лабараторыі). Навук. працы па экалогіі, ахове раслін, іх рацыянальным выкарыстанні і антрапагенным уздзеянні, прадукцыйнасці, біяхім. складзе травастою.
Тв.:
Эколага-фларыстычны дыягназ сінтаксонаў прыроднай травяністай расліннасці Беларусі. Мн., 2000;
Природная среда Беларуси. Мн., 2002 (у сааўт.);
Флора и растительность Полесского государственного радиационноэкологического заповедника. Мозырь, 2002 (у сааўт).
т. 18, кн. 1, с. 461
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)