элементарныя ўзбуджэнні, здапамогай якіх у статыстычнай фізіцы апісваюць станы вадкасцей і цвёрдых цел. Напр., кванты гукавых ваганняў крышталічнай рашоткі (фаноны), кванты спінавых хваль у ферамагнетыках (магноны). Маюць цэлы або паўцэлы спін. Паводзіны К. вызначаюцца законамі квантавай механікі.
Паняцце «К.» ўзнікае ў сувязі з квантава-мех. апісаннем калектыўнага руху атамаў у рэчыве (іх нельга атаясамліваць з рэальнымі часціцамі). Паводле карпускулярна-хвалевага дуалізму элементарныя ўзбуджэнні можна апісваць як К., якія рухаюцца ў целе і маюць пэўныя энергіі, імпульсы і спіны. Пры нізкіх т-рах узбуджаныя станы цела апісваюцца невялікім лікам устойлівых К., якія слаба ўзаемадзейнічаюць паміж сабой і іх сукупнасць можа разглядацца як ідэальны газ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́САЎСКІ БОЙ 1942,
бой партыз. атрадаў імя Дзімітрава (камандзір І.П.Мірашнічэнка), імя Шчорса (П.В.Пранягін) і імя Варашылава (І.С.Зайкоў) супраць ням.-фаш. гарнізона (60 салдат і 50 паліцэйскіх) у г. Косава Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Разведаўшы сілы праціўніка, сістэму аховы і размяшчэнне яго агнявых пунктаў, у ноч на Зжн. партызаны здапамогай падпольшчыкаў нанеслі раптоўны ўдар і пасля 2-гадзіннага бою разграмілі гарнізон (разбурылі вузел сувязі, спалілі камендатуру і інш.адм. будынкі, смалакурны з-д, масты), захапілі шмат зброі, боепрыпасаў, харч. прадуктаў. Пасля бою на працягу месяца Косава было пад кантролем партызан. У гонар дзейнасці партызан і антыфаш. арганізацыі ў Косаве помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯБЁДКА,
машына для пад’ёму, апускання і падцягвання грузаў здапамогай каната або ланцуга. Развіваюць цягавае намаганне да 200 кН.
Бываюць стацыянарныя (падлогавыя, насценныя, столевыя) і перасоўныя (на рэйкавых або бязрэйкавых цялежках), з машынным (эл., пнеўматычным, гідраўлічным, ад рухавіка ўнутр. згарання) і ручным прыводам. Выкарыстоўваюцца як самаст. машыны пры пагрузачна-разгрузачных, буд., мантажных, складскіх, манеўровых (з рухомым саставам) работах, пры тралёўцы лесу і штабеляванні драўніны, швартоўцы суднаў, пад’ёме якараў, а таксама як частка землярыйных і дарожных машын, грузападымальных кранаў, капроў, канатных дарог, скрэперных і буравых установак і інш.
Лябёдкі: а — ручная рычажная (1, 2 — прывадныя рукаяткі прамога і зваротнага ходу); б — барабанная электрычная (1 — электрарухавік, 2 — рэдуктар, 3 — барабан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІТАФО́Н (ад магніт + ...фон),
апарат для магн.гуказапісу на магнітную стужку ці інш. носьбіт і наступнага ўзнаўлення гуку. Бывае адна- і шматдарожкавы, мона- і стэрэафанічны. Існуюць таксама спалучэнні М. зінш. апаратамі (напр.магнітола).
Адрозніваюць прафесійны (напр., для сінхроннага гуказапісу пры кіназдымцы), студыйны для высакаякаснага гуказапісу, паўпрафесійны (напр., для запісу дыспетчарскіх перагавораў), бытавы для аматарскага гуказапісу і спецыяльны (напр., геамагнітафон, дыктафон); стацыянарны і партатыўны; шпульны і касетны і інш. Мае блок сілкавання, стужкапрацяжны механізм, узмацняльнікі запісу і ўзнаўлення сігналаў, магн. галоўкі, здапамогай якіх гэтыя сігналы перадаюцца на гуканосьбіт і наадварот, і акустычную сістэму. М. без узмацняльніка магутнасці і акустычнай сістэмы наз. магнітафоннай прыстаўкай і прызначаецца для спалучэння зінш. апаратамі. Гл. таксама Відэамагнітафон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІ́ТНАЯ ДЭФЕКТАСКАПІ́Я,
адзін з метадаў дэфектаскапіі, заснаваны на рэгістрацыі магнітных палёў рассеяння на дэфектах або на выяўленні магн. уласцівасцей вырабаў, якія даследуюцца. Ажыццяўляецца здапамогаймагн.дэфектаскопаў, што ствараюць магн. палі вял. напружанасці і маюць прыстасаванні для размагнічвання вырабаў. Выкарыстоўваецца ў розных галінах прам-сці.
У зонах дэфектаў (трэшчын, немагн. уключэнняў і інш.) рэзка змяняюцца параметры магн. поля рассеяння, што фіксуецца рознымі метадамі: магнітна-парашковым (часцінкі магн. парашку або суспензіі асядаюць на краях дэфекту), магнітна-люмінесцэнтным (часцінкі парашку злюмінафорамі свецяцца пад уздзеяннем ультрафіялетавых прамянёў), феразондавым (магнітна адчувальнымі феразондамі вымяраюць слабыя магн. палі або іх градыенты), магнітаграфічным (прыкладзеная да вырабу магн. стужка намагнічваецца ў рознай ступені ў дэфектных і бездэфектных зонах).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРСКІ́Я ВО́ЖЫКІ (Echinoidea),
клас беспазваночных жывёл тыпу ігласкурых. Вядомы з ардовіку (каля 500 млн. гадоў назад). 2 падкласы, каля 2 тыс. вымерлых і 800 сучасных відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах. Жывуць на дне, да глыб. 7 км. На Беларусі выкапнёвыя рэшткі знойдзены ў верхнемелавых адкладах Брэсцкай і Гомельскай абласцей.
Памеры ад 2 мм да 30 см. Цела ўкрыта радамі шкілетных пласцінак, што ўтвараюць панцыр і нясуць рухомыя іголкі і педыцылярыі (шкілетныя ўтварэнні ў форме шчыпчыкаў, якія выконваюць пераважна абарончую функцыю). Рухаюцца здапамогай іголак і амбулакральных ножак. Кормяцца водарасцямі, дэтрытам. Раздзельнаполыя. Развіццё з плаваючай лічынкай; некат, жывародныя. Аб’ект промыслу (ікра).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСЯКОМАЕ́ДНЫЯ РАСЛІ́НЫ,
аўтатрофныя расліны, здольныя ўлоўліваць насякомых і часткова іх засвойваць здапамогай пратэалітычных ферментаў, арган.к-т і т.ч. папаўняць недахоп пажыўных рэчываў у субстраце. 6 сям., каля 500 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 10 відаў з родаў; альдраванда, плывунец, расянка, тлушчанка. Трапляюцца ў вадаёмах, на забалочаных лугах, балотах, пераважна ў месцах з недахопам азоту, фосфару, калію. У Н.р. сфарміраваліся розныя складаныя прыстасаванні для прываблівання насякомых. Напр.. у плывунца — мешкападобныя органы ўтвораны сегментамі падводнага лісця; у трапічнага віду непентэса верхняя ч. лісцевага чаранка мае выгляд збана, лісце альдраванды ўкрыта ліпкімі залозістымі валаскамі, венерынай мухалоўцы ўласціва актыўнае зачыненне лісця-пастак. За дзень адна расліна расянкі здольна засвойваць некалькі дзесяткаў насякомых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСІХАТЭРАПІ́Я (ад псіха... + тэрапія),
лячэнне псіхічным уздзеяннем на арганізм хворага. Гісторыя П. цесна звязана з гісторыяй рэлігіі, містычных вучэнняў, пашырэннем псіхааналізу З.Фрэйда. Асн. спосаб П. — вербальнае (славеснае) уздзеянне, якое ажыццяўляецца ў форме ўнушэння на яве (сугестыя), у стане гіпнозу (транс), шляхам рацыянальнага ўплыву з выкарыстаннем логікі, пераканання і інш. Невербальныя метады прадугледжваюць тэрапію здапамогай мімікі, жэста, музыкі, інтанацыі голасу, твораў мастацтва і інш. Паводзінскія метады П. заснаваны на прынцыпах умоўна-рэфлектарнага навучання. Вылучаюць П. агульную і асобную; сімптаматычную (лячэнне асобных сімптомаў) і асабіста-арыентаваную (асэнсаванне хворым падсвядомых механізмаў захворвання); індывід. (персанальную) і групавую (улік узаемаадносін паміж удзельнікамі групы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАТЫГРА́ФІЯў археалогіі,
апісанне ўмоў залягання культ. пласта археал. помнікаў адносна геал. напластаванняў і інш. слаёў. Апісанне вядзецца па пластах зверху ўніз з пазначэннем характару глебы, прыродных і культ. уключэнняў, парушэнняў натуральнага залягання і інш. С. дае магчымасць вызначаць змену культ. комплексаў у часе і параўноўваць час існавання помнікаў у пэўным месцы («вертыкальная» С.). Калі розначасовыя рэчы трапляюцца ў адным гарызонце, выкарыстоўваюць «гарызантальную» С. «Параўнальная» С. — параўнанне розных археал. комплексаў — дае магчымасць вызначаць храналогію асобных культурных з’яў на тэр. асобных рэгіёнаў, краін, цэлых кантынентаў і нават усяго свету. Здапамогай звестак С. вызначаецца адносная, а потым і абсалютная храналогія каменнага веку і абгрунтоўваецца яго перыядызацыя. С. цесна звязана з глебазнаўствам і геалогіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДО́ВАЯ ЭКСПЕРТЫ́ЗА,
даследаванне, якое праводзіцца экспертам у парадку, прадугледжаным працэсуальным заканадаўствам, для ўстанаўлення па матэрыялах крымін., цывільнай або гасп. справы фактычных даных і акалічнасцей. Падставай для правядзення С.э. з’яўляецца пастанова асобы, якая вядзе следства або дазнанне, пракурора, вызначэнне суда. У працэсе С.э. на аснове спец. ведаў, неабходных для экспертызы па канкрэтнай справе, устанаўліваюцца факты, акалічнасці. С.э. вызначаецца пытаннямі, якія ставяць следчы або суд. Аб’ектам С.э. могуць быць рэчавыя доказы, месца здарэння, параўнальныя ўзоры і г.д. С.э. праводзіцца здапамогай пэўных прыёмаў, з выкарыстаннем розных тэхн. сродкаў, з улікам прадмета экспертызы. Адрозніваюць экспертызы крыміналістычныя, мед. і псіхіятрычныя (гл.Судова-псіхіятрычная экспертыза), біял., фін.-эканам., аўтатэхн., пажарна-тэхн., буд. і інш.