НЁТЭР ((Noether) Амалі Эмі) (23.3.1882, г. Эрланген, Германія — 14.4.1935),
нямецкі матэматык, адна з заснавальнікаў абстрактнай алгебры. Скончыла Эрлангенскі ун-т (1902), дзе першай з жанчын Германіі атрымала ступень д-ра навук (1907). У 1922—33 праф. Гётынгенскага ун-та, у 1928—29 выкладала ў Маскоўскім ун-це. З 1933 праф. жаночага каледжа ў г. Брын-Мор (ЗША). Навук. працы па алгебры (тэорыі ідэалаў, гіперкамплексных сістэм, дыферэнцыяльных інварыянтаў і інш.). Увяла паняцце групы з аператарамі, даказала тэарэму аб гомеамарфізмах і ізамарфізмах, развіла агульную тэорыю выключэння і тэорыю алгебраічных мнагастайнасцей. Сфармулявала адну з фундаментальных тэарэм тэарэт. фізікі (гл.Нётэр тэарэма).
Літ.:
Вейль Г. Математическое мышление: Сб.: Пер. с англ. и нем. М., 1989. С. 274—292.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЛАШЫ́СТЫ,
у 1938—45 члены венг фаш. партыі «Nylaskereszt párt» («Скрыжаваныя стрэлы»; ад імя лідэра Ф.Салашыназ. таксама салашыстамі). Партыя Н. утворана членамі забароненай урадам М.Хорці «Венг. нацыянал-сацыялісцкай партыі — хунгарысцкі рух» (засн. ў 1937). У вер. 1940 аб’ядналі апазіцыйныя ўраду ўсе фаш. партыі і групы Венгрыі. Патрабавалі ўзмацнення праследавання Камуніст. і Сацыял-дэмакр. партый, устанаўлення ў краіне таталітарнага рэжыму і больш цеснага супрацоўніцтва з фаш. Германіяй. Актывізавалі дзейнасць пасля ўступлення Венгрыі ў вайну супраць СССР (чэрв. 1941). Пасля адстаўкі Хорці з 15.10.1944 да 27.3.1945 узначальвалі ўладу на акупіраванай ням.-фаш. войскамі ч. Венгрыі. Партыя Н. забаронена паводле пастановы часовага нац. ўрада аб роспуску фаш. арг-цый ад 26.2.1945, а яе лідэры асуджаны як ваен. злачынцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
П’ЕЗАЭЛЕКТРЫ́ЧНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ, п’езаэлектрыкі,
мона- і полікрышталічныя рэчывы з добра выражанымі п’езаэлектрычнымі ўласцівасцямі (гл.П’езаэлектрычнасць). Адносяцца да дыэлектрыкаў, ідуць на выраб элементаў п’езаэлектрычных пераўтваральнікаў.
Падзяляюцца на 2 групы: п’езаэл. монакрышталі (кварцу, сегнетавай солі, тытанату барыю і ўсе сегнетаэлектрыкі ў палярнай фазе) і п’езакераміку (полікрышталічныя цвёрдыя растворы на аснове тытанату барыю, кальцыю і кобальту, ніабату барыю і свінцу і інш., палярызаваныя ў эл. полі). Крышталі П.м. вырошчваюць з раствораў ці расплаваў або выкарыстоўваюць прыродныя (напр., кварц). Найб. пашырана з П.м. п’езакераміка, якая мае моцны п’езаэфект, значную стабільнасць, высокую мех. трываласць і ўстойлівасць да знешніх уздзеянняў, простая па вырабе. Выкарыстоўваюцца П.м. для стварэння актыўных элементаў электрамех. і электраакустычных п’езаэл. пераўтваральнікаў, фільтраў, стабілізатараў, генератараў і прыёмнікаў ультрагукавых ваганняў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАЛІВА́ННЕ КРЫВІ́гематрансфузія,
увядзенне ў крывяносную сістэму хворага (рэцыпіента) крыві здаровага чалавека (донара); эфектыўны лек. метад. Выкарыстоўваюць у хірург. практыцы, пры крывацёках, раненнях, шоках, апёках, анеміях, лейкозах, гемафіліі і інш. Адрозніваюць прамое П.к. (непасрэдна ад донара), непрамое (кансерваваная кроў), аўтагематрансфузію (уліванне хвораму ўласнай крыві), абменнае (частковае або поўнае выдаленне крыві з сасудзістага рэчышча хворага з адначасовым замяшчэннем яе адэкватным аб’ёмам донарскай крыві). Пералітая кроў аднаўляе нармальны кровазварот і газаабмен, спыняе крывацёк, уплывае на абмен рэчываў і кроваўтварэнне, звязвае таксіны ў арганізме. Пераліваюць таксама плазму крыві, клетачныя кампаненты крыві (эрытрацытарная, трамбацытарная, лейкацытарная масы і інш.), кровазаменныя вадкасці. Пры П.к. абавязкова ўлічваюцца групы крыві. На Беларусі даследаванні па П.к. вядуцца ў Гематалогіі і пералівання крыві навукова-даследчым інстытуце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОЛІКАНДЭНСА́ЦЫЯ (ад полі... + кандэнсацыя),
метад сінтэзу палімераў, заснаваны на рэакцыі паміж сабой бі- або поліфункцыян. манамераў і (ці) алігамераў, якая звычайна суправаджаецца вылучэннем нізкамалекулярнага прадукту (вады, аміяку, спірту і інш.); адзін з асн. спосабаў атрымання высокамалекулярных злучэнняў.
П. біфункцыян. манамераў наз. лінейнай, П. з удзелам манамераў, у якіх больш за 2 функцыян.групы, — трохвымернай; у выніку ўтвараюцца, адпаведна, лінейныя і сеткавыя палімеры. Разнавіднасць П. — поліцыклакандэнсацыя, пры якой адначасова з П. адбываецца ўнутрымалекулярная цыклізацыя лінейнага прадукту. П. ляжыць у аснове біясінтэзу бялкоў, нуклеінавых кіслот, цэлюлозы, крухмалу і інш. У прам-сці выкарыстоўваюць для атрымання поліэфіраў (напр., поліэтылентэрэфталату), сінт. смол (напр., фенола-фармальдэгідных смол), поліамідаў, полікарбанатаў, поліўрэтанаў і інш.
Літ.:
Соколов Л.Б. Основы синтеза полимеров методом поликонденсации. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРААБРАЖЭ́НСКІ (Уладзімір Барысавіч) (н. 15.7.1950, г. Гродна),
бел. архітэктар. Скончыў Брэсцкі інж.-буд. ін-т (1972). Працаваў у ін-це «Гроднаграмадзянпраект» (да 1988 гал. архітэктар праектаў), у 1988—93 і з 1998 гал. архітэктар праектнага ўпраўлення «Гроднажылбуда», у 1994—97 нач. упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкома. Асн. работы ў Гродне: адм. будынкі абл. ўпраўлення МУС (1968—77), Дома тэхнікі (1977—84), аблвыканкома (1978—84), буд. арг-цый (офіс «Гроднажылбуда»; 1987—88), групы жылых дамоў па вуліцах Горкага (1974—75), Сав. пагранічнікаў, на пл. Дзекабрыстаў (абодва 1998—99), у мікрараёне «Вішнявец» (1999—2000); забудова мікрараёна «Перасёлка 3» (1975—77). За жылы комплекс гарадка Рось у Ваўкавыскім р-не Гродзенскай вобл. (1993—94) Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТАКТЫ́НІЙ (лац. Protactinium),
Pa, радыеактыўны хім. элемент III групыперыяд. сістэмы, ат. н. 91, ат. м. 231,0359, адносіцца да актыноідаў. Вядома 20 ізатопаў з масавымі лікамі 216—218, 222—238; найб. устойлівы 231Pa (перыяд паўраспаду 3,28∙104 гадоў) уваходзіць у радыеактыўны рад урану. У зямной кары 10−10% па масе. Адкрыты ў 1917 О.Ганам і Л.Майтнер і незалежна ад іх — Ф.Содзі і Дж.Кранстанам. Назва ад грэч. prōton — першы і актыній (пры α-распадзе 231Pa утвараецца актыній-227).
Светла-шэры метал, tпл1572 °C, шчыльн. 15370 кг/м³. Вылучаюць з прыроднай сыравіны (ва уранавых рудах на 1 частку урану прыпадае ⁓3∙10−7 частак П.). Выкарыстоўваюць 231Pa як зыходны нуклід для атрымання урану-232, 233Pa (γ-выпрамяняльнік) у навук. доследах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАФЕСІ́ЙНЫЯ ШКО́ДНАСЦІ,
фактары працоўнага працэсу і вытворчай сферы, якія аказваюць прамое або ўскоснае неспрыяльнае ўздзеянне на стан здароўя і працаздольнасць чалавека. Могуць выклікаць прафесійныя хваробы. Да П.ш. належаць хім. (таксічныя рэчывы і інш.), фіз. (шум, вібрацыя, ультрагук, іанізаваныя, лазерныя і інш. выпрамяненні, электрамагнітныя палі і інш.), біял. (узбуджальнікі інфекц. захворванняў, гармоны, антыбіётыкі і інш.) фактары; вымушанае нязручнае становішча цела ў час працы, нерв.-псіхічнае, зрокавае, слыхавое напружанне і інш. Падзяляюць на 2 групы: небяспечныя фактары, якія выклікаюць вострае парушэнне здароўя і гібель арганізма і шкодныя фактары, якія аказваюць адмоўны ўплыў на працаздольнасць або выклікаюць прафес. хваробы. Пры ўдасканаленні ўмоў працы П.ш. могуць памяншацца або ліквідавацца. З мэтай прафілактыкі П.ш. праводзяцца перыяд.мед. агляды працуючых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЮВІ́ ДЭ ШАВА́Н ((Puvis de Chavannes) П’ер) (14.12.1824, г. Ліён, Францыя — 24.10.1898),
французскі жывапісец. Вучыўся ў Парыжы ў А.Шэфера і Т.Куцюра. Зазнаў уплывы Ж.А.Энгра, Т.Шасерыо, італьян. Ранняга Адраджэння. Распрацаваў своеасаблівы варыянт сімвалізму, заснаваны на сінтэзе маст. прыёмаў Ранняга Адраджэння і класіцызму. Работам характэрны ўрачысты лінейны рытм, абагульненыя, умоўна трактаваныя фігуры, аб’яднаныя ў статычныя ўраўнаважаныя групы, тонка стылізаваныя пейзажныя фоны, што нагадваюць ідылічныя ўяўленні пра «залаты век» чалавецтва. Колеравая гама пабудавана на спалучэнні прыглушаных жамчужных тонаў. Сярод твораў: манум. пано «Мір», «Вайна», «Праца», «Адпачынак» (усе 1861—63), «Свяшчэнны гай» (1884), размалёўкі «Жыццё Святой Жэнеўевы» ў Пантэоне (1874—98), «Навукі і Мастацтвы» ў Сарбоне (1887—89) у Парыжы і інш.