СІЎЦО́Ў (Іван Кузьміч) (27.12.1922, в. Бакунавічы Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. —9.11.1959),
бел. пісьменнік. Скончыў Рэсп.парт. школу пры ЦККП(б)Б (1948). Працаваў заг. сектара друку Магілёўскага абкома КП(б)Б (1948—50), у час. «Бярозка» (1950—52) і «Беларусь» (з 1952). Аўтар артыкулаў, нарысаў, апавяданняў, аповесці для дзяцей «Самыя юныя» (1949), прысвечанай тэме партыз. барацьбы супраць ням.-фаш. захопнікаў на Беларусі, і рамана «Нягоды і радасці» (1960) пра пасляваен. будаўніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАЦЕ́ЦКІ (Уладзімір Рыгоравіч) (н. 18.4.1935, пас. Ратамка Мінскага р-на),
бел. матэматык і педагог. Д-рпед.н. (1996), праф. (1997). Скончыў БДУ (1959), дзе і працуе. Навук. працы па тэорыі і методыцы выкладання матэматыкі на факультэтах нематэм. профілю. Аўтар вучэбных дапаможнікаў для ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПУ́ХЦІН (Аляксей Мікалаевіч) (27.11.1840, г. Болхаў Арлоўскай вобл. — 29.7.1893),
рускі паэт, празаік. Аўтар цыклаў вершаў «Вясковыя нарысы» (1859), «Вясеннія песні» (1860), паэмы «Год у манастыры» (1855), зб. вершаў (1886). Асн. матывы лірыкі — сум, расчараванне, незадаволенасць жыццём. Многія вершы пакладзены на музыку П.Чайкоўскім і інш. кампазітарамі. У празаічных творах, напісаных у форме лістоў, дзённікаў («Архіў графіні Д**», 1890; «Дзённік Паўліка Дольскага», 1891: усе апубл. пасмяротна), намаляваў побыт пецярбургскага грамадства 1880-х г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРДУБАДЫ́ (Мамед Саід) (24.3.1872, г. Ардубад, Азербайджан — 1.5.1950),
азербайджанскі пісьменнік. Засл. дз. маст. Азербайджана (1938). Друкаваўся з 1903. У зб-ках вершаў «Бесклапотнасць» (1906), «Бацькаўшчына і воля» (1907) заклік да свабоды, крытыка невуцтва і фанатызму, ідэалізацыя гіст. мінулага, ісламу спалучаецца з асветніцкімі ідэямі. Заснавальнік гіст. рамана ў азерб. л-ры: «Таўрыз Туманны» (1933—48), «Горад-змагар» (1938), «Падпольны Баку» (1940). Раман «Меч і пяро» (ч. 1—2, 1946—48) прысвечаны азерб. паэту 12 ст. Нізамі. Аўтар лібрэта опер.
французскі архітэктар. Вучань Ф.Мансара. Кіраваў перабудовай каралеўскага палаца ў Версалі (1678—89), стварыў (з Ш.Лебрэнам) шэраг інтэр’ераў, у т. л. Люстраную галерэю з заламі Міру і Вайны (1678—86), пабудаваў замак Кланьі (1676—83), палац Вялікі Трыанон (1687). Аўтар планіроўкі і забудовы Вандамскай пл. (1685—1701), пл. Перамогі (1685—86), Сабора інвалідаў (1680—1706, усе ў Парыжы). У творчасці Ардуэна-Мансара архітэктура франц. класіцызму дасягнула вышэйшага росквіту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ШНІКАЎ (Віктар Міхайлавіч) (20.1.1904, г. Перм — 15.3.1987),
рускі жывапісец. Нар. мастак СССР (1969), акадэмік АМСССР (1954). Вучыўся ў Вышэйшым дзярж.маст.-тэхн. ін-це (1924—27, Ленінград). З 1948 праф., у 79 рэктар Ленінградскага ін-та жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна. Аўтар карцін на гіст.-рэв. тэмы («У штабе абароны Петраграда», 1949, і інш.), партрэтаў С.С.Гейчанкі (1964), Б.Б.Піятроўскага (1971), «Пскавіцянка» і інш.Дзярж. прэміі СССР 1948, 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРО́Ў (Усевалад Міхайлавіч) (1.12.1922, г. Маршанск Тамбоўскай вобл., Расія — 1.7.1979),
расійскі спартсмен (футбол, хакей з шайбай). Засл. майстар спорту СССР (1948), засл. трэнер СССР (1967). Скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Жукоўскага (1956) і Ваенны ін-тфіз. культуры і спорту (1960). Алімп. чэмпіён (1956, Карціна-д’Ампецца, Італія), чэмпіён свету (1954, 1956) і Еўропы (1954—56) па хакеі з шайбай. У 1946—56 чэмпіён СССР па футболе і хакеі з шайбай. Аўтар кніг «Самы цікавы матч» (1963), «Рыцары спорту» (1971).
рускі кампазітар. Нар.арт.СССР (1983). Багаслоўскі — майстар песеннага жанру (больш за 300 песень), найб. папулярныя «Спяць курганы», «Цёмная ноч», «Любімы горад» і інш. Сярод інш. твораў: опера «Соль» паводле І.Бабеля (1981); муз.-лірычныя драмы «Балаганчык» і «Незнаёмка» паводле А.Блока (1982); муз. Камедыі; 8 сімфоній; сімф. аповесць «Васіль Цёркін» (1950); музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў (каля 120). Аўтаркн. «Тысяча дробязяў» (1973), «Відавочнае, але верагоднае» (1981) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАДА́НАЎ (Генадзь Пятровіч) (29.11.1911, с. Тубанаеўка Спаскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 5.2.1977),
архітэктар. Скончыў Маскоўскі арх.ін-т (1940). У 1946—50 працаваў у ін-це «Белдзяржпраект». Асн. работы ў Мінску: праект забудовы 1-й чаргі праспекта Ф.Скарыны (1945—54, у сааўт., Дзярж. прэмія Беларусі 1968), Цэнтральнай пл. (1948, у сааўт.), моста цераз р. Свіслач на праспекце Скарыны (1952, у сааўт.), корпуса гасцініцы «Мінск» і інш.Аўтар праекта забудовы цэнтра г. Улан-Батар (1957—61).
польскі жывапісец. Вучылася у Мюнхене (1886—89) у К.Крыгельдорфа і В.Дзюра, з 1898 у Парыжы. Член т-ва польскіх мастакоў «Мастацтва» (з 1898, Кракаў). Нац.т-ва прыгожых мастацтваў (з 1901, Парыж). Аўтар інтымных рэалістычных партрэтаў у духу імпрэсіянізму, якія выкананы ў лёгкай, светлай гаме: «Дзяўчынка з хрызантэмай» (1894), «Партрэт дзвюх дзяўчынак» (1896), «Аўтапартрэт» (1900), партрэты Ф.Ясенскага (1907), Ядвігі Сапегі (1910), Г.Сянкевіча (1913) і інш.