ПЛАСКО́Ў (Рыгор Давыдавіч) (20.12.1898, Мінск — 2.11.1972),
генерал-лейтэнант артылерыі (1945). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1932). У Чырв. гвардыі з 1917, потым у Чырв. Арміі. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20, баёў на Паўд., Паўд.-Зах. і Зах. франтах, сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Калінінскім, 2-м Укр., 1-м Бел. франтах: камандуючы артылерыі дывізіі, корпуса, арміі. Да 1956 у Сав. Арміі. Аўтар кн. «Пад грукат кананады» (1969).
т. 12, с. 409
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭС (Міхаіл Ісакавіч) (22.9.1871, Вільня — 22.12.1938),
скрыпач-віртуоз. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1900). Канцэртаваў як саліст і ансамбліст. У 1906—14 жыў у Берліне, дзе разам з братам, віяланчэлістам Іосіфам і жонкай, піяністкай В.Маурынай, стварыў рускае трыо з выкананнем твораў рус. кампазітараў. З 1915 праф. Маскоўскай кансерваторыі. З 1918 жыў у Германіі і Швецыі, ЗША. Выступаў як дырыжор, выкладаў у Муз. ін-це Кёртыс (Філадэльфія). Аўтар шматлікіх транскрыпцый для скрыпкі і фп.
т. 13, с. 94
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ВІЧ (Іосіф Людвігавіч) (12.3.1920, в. Валоўшчына Мінскага р-на — 27.10.1990),
бел. гісторык. Д-р гіст. н. (1977), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1980). Брат М.Л.Пятровіч. Скончыў Вільнюскі пед. ін-т (1953). У Вял. Айч. вайну са студз. 1944 сакратар Сямяніцкага, потым Камянецкага падп. райкомаў ЛКСМБ. Пасля вайны на парт. рабоце, з 1964 выкладчык, з 1975 заг. кафедры Мінскага пед. ін-та імя Горкага. Аўтар прац па гісторыі польск. рабочага рэв. руху.
т. 13, с. 166
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРЭ́НКА (Мікалай Макаравіч) (19.12.1919, в. Барбароў Мазырскага р-на Гомельскай вобл. — 3.1.1997),
бел. дзеяч самадз. мастацтва, кампазітар, педагог. Засл. настаўнік Беларусі (1966). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1940). З 1946 працаваў ва ўстановах нар. асветы, з 1960 у Полацкім пед. вучылішчы. Песням П. ўласцівы меладычнасць, выкарыстанне інтанацый бел. песеннага фальклору. Найб. папулярныя: «Ручнікі», «Прывітальная», «Вочы зямлі маёй» і інш. Аўтар зб. песень на вершы бел. паэтаў «Беларусі мілай» (1997) і інш.
Н.Я.Гальпяровіч.
т. 13, с. 174
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГУ́ЛЯ (Аляксей Уладзіміравіч) (н. 25.3.1935, в. Сенна Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. літаратуразнавец. Канд. філал. н. (1975), праф. (1994). Скончыў БДУ (1957). Настаўнічаў, з 1970 працуе ў Бел. пед. ун-це. Даследуе праблемы філасофіі культуры, гісторыю і метадалогію культуры, творчасць бел. пісьменнікаў (В.Быкава, Г.Далідовіча, І.Мележа, К.Чорнага і інш.). Аўтар манаграфіі «Імгненні...» (1990), зб. літ.-крытычных артыкулаў «Пафас станаўлення» (1991), падручнікаў па л-ры, методыцы выкладання і культуралогіі.
т. 13, с. 202
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМБЕ́Р (Rambert) Мары [сапр. Рамберг
(Rambetg) Мірыям; 20.2.1888, Варшава — 1982], англійская артыстка балета, тэатр. дзеяч, педагог. Вучылася ў Школе музыкі і рытму ў г. Гелераў (Германія; 1910—12),
у Парыжы і Лондане (1917—23). У 1912—13 супрацоўнічала з «Рускім балетам» С.Дзягілева. З 1918 у Вялікабрытаніі. У 1920 засн. балетную школу ў Лондане, у 1926 — пастаянную балетную трупу (з 1966 «Модэн Дэнс Компані»), якая спрыяла станаўленню нац. англ. балета. Аўтар аўтабіягр. кн. «Ртуць» (1972).
т. 13, с. 300
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАХІ́М-ЗАДЭ́ (Бакі) (15.5.1910, Сарбог, Таджыкістан — 1980),
таджыкскі пісьменнік. Нар. паэт Таджыкістана (1974). Скончыў Душанбінскі пед. ін-т (1941). Друкаваўся з 1936. Аўтар паэт. зб-каў «Фронту» (1945), «Свята Перамогі» (1946), «Жыццё і слова» (1955), «Пройдзены шлях» (1966), «Горная легенда» (1970), «Натхненне» (1973), п’ес, апавяданняў (зб. «Прыгоды Сакі», 1973) і інш. Пісаў для дзяцей, перакладаў творы рус. і замежных паэтаў. На бел. мову яго асобныя вершы пераклаў С.Гаўрусёў.
Тв.:
Рус. пер. — С крыши мира.
т. 13, с. 380
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САПРЫ́КА (Ганна Іосіфаўна) (16.6.1911, в. Куркаўшчына Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 14.5.1962),
бел. пісьменніца. Скончыла Мсціслаўскі пед. тэхнікум (1930), Бел. вышэйшы пед. ін-т (1933). Працавала ў Бел. дзярж. выд-ве. Друкавалася з 1926. Аўтар кнігі прозы «Калі ў сэрцы вясна» (1959). На бел. мову пераклала творы М.Вірты «Мой памочнік Карсыбек», В.Авечкіна «Раённыя будні» (з М.Герасімовіч), Я.Галана «З крыжом ці з нажом», А.Макаранкі «Педагагічная паэма» і інш.
т. 14, с. 173
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЁНЫ ((Szönyi) Іштван) (17.1.1894, г. Уйпешт, Венгрыя —30.8.1960),
венгерскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Будапешцкай АМ (1914—22, з 1938 яе праф.) і ў Надзьбанье (Румынія). Творча пераасэнсоўваў прыёмы імпрэсіянізму і постімпрэсіянізму. Аўтар тонкіх па жывапісе і светлавых эфектах лір. пейзажаў і жанравых карцін: «На вяршыні гары» (1925), «Вечар у Забегене» (1928), «Баржы» (1937), «Капанне бульбы» (1949), «Перавозчык» (1951). Працаваў і ў галіне манум. мастацтва (размалёўка будынка пошты ў Будапешце, 1956). Прэмія імя Кошута 1949.
т. 14, с. 361
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛЬНО́ВА (Людка) (Людміла Данілаўна; н. 20.4.1957, г. Маладзечна Мінскай вобл.),
бел. паэтэса. Скончыла БДУ (1979). З 1973 працавала на Маладзечанскай фабрыцы маст. вырабаў, БДУ, ва ўстановах асветы Уздзенскага р-на і г. Мінска, з 1986 у Нац. б-цы Беларусі. Друкуецца з 1985. У паэт. зб-ках «Ластаўка ляціць...» (1993) і «Зеленавокія воі і іх прыгажуні» (2001) роздум над лёсам жанчыны, тэмы паэта і паэзіі. Аўтар кніг «Рысасловы» (1994), «Агністыя дзьмухаўцы» (1997).
А.В.Спрынчан.
т. 14, с. 381
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)