расліны, якія вырошчваюць дзеля сакаўных каранёў — караняплодаў. Найчасцей гэта двухгадовыя расліны з сям. крыжакветных (рэпа, бручка, рэдзька, турнэпс), парасонавых (морква, пятрушка, пастарнак, сельдэрэй), складанакветных (цыкорыя), радзей аднагадовыя (радыска) і шматгадовыя (катран) з сям. крыжакветных. Радзіма многіх К. р. — Міжземнамор’е. Утварыліся пераважна ва ўмовах культ. вырошчвання раслін увыніку назапашвання ў парэнхіме кораня вял. колькасці пажыўных рэчываў. У залежнасці ад мэт культывавання падзяляюцца на сталовыя (буракі, морква, пятрушка, рэдзька, рэпа, сельдэрэй), кармавыя (кармавыя буракі, бручка, турнэпс) і тэхн. (цукр. буракі, цыкорыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮДО́ВІК XVI (Louis; 23.8.1754, г. Версаль, Францыя —21.1.1793),
кароль Францыі [1774—92]. З дынастыі Бурбонаў. Унук Людовіка XV [1715—74]. Правіў ва ўмовах вострага эканам. і сац.-паліт. крызісу. У час Французскай рэвалюцыі 1789—99 вымушана супрацоўнічаў з Устаноўчым сходам і Заканадаўчым сходам. У 1791 няўдала спрабаваў уцячы за мяжу. Скінуты з прастола ў вынікунар. паўстання 10.8.1792. Абвінавачаны ў дзярж. здрадзе (тайныя зносіны з урадамі краін антыфранц. кааліцыі, выдача ім ваен. планаў Францыі ў 1792) і паводле прыгавору суда Канвента пакараны смерцю (гільяцінаваны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРОНАСПАРА́ЛЬНЫЯ (Peronosporales),
парадак грыбоў класа ааміцэтаў. 3 сям. (перанаспоравыя, пітыевыя, цыстопавыя), больш за 500 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі больш за 70 відаў з родаў перанаспора, пітый, фітафтора, брэмія, плазмапара, склераспора і інш.Сапратрофы, паразіты і паўпаразіты. Выклікаюць некрозу раслін, перонаспарозы, гнілі.
Міцэлій не падзелены на септы, галінасты, распаўсюджваецца ўнутры- і міжклетачна, утварае гаўсторыі. Канідыяносцы разгалінаваныя, канідыі звычайна акруглыя. Некат. віды з сям. пітыевых размнажаюцца зааспорамі. Наземныя грыбы здольны ўтвараць хламідаспоры. Ааспоры ўзнікаюць увыніку палавога працэсу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЗО́ПУС (Rhizopus),
род зігаміцэтавых грыбоў сям. мукоравых. 11 відаў. Пашыраны паўсюдна. Трапляюцца ў глебе, на раслінах і раслінных рэштках, харч. прадуктах, экскрэментах. Выклікаюць псаванне (гніенне) кармоў, збожжа, прадуктаў, ёсць патагенныя для жывёл і чалавека.
Міцэлій паветраны, пушысты, дыферэнцыраваны звычайна на сталоны, спарангіяносцы і рызоіды. Спарангіі шарападобныя. Увыніку палавога працэсу паяўляюцца зігаспоры. Некат. віды маюць высокую ферментатыўную актыўнасць. У краінах Азіі выкарыстоўваюцца як кампанент закваскі (т.зв. кітайскія дрожджы) або для вытв-сці зброджаных прадуктаў харчавання (соевы сыр).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАЗМАЛІТЫ́ЧНЫЯ СРО́ДКІ (ад спазма + грэч. lysis аслабленне),
лекавыя сродкі, якія прадухіляюць спазмы гладкай мускулатуры і сасудаў. Падзяляюцца на міятропныя (непасрэднае расслабленне гладкіх мышцаў) — ношпа, папаверын, дыбазол, эўфілін і інш. і нейратропныя (уздзеянне на розныя аддзелы нерв. сістэмы) — атрапін, скапаламін, спазмаліцін, бензагексоній, салбутамол. С.с. знімаюць болі, звязаныя са спазмамі гладкамышачных органаў брушной поласці (страўнік, кішэчнік, жоўце- і мочавывадныя шляхі, матка), паляпшаюць вентыляцыю лёгкіх пры спазме бронхаў, зніжаюць артэрыяльны ціск і паляпшаюць мясц. крывацёк (у мозгу, сэрцы, канечнасцях) увыніку расшырэння сасудаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫЛІ́ТЫ (англ. tillite ад till валунная гліна),
выкапнёвыя марэны стараж. (даантрапагенавых) зледзяненняў. Уяўляюць сабой стракатаколерныя ці шэрыя глініста-алеўрыта-пясчаныя масіўныя несартаваныя адклады з уключэннем валуноў розных памераў і саставу, плітачнай, брусчатай ці прасавай формы, часам з ледавіковай штрыхоўкай, Утвараюць моцна ўшчыльненыя або слабаметамарфізаваныя паклады, у якіх адзначаюцца гляцыядыслакацыі і адорвені падсцілаючых парод. Адрозніваюць Т. марскія (утвораны ў выніку лёдавага разносу і адкладаў у моры) і кантынентальныя. Трапляюцца ў пратэразойскіх, кам.-вуг., пермскіх і інш. адкладах. Выкарыстоўваюцца ў стратыграфіі, палеагеаграфіі (палеакліматалогіі) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЁДАР ІВА́НАВІЧ (31.5.1557, Масква — 17.1.1598),
расійскі цар [1584—98], апошні з дынастыі Рурыкавічаў. Сын цара Івана IV і Настассі Захар’інай-Юр’евай (праз яе Раманавы лічыліся сваякамі Рурыкавічаў). Замест няздольнага Ф.І. краінай кіраваў Рэгенцкі савет, а з 1587 — Барыс Гадуноў (брат жонкі цара Ірыны). Пры Ф.І. аднаўлялася падарваная Лівонскай вайной 1558—83 і апрычнінай гаспадарка краіны, узмацнілася запрыгоньванне сялян (гл.Запаветныя гады); у 1590—93 у Швецыі адваяваны прыбалт. і карэльскія землі, страчаныя ў выніку Лівонскай вайны; да Расіі далучана Зах. Сібір (1590-я г.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХРАМАМЕ́РЫ (ад храма... + грэч. meros частка),
патоўшчаныя, шчыльна спіралізаваныя ўчасткі дэзоксірыбануклеапратэідных нітак храмасомы, што ўтвараюцца ў вынікумясц. скручвання. Афарбоўваюцца ядзернымі фарбавальнікамі. Выяўляюцца пад мікраскопам упрафазе меёзу, маюць выгляд цёмнаафарбаваных гранул, размешчаных як пацеркі па даўж. храмасомы. У Х. сканцэнтравана да 95% усёй ДНК храмасомы. Форма, памеры, колькасць Х. пастаянныя; яны ўтвараюць храмамерны малюнак, які мае відавую, тканкавую, узроставую спецыфічнасць і выкарыстоўваецца для ідэнтыфікацыі храмасом пры цытагенет. даследаваннях. Генетыч. значэнне Х. і міжхрамамерных участкаў застаецца не вызначаным.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭФЕКТЫ́ЎНАЕ ВЫПРАМЯНЕ́ННЕзямной паверхні,
розніца паміж выпрамяненнем Зямлі і атмасферным выпрамяненнем (процівыпрамяненнем атмасферы); састаўная ч.радыяцыйнага балансу зямной паверхні. З вышынёй Э.в. павялічваецца, з павышэннем вільготнасці паветра і воблачнасці памяншаецца. У малавоблачныя ночы страты цяпла зямной паверхняй увыніку Э.в. выклікаюць яе радыяцыйнае ахалоджванне. Удзень Э.в. большае, чым ноччу, але днём яно перакрываецца і часткова кампенсуецца паглынутай сонечнай радыяцыяй. На Беларусі гадавыя сумы Э.в. павялічваюцца з Пн на Пд ад 1100 да 1300 МДж/м² і складаюць 40—45% паглынутай радыяцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЕРЫХО́Н (стараж.-яўр.Ерыхо, грэч. lerichō, араб.Эрыха),
горад у Палесціне, на тэр.Заходняга берага ракі Іардан, на ПнУ ад Іерусаліма. Каля 7 тыс.ж. (1990). І. самы нізка размешчаны горад у свеце (250—260 м ніжэй узр. м.). Харч.прам-сць. Гандл. і рамесны цэнтр с.-г. раёна (плантацыі бананаў, апельсінаў). Турызм.
Самае стараж. ў свеце паселішча, пазней умацаваны мурамі горад першабытных земляробаў. У 7—2-м тыс. да н.э. горад у Палесціне. У 3-м тыс. да н.э. дасягнуў росквіту (развіваліся вінаробства, гандаль серай, бітумам, соллю і інш.). У 13 ст. да н.э. захоплены яўр. плямёнамі. У 7—6 ст. да н.э. адбудаваны, у 587 да н.э. разбураны вавілонцамі. У час Іудзейскай вайны 66—73 разбураны Веспасіянам. У 7 ст. захоплены арабамі, у 1099 — крыжакамі, у 1187 без бою ўзяты войскамі Салах-ад-дзіна. У заняпадзе да 19 ст. З 1948 у межах Іарданіі. Увыніку ізраільска-арабскай вайны 1967 далучаны да тэр. Ізраіля. Паводле ізраільска-палесцінскага пагаднення 1993 атрымаў аўтаномію.
Увыніку раскопак 1907—56 (з перапынкамі) адкрыты рэшткі ўмацаваных паселішчаў эпохі неаліту і бронзы, руіны горада 18—16 ст. да н.э. з магутнымі сценамі, вял. шахтавыя грабніцы; знойдзены скульпт. галовы з гліны, налепленай на чалавечыя чарапы. Паводле біблейскага падання, сцены І. абваліліся ад гукаў труб заваёўнікаў (адсюль выраз «іерыхонскія трубы).
Я.Ф.Шунейка (гісторыя, архітэктура).
Да арт.Іерыхон. Ж.Фуке. Узяцце Іерыхона. Мініяцюра. 1470-я г.