ПАШЭ́ННАЯ (Вера Мікалаеўна) (19.9. 1887, Масква — 28.10.1962),
расійская актрыса, педагог. Нар.арт.СССР (1937). Дачка М.П.Рошчына-Інсарава. Скончыла Маск. тэатр. вучылішча (1907). З 1907 з перапынкам працавала ў Малым т-ры, у 1921—28 у Муз. студыі МХАТ, т-ры Корша і інш., у 1922—23 удзельнічала ў замежных гастролях МХАТ. З 1914 вяла пед. работу ў студыі Малога т-ра (з 1945 Тэатр. вучылішча імя М.Шчэпкіна; з 1941 праф.). Яе мастацтву ўласцівы тэмперамент, рамант. прыўзнятасць пры псіхалагічна-быт. дакладнасці. Сярод роляў: Кацярына, Ларыса, Яўгенія, Ганна Паўлаўна, Мурзавецкая («Навальніца», «Беспасажніца», «На бойкім месцы», «Жартаўнікі», «Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Ліза («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Васа Жалязнова (аднайм. п’еса М.Горкага), Любоў Яравая, Поля Сямёнава («Любоў Яравая», «На беразе Нявы» К.Транёва), міс Кір’якулі («Востраў Афрадыты» А.Парніса, Старая гаспадыня Ніскавуоры («Каменнае гняздо» Х.Вуаліёкі) і інш. У 1962 паставіла п’есу «Навальніца» Астроўскага (з М.Гладковым) і выканала ў ёй ролю Кабаніхі. Дзярж.прэміяСССР 1943. Ленінская прэмія 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЙЗМАН (Юлій Якаўлевіч) (15.12.1903, Масква — 10.12.1994),
расійскі кінарэжысёр. Нар.арт. Латвіі (1949). Нар.арт.СССР (1964). Герой Сац. Працы (1973). Праф. (1960). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це. З 1924 літ. кансультант на кінастудыі «Міжрабпом-Русь». Быў асістэнтам рэж. Я.Пратазанава. Першыя рэжысёрскія работы: «Круг» (1927), «Катарга» (1928), «Зямля чакае» (1930), «Апавяданне пра Умара Хапцока» (1932). Грамадз. пафас, уменне ствараць характары герояў у іх непарыўнай сувязі з духам часу, рэальным асяроддзем у фільмах: «Лётчыкі» (1935), «Апошняя ноч» (1937; гал.прэміяМіжнар. выстаўкі ў Парыжы 1937), «Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава (1940), «Машачка» (1942), «Кавалер Залатой Зоркі» (1951, гал.прэміяМіжнар. кінафестывалю ў г. Карлавы Вары), «Урок жыцця» (1955), «Камуніст» (1958), «А калі гэта каханне?» (1962), «Твой сучаснік» (1968), «Візіт ветлівасці» (1973), «Дзіўная жанчына» (1978), «Прыватнае жыццё» (1982), «Час жаданняў» (1984) і інш. Аўтар дакумент. фільмаў: «Да пытання пра перамір’е з Фінляндыяй» (1944), «Берлін» (1945), «Райніс» (1949). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1943, 1946 (двойчы), 1950, 1952, 1983.
Тв.:
Когда фильм окончен. М., 1964;
Вчера и сегодня: [Рассказ о творческом пути]. М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМАНО́ВІЧ (Яўгенія Міхайлаўна) (н. 6.7.1922, в. Дараганава Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. мовазнавец. Канд.філал.н. (1954). Скончыла БДУ (1948). У 1952—91 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі. Даследуе бел. дыялекталогію, гісторыю бел. мовы, сучасную бел.літ. мову. Адзін з аўтараў «Хрэстаматыі па гісторыі беларускай мовы» (ч. 1—2, 1961—62), «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» (1963), «Нарысаў па беларускай дыялекталогіі» (1964), кн. «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—69), «Слоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» (т. 1—5, 1979—86), «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (т. 1—5, 1993—98). Дзярж.прэміяСССР 1971 за ўдзел у комплексе прац па бел. лінгвагеаграфіі. Дзярж.прэмія Беларусі 2000 за цыкл работ «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак».
Тв.:
Бібліяграфічны ўказальнік літаратуры па беларускаму мовазнаўству. Мн., 1960 (разам з М.А.Жыловіч, А.К.Юрэвіч);
П.А.Бузук. Мн., 1969 (разам з А.К.Юрэвіч);
Беларускае мовазнаўства: Бібліягр. ўказ. (1825—1965 гг.). Мн., 1967 (у сааўт.);
Беларускае мовазнаўства: Бібліягр. паказ. (1966—1975). Мн., 1980 (разам з А.Д.Васілеўскай);
Беларускае мовазнаўства: Бібліягр. паказ., 1976—1985. Мн., 1993 (з ёй жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ХТЭР (Святаслаў Тэафілавіч) (20.3.1915, г. Жытомір, Украіна — 1.8.1997),
расійскі піяніст. Нар.арт.СССР (1961). Герой Сац. Працы (1975). Вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі (1937—46, з перапынкамі; кл. Г.Нейгаўза). З 1934 канцэртаваў. У 1970—90-я г. неаднаразова гастраліраваў на Беларусі. Для яго выканальніцтва характэрны спалучэнне інтэлектуальнага і эмац. пачаткаў, артыстычнасці і майстэрства, бездакорнага густу і віртуознасці, бліскучае тэхн. майстэрства, багацце гукавога каларыту, цэльнасць і яснасць інтэрпрэтацыі. У рэпертуары вылучаліся «Добра тэмпераваны клавір» І.С.Баха, санаты і канцэрты В.А.Моцарта, І.Гайдна, Л.Бетховена, Ф.Шуберта, музыка кампазітараў 20 ст., у т. л. С.Пракоф’ева, Дз.Шастаковіча. Выступаў у ансамблі з вядучымі інструменталістамі (Ю.Башметам, А.Каганам, Д.Ойстрахам, М.Растраповічам, Д.Шафранам) і вакалістамі (Н.Дарліяк, Дз.Фішэр-Дзіскаў), буйнейшымі арк. свету. Заснавальнік Міжнар. фестывалю «Снежаньскія вечары» (1981). Дзярж.прэміяСССР 1950. Ленінская прэмія 1961. Дзярж. прэміі Расіі 1987, 1996.
Літ.:
Дельсон В.Ю. Святослав Рихтер. М., 1961;
Нейгаўз Г. Размышления, воспоминания, дневники. Избранные статьи. Письма к родителям. 2 изд.М., 1983;
Цыпин Г.М. С.Рихтер: Творч. портрет. 3 изд. М., 1987;
Григорьев Л., Платек Я. Современные пианисты. 2 изд. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙМЕРЫС ((Reimeris) Вацыс) (н 3.8.1921, г. Куршэнай, Літва),
літоўскі паэт.Засл. дз. культ. Літвы (1965). Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1956). У 1949—86 працаваў у перыяд. друку. Друкуецца з 1940. Аўтар зб-каў паэзіі «Зямлі бацькоў» (1945), «З вясною» (1948), «З табой я размаўляю» (1958), «У Белага Таджа» (1958, прэмія Дж.Неру 1968), «Далоні» (1968), «Шэсці» (1970), «Паэты ходзяць па зямлі» (1981), «Ave Maria» (1996), паэм «Зямля з букетам кветак» (1986) і інш. У ранняй паэзіі пераважалі тэмы Вял.Айч. вайны, пасляваен. жыцця, у пазнейшых творах — роздумы пра гіст. вопыт літ. народа, каханне. Піша для дзяцей, у т. л.кн. вершаў «Сарока-белабока» (1974, Дзярж.прэмія Літвы 1975). Перакладае рус. і бел. паэтаў. Пераклаў вершы Я.Купалы «Лён», «Алеся», «Касцу», «Спадчына», «Трэба нам песень». На бел. мову асобныя яго вершы пераклалі Р.Барадулін, С.Дзяргай, У.Карызна, Г.Кляўко, П.Панчанка, А.Разанаў, І.Скурко, М.Танк.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Літоўская савецкая паэзія. Т. 1. Мн., 1977;
чэшскі паэт.Нар. пісьменнік Чэхаславакіі (1966). Першы паэт.зб. — «Горад у слязах» (1921). Удзельнік стварэння гуртка пралет. мастацтва «Дзівасіл». У творчасці імкнуўся да паэтызацыі прозы жыцця, абапіраючыся на рэаліст. дэталі і рэліг. сімволіку. У паэт. зб-ках «Толькі каханне» (1923), «На хвалях ТСФ» (1925) апяваў радасць жыцця, экзотыку падарожжаў. Зб. «Салавей спявае дрэнна» (1926) прасякнуты трагічным светаадчуваннем. У зб-ках «Яблык з каленяў» (1933), «Рукі Венеры» (1936) звярнуўся да традыцый класічнай чэш. паэзіі — напеўнасці, меладычнасці, арганічнасці сітуацый. Асн. тэмы зб-каў «Патушыце агні» (1938), «Веер Бажэны Немцавай» (1940), «Ішоў бедны мастак па свеце» (1949) — каханне, паэзія, радзіма, прыгажосць Прагі, гісторыя чэш. культуры; зб. «Мамачка» (1954) — успаміны пра дзяцінства. У зб-ках «Канцэрт на востраве» (1965), «Адліванне званоў» (1967), «Парасон з Пікадылі» (1979) пераважае верлібр, які стаў дамінантай яго паэтыкі. Аўтар зб-каў «Моравы слуп» (1981), «Быць паэтам» (1983) і інш. На бел. мову яго асобныя вершы пераклалі А.Разанаў, М.Танк. Дзярж.прэмія Чэхаславакіі 1936, 1955. Нобелеўская прэмія 1984.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Высокае неба. Мн., 1980;
У кн.: На зорных шляхах. Мн., 1991;
Рус.пер. — Прощание с весной: Избр. лирика. М., 1987.
польская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Праф. (1946). Вучылася ў Кракаўскай кансерваторыі (1911—13). У 1918—60 выступала ў краінах Еўропы і Амерыкі. Сярод партый: Графіня («Графіня» С.Манюшкі), Лючыя («Лючыя ды Ламермур» Г.Даніцэці), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Мімі («Багема» Дж.Пучыні), Канстанца («Выкраданне з Сераля» В.А.Моцарта). Выканаўца камернай музыкі, тонкі інтэрпрэтатар песень К.Шыманоўскага, М.Равеля і інш.Дзярж.прэмія Польшчы 1952.
бел. вучоны ў галіне ядз. энергетыкі. Канд.тэхн.н. (1965). Сын А.І.Барысавіча. Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1955). З 1957 у Ін-це энергетыкі, з 1992 у Ін-це праблем энергетыкі АН Беларусі. Навук. працы па ўзаемадзеянні магутных патокаў іанізавальнага выпрамянення з рэчывамі, распрацоўцы тэхналогій выкарыстання радыяц. працэсаў у нар. гаспадарцы. Дзярж.прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Применение мощных источников гамма-излучения в народном хозяйстве Белоруссии. Мн., 1980 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЯДЖЫ́ЕЎ (Злацю) (22.10.1903, в. Брэзава каля Плоўдзіва, Балгарыя — 2.2.1976),
балгарскі жывапісец. Нар. мастак Балгарыі (1962). Скончыў АМ у Сафіі (1932). Ствараў кампазіцыі, прысвечаныя вясковаму побыту, пісаў партрэты («Аўтапартрэт», 1941). Яго пейзажы Плоўдзіва і наваколля вылучаюцца дэкаратыўнасцю і гучнасцю каларыту: «Зіма ў старым Плоўдзіве», «Брэзаўскія чабаны», «Касец точыць касу», «Адпачынак», «Аколіца Брэзава», «Свінарка» (усе 1940-я г.), «Царква Святой Багародзіцы ў Плоўдзіве» (1959) і інш.Прэмія імя Дзімітрова 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕК-НАЗА́РАЎ (Бекназаран) Амо
(Амбарцум) Іванавіч (31.5.1892, Ерэван — 27.5.1965),
акцёр і рэжысёр кіно, сцэнарыст. Нар.арт. Арменіі (1935). Адзін з заснавальнікаў кінамастацтва Арменіі, Грузіі, Азербайджана. Лепшыя фільмы — гістарычныя і экранізацыя твораў арм. класікі: «Намус» (1925), «Дом на вулкане» (1928), «Севіль» (1929), «Пэпо» (1935), «Зангезур» (1938, Дзярж.прэміяСССР 1941), «Давід-Бек» (1944), «Насрэдзін у Хаджэнце» (1959, з Э.Карамянам). Яго фільмы вылучаліся тэмпераментам, нац. каларытам. Аўтар сцэнарыяў шэрагу сваіх фільмаў. Яго імя прысвоена кінастудыі «Арменфільм».