БРАЎНШТЭ́ЙН Аляксандр Яўсеевіч

(26.5.1902, г. Харкаў, Украіна — 1986),

савецкі біяхімік Акад. АН СССР (1964), АМН СССР (1945). Герой Сац. Працы (1972). Скончыў Харкаўскі мед. ін-т (1925). З 1928 у мед. навук. установах Расіі, з 1960 у Ін-це малекулярнай біялогіі АН СССР. Навук. працы па абмене амінакіслот і хіміі ферментаў. Адкрыў рэакцыі пераамінавання і абгрунтаваў іх ролю пры азоцістым абмене. Распрацаваў (разам з М.М.Шамякіным, 1952) агульную тэорыю дзеяння ферментаў, якія маюць вітамін B6. Дзярж. прэмія СССР 1941.

т. 3, с. 251

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)