украінскі паліт. і дзярж. дзеяч. Канд.эканам.н. (1970). Скончыў Кіеўскі дзярж.ун-т (1958), Акадэмію грамадскіх навук (1970). З 1960 на парт. рабоце. З 1970 у апараце ЦК Кампартыі Украіны (КПУ); заг. аддзелаў прапаганды і агітацыі (з 1980) і ідэалогіі (з 1988). З 1989 сакратар, у ліп. — вер. 1990 2-і сакратар ЦК КПУ. У ліп. 1990—91 старшыня Вярх. Савета УССР. У 1991—94 першы прэзідэнт Украіны. Разам з кіраўнікамі Расіі і Беларусі падпісаў Белавежскія пагадненні 1991 аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У лют. — кастр. 1992 старшыня Вярх. Рады Украіны. З вер. 1994 нар.дэп. Украіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭЗ (грэч. Kroisos; 595—546 да н.э.),
апошні цар Лідыі [560—546 да н.э.]. Значна пашырыў тэр. Лідыйскага царства, падпарадкаваў грэч. гарады (Эфес, Мілет і інш.) у М. Азіі, захапіў амаль усю яе зах. частку. Імкнуўся пашырыць у Лідыі грэч. культуру, пасылаў багатыя ахвяраванні грэч. храмам (Дэльфы, Эфес). Стаў першы чаканіць залатую манету. Пра багацці К. складаліся легенды, што зрабіла яго імя назыўным. Разбіты ў вайне з пер. царом Кірам II каля Птэрыі ў Кападокіі, а сталіцу Лідыі Сарды захапілі персы. К. трапіў у палон (546 да н.э.) і паводле адной версіі (Герадот і большасць стараж.-грэч. гісторыкаў) быў прыгавораны да спалення, але памілаваны Кірам, паводле другой (стараж.-ўсх. крыніцы) — пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ЗА ((Cuza) Александру Іаан) (20.3.1820, г. Бырлад, Румынія — 15.5.1873),
гаспадар (правіцель, князь) Злучаных княстваў Малдовы і Валахіі [1859—62], першы князь Румыніі [1862—66]. За ўдзел у рэв. руху 1848 змушаны малд. ўладамі эмігрыраваць (Вена, 1848—50). У 1858 як прыхільнік аб’яднання абодвух Дунайскіх княстваў выбраны дэп. сходу Малдовы і прызначаны нач. міліцыі. Пасля выбрання князем Малдовы (17.1.1859) і Валахіі (5.2.1859) абвясціў 24.1.1862 аб’яднанне гэтых княстваў у адзіную дзяржаву пад назвай Румынія. Пераўтварэнні К. і ўрада на чале з М.Кагэлнічану (секулярызацыя царк. зямель 1863, агр. рэформа 1864) выклікалі супраціўленне баяр і кансерватараў. Скінуты ў выніку ваен. перавароту 23.2.1866.
Літ.:
Краткая история Румынии: С древнейших времен до наших дней. М., 1987. С. 193—205.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУСЯВІ́ЦКІ (Сяргей Аляксандравіч) (26.7.1874, г. Вышні Валачок Цвярской вобл., Расія — 4.6.1951),
расійскі дырыжор, віртуоз-кантрабасіст. Скончыў муз.-драм. вучылішча Маскоўскага філарманічнага т-ва (1894), дырыжыраванню вучыўся ў Берліне ў К.Мука і Ф.Вейнгартнера. Канцэртаваў як кантрабасіст і дырыжор. Заснаваў у Маскве сімф. аркестр (1908), «Расійскае муз. выдавецтва» (1909). З 1917 кіраваў Дзярж.сімф. аркестрам у Петраградзе. З 1920 жыў за мяжой. Арганізаваў у Парыжы «Сімфанічныя канцэрты К.» (1921—28), кіраваў Бостанскім сімфанічным аркестрам (1924—49). Першы выканаўца шэрагу буйных твораў І.Стравінскага, С.Пракоф’ева, А.Анегера і інш. Адзін са стваральнікаў Беркшырскага муз. цэнтра. Аўтар муз. твораў для кантрабаса і аркестра.
Літ.:
Астров А. Деятель русской музыкальной культуры С.А.Кусевицкий. (Л.), 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛА́ЧПЛЕСІС»,
латышскі гераічны эпас. Складзены ў 1888 А.Пумпурам на аснове лат. фальклору (казак, паданняў) і сярэдневяковых хронік. Вытрыманы ў асн. памеры лат.нар. песень (харэй у спалучэнні з дактылем). Персанаж чарадзейных казак Лачплесіс (Той, хто раздзірае мядзведзя) ператвораны Пумпурам у эпічнага волата, нац. героя, правадыра народа ў барацьбе супраць ням. рыцараў. У «Л.» выкарыстаны традыц. эпічныя сюжэты: першы подзвіг героя, гераічныя вандраванні (на зачараваны востраў), жаніцьба на дзеве — памочніцы волата Лаймдата, барацьба з ведзьмаком Кангарам і інш. Лачплесіс перамагае ў паядынку Цёмнага рыцара, але гіне сам; народ чакае вяртання героя і канчатковага вызвалення ад занявольнікаў. На аснове «Л.» ўзнік другасны фальклор (паданні).
бел. графік, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1970). Праф. (з 1972). Скончыў Маст.ін-т імя Сурыкава ў Маскве (1949). Выкладаў у Бел.тэатр.-маст. ін-це (1957—83). Працаваў пераважна ў станковай графіцы ў тэхніках літаграфіі, шклаграфіі, акварэлі, лінагравюры.
Сярод твораў: серыя «Сталінград» (1949), лісты «Дні і ночы» (1957), «Лета» (1958, 1964), «Роздум», «Зноў у родных краях» (абодва 1967), «Цяжкая хвіліна» (1970), «У парку», «Чаканне», «Першы снег» (усе 1971), «Жаночы партрэт» (1973), серыя пейзажаў Мінска — «Сакавік» (1958), «Вецер» (1969), «Мінск. Зімовы дзень (эпізод Айчыннай вайны)» (1970), «Плошча Перамогі ў Мінску» (1971), «У 1941-м» (1975), «Раніца», «Матыў старога Мінска» (абодва 1980) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКДО́НАЛЬД ((Macdonald) Браян) (н. 14.5.1928, г. Манрэаль, Канада),
канадскі артыст балета, балетмайстар. Скончыў Манрэальскі ун-т. З 1958 балетмайстар у т-рах Канады, ЗША, трупах еўрап. краін. З 1974 маст. кіраўнік калектыву Вял. канадскі балет. Зрабіў вял. ўклад у развіццё канадскага харэаграфічнага мастацтва, паставіў першынац. балет «Ружа-Лацюліп» Х.Фрыдмена (1966, Каралеўскі Вініпегскі балет). Інш. пастаноўкі: «Прыцемак» на муз. Б.Брытэна, «Ці любіце вы Баха?» на муз І.С.Баха, «Актэт» і «Варыяцыі» на муз. Ф.Шуберта, «Жар-птушка» І.Стравінскага, «Чатыры апошнія песні» Р.Штрауса, «На заранку чалавецтва» П.Крэстана, «Гімн» і «Эпіталама» на муз. Ф.Дыліуса, «Варыяцыі на простую тэму» на муз. Л.Бетховена і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІМО́ВІЧ (Міхаіл Аляксандравіч) (15.9.1804, с. Багуславец Залатаношскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 4.12.1873),
украінскі прыродазнавец, гісторык, філолаг і фалькларыст. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1871). Скончыў Маскоўскі ун-т (1823), з 1826 выкладаў у ім (з 1833 праф.). У 1834—41 праф. Кіеўскага ун-та, адначасова ў 1834—35 яго першы рэктар. З 1845 жыў і працаваў у маёнтку Міхайлава Гара (цяпер с. Прохараўка Палтаўскай вобл.). Працы па прыродазнаўстве, філалогіі, гіст. геаграфіі, гісторыі Украіны і Кіеўскай Русі. У творах «Адкуль пайшла Руская зямля» (1837), «Гісторыя старажытнай рускай славеснасці» (1839), «Пра паходжанне варага-русаў» (1841) крытыкаваў нарманскую тэорыю паходжання стараж.-рус. дзяржаўнасці, даказваў агульнасць паходжання рус., укр. і бел. народаў. Выдаў 3 зб-кіўкр.нар. песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЕКУЛЯ́РНЫ ГЕНЕРА́ТАР,
квантавы генератар, у якім незатухальныя ваганні падтрымліваюцца вымушаным выпрамяненнем пучка ўзбуджаных малекул або атамаў; разнавіднасць мазера. Выкарыстоўваецца як актыўны квантавы стандарт частаты ў службе часу (гл.Квантавы гадзіннік), у касм. навігацыі, геадэзіі, картаграфіі, як радыёспектраскоп высокага раздзялення пры даследаваннях малекул аміяку, атамаў азоту і вадароду, а таксама іх ядраў.
Першы М.г. на малекулах аміяку створаны ў 1955 М.Г.Басавым і А.М.Прохаравым і незалежна амер. фізікам Ч.Таўнсам. Пучок малекул аміяку накіроўваўся ў сартавальнае прыстасаванне, праз якое ў аб’ёмны рэзанатар праходзілі толькі ўзбуджаныя часціцы. Пучок, які пралятае праз настроены на частату малекулярнага пераходу рэзанатар, выпрамяняе лішак сваёй энергіі. Вызначаецца высокімі стабільнасцю частаты генерацыі і монахраматычнасцю.