КАТА́ЕЎ Валянцін Пятровіч (28.1.1897, г. Адэса, Украіна — 12.4.1986),
расійскі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1974). Брат Я.П.Пятрова (гл.Ільф І. і Пятроў Я.). У 1955—61 гал.рэдактарчас. «Юность». Друкаваўся з 1910. Аўтар раманаў «Востраў Эрэндорф», «Уладар жалеза» (абодва 1924), сатыр. аповесці «Растратчыкі» (1926, аднайм. п’еса 1928), камедыі «Квадратура круга» (1928), рамана-хронікі «Час, наперад!» (1932). У тэтралогіі «Хвалі Чорнага мора» (аповесці «Бялее ветразь адзінокі», 1936, «Хутарок у стэпе», 1956, «Зімовы вецер», 1960—61, «Катакомбы», 1949, 2-я рэд. 1951) героіка-рэв. тэма, імкненне паказаць гісторыю праз лёс чалавека. За аповесць «Сын палка» (1945, аднайм. кінафільм 1946) Дзярж. прэмія СССР 1946. Аўтар лірыка-філас. мемуарных твораў «Святы калодзеж» (1966), «Трава забыцця» (1967), «Кубік» (1969), «Алмазны мой вянец» (1979), «Ужо напісаны Вертэр» (1980). У «Юнацкім рамане майго старэйшага сябра Сашы Пчолкіна, расказаным ім самім» (1982), апавяданнях і нарысах «Пад Смаргонню», «Нашы будні», «Пісьмы адтуль» і інш. паказаны падзеі 1-й сусв. вайны на Беларусі. Аўтар нарысаў «Па Заходняй Беларусі» (1939). Творы К. вызначаюцца спалучэннем гераічнай патэтыкі і сатыры, лірыкі і гумару. Яго п’есы ставіліся на бел. сцэне (першая — «Авангард», 1930, БДТ-2). Асобныя творы К. на бел. мову пераклалі Н.Тарас, У.Краўчанка, Л.Салавей.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—10. М., 1983—86;
Бел.пер. — Сон: Апавяданне. Мн., 1938;
Я, сын працоўнага народа. Мн., 1938;
Сын палка. Мн., 1947;
Бялее ветразь адзінокі. Мн., 1949.
Літ.:
Скорино Л. Писатель и его время: Жизнь и творчество В.П. Катаева. М., 1965;
Галанов Б.Е. Валентин Катаев: Очерк творчества. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЖЭ́ЙКА Зінаіда Якаўлеўна (н. 6.12. 1933, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел. этнамузыколаг. Засл. дз. маст. Беларусі (1987). Д-р мастацтвазнаўства (1992). Скончыла Бел. кансерваторыю (1961). Прадстаўнік навук. школы Я.Гіпіуса. З 1966 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Працуе ў галіне тэарэт. этнамузыкалогіі і практычнай фалькларыстыкі. Асн. даследаванні па сістэмнай тыпалогіі бел. песеннага фальклору, яго арэальным, сац. і экалагічным аспектах; муз. кампаратывістыцы, гісторыі этнамузыкалагічнай навукі. Вядзе праграму аўдыёвізуальнай антрапалогіі (сцэнарыст і палявы рэж. 7 муз.-этнагр. фільмаў, 1972—99; «Беларусьфільм»). Аўтар манаграфій «Песенная культура беларускага Палесся» (1971), «Песні беларускага Паазер’я» (1981), «Песні Беларускага Палесся» (вып. 1—2, 1983—84), «Каляндарна-песенная культура Беларусі» (1985), працы «Народна-песенная культура Беларусі ў агульнаславянскім кантэксце» (выд. 1998; матэрыялы 12-га Міжнар. з’езда славістаў, 1998). Адзін з аўтараў і рэдактаркн. «Беларуская этнамузыкалогія: Нарысы гісторыі (XIX—XX стст.)» (1997). Падрыхтавала грампласцінкі аўтэнтычнага фальклору, у т. л. «Музычны фальклор Беларускага Палесся» (Гран-пры ЮНЕСКА 1988). Чл. камісіі слав. фальклору пры Міжнар. к-це славістаў, Еўрап. семінару этнамузыколагаў, Міжнар. асацыяцыі па нар. творчасці і інш. Прэмія імя Б.Асаф’ева ў галіне музыказнаўства 1991 (Расія). Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Тв.:
Проблемы методов сравнительных славяно-балканских исследований в современной этномузыкологии // Македонски фолклор. Година XIX, Cкoпje, 1986. Бpoj 37;
Белорусский песенный фольклор в европейском контексте // Weißrußland und der Westen. Dresden, 1998.
Літ.:
Мухарынская Л.С. Творчы шлях фалькларыста // Мастацтва Беларусі. 1984. № 11;
Якіменка Т. Песенная культура Беларусі ў ракурсах сістэмнай тыпалогіі і візуальнай культурнай антрапалогіі: Да пытання метаду накірункаў даследчай дзейнасці З.Я.Мажэйка // Музычная культура Беларусі: Дыялог часоў. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЧУ́К Георгій Васілевіч (н. 1.1.1947, г. Давыд-Гарадок Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1973) і Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве (1977). З 1970 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1980—82 заг.літ. часткі, рэдактар-кансультант Т-ра-студыі кінаакцёра, з 1996 дырэктар выд-ва «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1966. Дылогія «Крык на хутары» (1981), «Прызнанне ў забойстве» (1985) пра падзеі ў б.Зах. Беларусі. Раманы «Кветкі правінцыі» (1986), «Вочы і сон», «Сава Дым і яго палюбоўніцы» (абодва 1990) на маральна-этычную праблематыку. У кнізе навел «Хаос» (1997) роздум пра хаос і гармонію, дзень сённяшні і Вечнасць, прызначэнне чалавека. Даследаванне бел.нац. характару ў аповесці «Паляшук» (1987), рамане «Без ангелаў» (1993). Аўтар рамана «Год дэманаў» (1995), камедый «Люцікі-кветачкі» (паст. 1974), «Цвярозы дзень Сцяпана Крываручкі» (паст. 1985), «Вясёлыя, бедныя, багатыя», «Альдона, Анета, Анфіса» (абедзве паст. 1986), «Дарога ў рай», «Калі заспявае певень» (абедзве паст. 1990), «Варвара і яе блудны муж» (паст.Бел. т-рам імя Я.Коласа, 1998), аднаактовых п’ес, апавяданняў, сцэнарыяў тэле- («Вясковы эрудзіт», 1985; «Запрашэнне», 1988) і кіна- («Кветкі правінцыі», 1994) фільмаў, дакумент. фільма «Вяртанне Забэйды-Суміцкага» (1990, у сааўт.) і інш. Творам М. ўласцівы псіхалагізм, філасафічнасць, спавядальнасць, дынамізм дзеяння. Піша для дзяцей: кн. казак «Жылі-былі дзед Васільчык і баба Кацярына» (1987), п’есы-казкі «Чаканне сабакі Тэафіла» (паст.Дзярж. т-рам лялек Беларусі, 1979), «Тушканчык і чароўны чамаданчык» (1984), «Чужое багацце» (паст. 1999) і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГО́ДЗІН (сапр.Стукалаў) Мікалай Фёдаравіч
(16.11.1900, станіца Гундараўская Данецкай вобл., Украіна — 19.9.1962),
рускі драматург.Засл. дз. маст. Расіі (1949). У 1922—32 карэспандэнт газ. «Правда», у 1951—60 гал.рэдактарчас. «Театр». Друкаваўся з 1920. Першыя зб-кі нарысаў «Кумачовая раніца» і «Чырвоныя парасткі» (абодва 1926), п’есы «Тэмп» (паст. 1930), «Паэма пра сякеру» (паст. 1931), «Мой сябра» (1932), «Арыстакраты» (паст. 1934) і інш. пра сацыяліст. будаўніцтва. У трылогіі «Чалавек з ружжом» (1937, Дзярж. прэмія СССР 1941; аднайм. фільм 1938), «Крамлёўскія куранты» (1940, паст. 1942; новая рэд. 1955), «Трэцяя патэтычная» (1958, паст. 1959) стварыў вобраз У.І.Леніна. Праблемам духоўнага фарміравання моладзі прысвечаны п’есы «Санет Петраркі» (паст. 1957), «Маленькая студэнтка» (паст. 1959), раман «Бурштынавыя каралі» (1960, фільм «Каханая» 1965) і інш. Аўтар кінасцэнарыяў «Кубанскія казакі», 1950; Дзярж. прэмія СССР 1951), артыкулаў пра драматургію і т-р.Бел.т-р імя Я.Коласа паставіў п’есы «Чалавек з ружжом» (1938), «Крамлёўскія куранты» (1940, 1945), «Аксамітны сезон» (1948), «Трэцяя патэтычная» (1970), Бел.т-р імя Я.Купалы — «Падзь Сярэбраная» (1939), «Крамлёўскія куранты» (1956), «Трэцяя патэтычная» (1959), Рус.драм.т-р імя М.Горкага — «Мой сябар» (1933), «Арыстакраты» (1935), «Крамлёўскія куранты» (1940), Брэсцкі абл.драм.т-р — «Місурыйскі вальс» (1950), «Крамлёўскія куранты» (1957, 1967), Гомельскі абл.драм.т-р — «Кветкі жывыя» (1961), Гродзенскі абл.драм.т-р — «Тэмп — 1929» (1974), Магілёўскі абл.драм.т-р — «Крамлёўскія куранты» (1957). Ленінская прэмія 1959.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—4. М., 1972—73.
Літ.:
Холодов Е. Пьесы и годы: Драматургия Николая Погодина. М., 1967;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО (Poe) Эдгар Алан (19.1.1809, г. Бостан, штат Масачусетс, ЗША — 7.10.1949),
амерыканскі пісьменнік, крытык. Вучыўся ў Англіі (1815—20), Віргінскім ун-це (1826), ваен. акадэміі Уэст-Пойнт (1830—31). У 1835—46 рэдактар часопісаў і газет. У творчасці пераважаюць матывы прыгажосці, кахання, смерці, хуткаплыннасці ўсяго існага. Паэт. зб-кам «Тамерлан і іншыя вершы» (1827, выд. ананімна), «Аль-Аарааф, Тамерлан і малыя вершы» (1829), «Вершы» (1831), «Крумкач і іншыя вершы» (1845) уласцівы сімволіка, сугестыўнасць, музыкальнасць, спалучэнне рамант. зместу і лагічнай формы. Стваральнік псіхалагічнай, ці «жахлівай» («Падзенне дома Ашэраў», «Чорны кот», «Вільям Вільсан»), дэтэктыўнай, ці «лагічнай» («Забойства на вуліцы Морг», «Таямніца Мары Ражэ», «Украдзенае пісьмо», «Залаты жук»), навукова-фантаст. («Рукапіс, знойдзены ў бутэльцы», «Незвычайныя прыгоды нейкага Ганса Пфааля», «Гісторыя з паветраным шарам») навелы. Аўтар «Аповесці аб прыгодах Артура Гордана Піма» (1838), зб-каў прозы «Гратэскі і арабескі» (т. 1—2, 1840), «Апавяданні» (1845), філас. паэмы ў прозе «Эўрыка» (1848), гумарыстычных і сатыр. апавяданняў і інш. Распрацаваў эстэт. праграму паэзіі («Філасофія творчасці», 1846; «Паэтычны прынцып», 1850), у якой падкрэсліваў значэнне эмацыянальна-псіхал. ўздзеяння твораў («татальны эфект»). Да творчасці П. звярталіся кампазітары К.Дэбюсі, М.Равель, С.Рахманінаў, С.Пракоф’еў. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі Ю.Бушлякоў, С.Шупа, У.Шчасны (проза), А.Мінкін, В.Савіч, А.Хадановіч (лірыка).
Тв.:
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—4. М., 1993;
Избранное: Стихотворения. Проза. Эссе. М., 1984;
Рассказы. Мн., 1997;
Лирика. Мн., 1999.
Літ.:
Ковалев Ю.В. Эдгар Аллан По: Новеллист и поэт. Л., 1984;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́ХАРАЎ Аляксандр Міхайлавіч (н. 11.7.1916, г. Атэртан, Аўстралія),
расійскі фізік, адзін з заснавальнікаў квантавай электронікі. Акад.Рас.АН (1966, чл.-кар. 1960). Замежны чл.Нац.АН Беларусі (1995), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1972) і АНінш. краін. Двойчы Герой Сац. Працы (1969, 1986). Скончыў Ленінградскі ун-т (1939). У 1939-41 і 1944—82 у Фіз. ін-це АНСССР (з 1968 нам. дырэктара). Адначасова з 1954 праф. Маскоўскага ун-та, з 1973 заг. кафедры Маскоўскага фіз.-тэхн. ін-та, у 1973—92 акад.-сакратар Аддз. агульнай фізікі і астраноміі Рас.АН, у 1982—98 дырэктар Ін-та агульнай фізікі Рас.АН (з 1998 ганаровы дырэктар). З 1969 старшыня Навукова-рэд. савета выд-ва «Вялікая Расійская энцыклапедыя»; у 1969—78 гал.рэдактар 3-га выд.Вял.Сав. Энцыклапедыі. Навук. працы па тэорыі нелінейных ваганняў, фізіцы сінхратроннага выпрамянення, радыёспектраскапіі, квантавай электроніцы, фізіцы цвёрдага цела і магн. з’яў, радыёфізіцы, нелінейнай і валаконнай оптыцы, лазернай фізіцы і тэхніцы, дастасаваннях лазераў у прам-сці, медыцыне, сувязі і інш. Разам з М.Г.Басавым стварыў першы квантавы генератар — мазер (1954), прапанаваў метад стварэння асяроддзяў з адмоўным паглынаннем (1955), які выкарыстаны ў першым лазеры. Прапанаваў адкрыты рэзанатар для субміліметровых хваль (1958). Нобелеўская прэмія 1964 (разам з Басавым, Ч.Таўнсам). Ленінская прэмія 1959. Дзярж. прэмія СССР 1980. Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР (1988).
Тв.:
Методы изготовления астрономической оптики. М., 1980 (разам з Э.А.Вітрычэнкам, Я.В.Трушыным);
Научные основы прогрессивной технологии. М., 1982 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ЛІН Фядот Пятровіч (7.3.1908, в. Селіна Дубенскага р-на Тульскай вобл., Расія — 5.5.1982),
рускі мовазнавец. Чл.-кар.АНСССР (1962), д-рфілал.н. (1947), праф. (1948). Ганаровы д-р Ягелонскага ун-та ў Кракаве (1976), інш. замежных ун-таў. Скончыў Маскоўскі пед.ін-т (1931). З 1964 дырэктар Ін-та мовазнаўства, у 1968—82 Ін-та рус. мовы АНСССР. Адзін з укладальнікаў і старшыня рэдкалегіі «Слоўніка сучаснай рускай літаратурнай мовы» (т. 1—17, 1948—65; Ленінская прэмія 1970). Даследаваў пытанні гіст. лексікалогіі, лексікаграфіі, нармалізацыі і культуры рус. мовы, этнагенезу славян, дыялекталогіі і лінгвістычнай геаграфіі, агульнага мовазнаўства і сацыялінгвістыкі. У яго працах шмат матэрыялаў па гісторыі бел. мовы. У кн. «Паходжанне рускай, украінскай і беларускай моў» (1972) рэканструяваў і апісаў стараж. дыялектныя адрозненні, якія абумовілі ў далейшым асаблівасці розных усх.-слав. моў; некат. стараж.-рус. лексічныя дыялектызмы, што захаваліся ў бел. мове. Некат. пытанні гісторыі бел.літ. мовы закрануты ў кн. «Вытокі і лёсы рускай літаратурнай мовы» (1981). У сваіх даследаваннях выкарыстоўваў працы бел. даследчыкаў. У манаграфіях «Нарыс гісторыі рускай мовы да XIV ст.» (1940) і «Лексіка рускай літаратурнай мовы старажытнакіеўскай эпохі» (1949) даў апісанне лексікі стараж.-рус. мовы як зыходнага этапу ў гісторыі слоўнікавага складу сучасных усх.-слав. моў. Гал.рэдактар «Слоўніка рускіх народных гаворак» (вып. 1—23, апубл. 1965—87), час. «Вопросы языкознания» (1971—82).
Літ.:
Ф.П.Филин. М., 1978;
Богатова Г.А., Иванов В.В. Ф.П.Филин (1908—1982) // Изв. АНСССР. Сер. лит. и яз. 1982. № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРУ́МКІНА (Фрумкіна-Віхман) Марыя Якаўлеўна
(Малка Янкелеўна) (народжаная Ліўшыц; 1880, Мінск — 9.6.1943),
удзельніца яўр.с.-д. і камуніст. руху на Беларусі, дзярж. дзеяч БССР. Скончыла Мінскую Марыінскую гімназію, Пецярбургскія вышэйшыя жаночыя пед. курсы. З 1897 чл. мінскай арг-цыі Бунда (парт.псеўд. Эстэр), з 1910 чл. яе ЦК. Вяла парт. работу ў гарадах Беларусі і Украіны, удзельнічала ў прапагандысцкай і літ.-выдавецкай дзейнасці Бунда. Неаднаразова была арыштавана. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 адзін з лідэраў левага крыла Бунда, рэдактаргаз. «Дэр Векер» («Будзільнік»), чл. Мінскага гар. Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Выступала супраць сіянізму, адстойвала пашырэнне мовы ідыш сярод яўр. мас, нац.-культ. аўтаномію яўрэяў і інш. народаў у складзе Расіі. Летам 1917 абрана ў Мінскую гар. думу, старшыня яе культ.-асв. секцыі. Садзейнічала стварэнню першых яўр. свецкіх і бел. школ у Мінску, арганізоўвала настаўніцкія курсы, дзіцячыя прытулкі і інш. Адмоўна сустрэла Кастр. рэвалюцыю, выказалася ў падтрымку Усебел. з’езда 1917 і Бел.Нар. Рэспублікі, аднак стала ў апазіцыю да апошняй пасля прыняцця Трэцяй Устаўнай граматы БНР. З вясны 1919 чл.ЦВК Літбел. У 1919—20 чл. Гомельскага губ. савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, з восені 1920 нарком асветы БССР. З 1921 нам. рэктара, у 1925—36 рэктар Камуніст. ун-та нац. меншасцей Захаду ў Маскве. У 1921—30 чл.ЦБяўр. секцый пры ЦКВКП(б), заг.яўр. секцыі Галоўпалітасветы. У студз. 1938 арыштавана НКУС, 2.6.1940 асуджана на 8 гадоў як «член нелегальнай яўрэйскай контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі». Паводле афіц. звестак, памерла ў канцлагеры каля Караганды. Рэабілітавана пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІТО́Ў Віктар Сцяфанавіч (н. 15.11.1938, в. Дрожджаніцы Крычаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. этнограф, гісторык, педагог. Д-ргіст.н. (1991), праф. (1995). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1963). З 1963 настаўнічаў, працаваў у Мін-ве асветы Беларусі. З 1974 у Гродзенскім пед. ін-це, з 1977 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. З 1993 заг. кафедры Бел. ун-та культуры, з 1998 — Бел.пед. ун-та. Распрацаваў канцэпцыю гісторыка-этнагр. раянавання Беларусі. Даследуе тыпалогію культ. ландшафтаў, гіст. стасункі Беларусі і сумежных тэрыторый, бел. дыяспару, этн. гісторыю і геаграфію Беларусі, традыц.нар. культуру, гісторыю нар. адукацыі, праблемы нац. узаемаадносін і інш. Адзін з аўтараў прац «Праблемы рассялення ў БССР» (1980), «Помнікі этнаграфіі» (1981), «Промыслы і рамёствы Беларусі» (1984), «Палессе: Матэрыяльная культура» (1988), «Грамадскі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі» (1993), «Адраджэнне традыцыйнай мастацкай культуры Палесся» (1994), «Беларусы» (т. 1, 1995), «Беларусы» (1998), «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў» (т. 1, 2001), «Гісторыя сялянства Беларусі» (т. 2, 2002). Навук.рэдактар і сааўтар энцыклапедычнага даведніка «Народная культура Беларусі» (2002), зб. «Народныя традыцыі і нацыянальная культура» (кн. 1—2, 2001—03). Удзельнічаў у распрацоўцы навук.-метадычных прынцыпаў аховы помнікаў, арганізацыі музеяў-скансенаў (Бел.дзярж. музей нар. архітэктуры і побыту, Нарачанскі нац. парк і інш.), складанні «Нацыянальнага атласа Беларусі» (2002).
Тв.:
Народные деревообрабатывающие промыслы Белоруссии (1917—1941 гг.). Мн., 1976;
Историко-этнографическое районирование материальной культуры белорусов, XIX — начало XX в. Мн., 1983;
Народная спадчына: Матэрыял. культура ў лакальна-тыпал. разнастайнасці. Мн., 1994;
Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура. 2 выд.Мн., 2001;
Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі. 2 выд.Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНУШЭ́ВІЧ Дзмітрый Сілыч (13.11.1882, г. Капыль Мінскай вобл. — 28.6.1938),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. З 1901 працаваў у канцылярыях станавых прыставаў у Брагіне, Капылі, в. Юравічы Рэчыцкага пав. У 1904—06 у Амерыцы, у 1906—07 і ў 1914—17 у арміі. Са студз. 1918 сакратар Слуцкага пав. аб’яднання кааператываў. За прапаганду сярод ням. салдат у сак.—маі 1918 зняволены ў канцлагер. З вер. 1918 рэдактар, пам. загадчыка, заг. аддзела Белнацкома. Са студз. 1919 камісар сац. забеспячэння ў Часовым рэв. рабоча-сял. урадзе БССР. З сак. 1919 чл. калегіі Наркамата сац. забеспячэння Літ.-Бел. ССР, з мая старшыня Капыльскага і Клецкага вал. выканкомаў. З вер. 1919 сакратар пав. выканкома, адначасова сакратар рэўкома, старшыня пав.к-та партыі, заг. зямельнага аддзела г. Духаўшчына Смаленскай губ. З лют. 1922 старшыня Ігуменскага пав. выканкома, з вер. 1923 сакратар Ігуменскага пав.к-та партыі. З сак. 1924 нарком унутр. спраў БССР, са жн. 1924 сакратар ЦВКБССР, са жн. 1927 старшыня Упраўлення дзярж. страхавання БССР. З пач. 1930-х г.нам. дырэктара Ін-та л-ры, мастацтва і мовы Бел.АН, пазней у Мінскім аддз.Бел. канторы Усесаюзнага акц.т-ва па забеспячэнні сельскай гаспадаркі сродкамі вытворчасці. Чл.ЦВКБССР у 1919, 1921—31, чл. Прэзідыума ЦВК 1924—27. Чл.ЦВКЛіт.-Бел. ССР (1919). Канд. у чл. Кантрольнай камісіі КП(б)Б у 1923—24, чл. Рэвізійнай камісіі КП(б)Б у 1925—27, чл.ЦККП(б)Б у 1929—30. 25.1.1938 арыштаваны і неабгрунтавана асуджаны Ваен. калегіяй Вярх. суда СССР да вышэйшай меры пакарання, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1958.