парадак двухдольных раслін. Найб. прымітыўныя з існуючых кветкавых раслін 8 сям., 174 роды, каля 3 тыс. відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных паясах. На Беларусі 2 інтрадукаваныя віды з родаў магнолія і лірыядэндран (гл.Цюльпаннае дрэва) сям магноліевых.
Вечназялёныя і лістападныя дрэвы і кусты. Лісце з прылісткамі або без іх. Кветкі спіральныя, спірацыклічныя, часта з доўгай воссю, адзіночныя ці ў суквеццях. Калякветнік просты або дыферэнцыраваны на чашачку і вяночак. Тычынкі пераважна шматлікія, часта стужкападобныя. Лек., дэкар., тэхн., харч. расліны.
Літ.:
Жизнь растений. Т. 5, ч. 1. Цветковые растения. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЮШЫ́ЦКІ (Мікалай Кірылавіч) (26.1.1872, г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл. — 28.8.1929),
бел. вучоны ў галіне аграхіміі і раслінаводства. Акад.АН Беларусі (1928). Скончыў Маскоўскі с.-г.ін-т (1900). З 1900 у Кіеўскім політэхн. ін-це, з 1920 праф. Кіеўскага с.-г. ін-та (з 1921 заг. кафедры). Навук. працы па аграхіміі, прыкладной батаніцы, селекцыі і агратэхніцы с.-г.раслін. Вывучаў глебавае жыўленне раслін, уплыў асматычнага ціску глебавага раствору на рост, развіццё і ўраджай збожжавых культур, цукр. буракоў і бульбы.
Тв.:
К вопросу о значении эвапорометрических показанпй для запросов сельскохозяйственной практики // Изв. Моск. с.-х. ин-та. 1900. Кн. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ДУХАВА,
біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Зэльвенскім р-не Гродзенскай вобл.Засн. ў 1996 для аховы ляснога масіву разнастайнай тыпалагічнай структуры з комплексамі рэдкіх, знікаючых і гаспадарча-карысных відаў раслін, жывёл і раслінных згуртаванняў. Пл. 1312 га. Карэнныя высокаўзроставыя дубровы, ельнікі, чорнаалешнікі, культуры таполі бальзамічнай, высокаўзроставыя бярэзнікі. 492 віды вышэйшых сасудзістых раслін, у т. л. рэдкія і знікаючыя: купальнік горны, кадзіла сармацкае, касач сібірскі і інш. У фауне 19 відаў млекакормячых, 10 амфібій і паўзуноў, 88 птушак, у т. л. ахоўныя: барсук, сапсан, каршачок, падворлік малы, дзяцел зялёны і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНЦЫРО́ЎКА (ад ням. pinzieren выдаляць канец),
прышчыпка, выдаленне верхавінкі парастка. У пладаводстве робяць у гадавальніках пры фарміраванні кроны ў раслін (абрыкос, груша, персік, яблыня) і ў садзе для рэгулявання росту парасткаў ці плоданашэння дрэў. Уручную або садовымі нажніцамі (секатарам) выдаляюць верхавінку і пакідаюць ч. парастка з 7—10 лістамі. За вегетац. перыяд П. праводзяць да 3 разоў. У агародніцтве П. робяць пры вырошчванні агуркоў (у цяпліцах), баклажанаў, брусельскай капусты, насенных раслін сталовага бурака і морквы (у адкрытым грунце); у паляводстве — пры доглядзе за насеннікамі цукр. буракоў (звычайна хім. сродкамі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́КРЫЎНЫЯ КУЛЬТУ́РЫ,
с.-г. культуры, пад якія падсяваюць насенне інш.раслін (падсяўных культур). Сумеснае іх вырошчванне дазваляе атрымаць 2 ураджаі кармавых раслін за год, рацыянальна выкарыстоўваць сонечную энергію, вільгаць, пажыўныя рэчывы глебы.
П.к. павінны мець кароткі вегетац. перыяд, рана вызваляць пашу, не зацяняць падсяўную культуру. Як П.к. выкарыстоўваюць азімыя (жыта, пшаніца) і яравыя (ячмень, пшаніца, авёс) збожжавыя, лён і інш. Усходы падсяўных культур павінны добра пераносіць зацяненне, запаволена расці ў першую палову вегетац. перыяду, не пагаршаць умовы росту П.к. Часцей гэта травы — шматгадовыя (канюшына, цімафееўка, люцэрна, эспарцэт) або аднагадовыя (сырадэля, лубін, баркун, морква, турнэпс).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАВО́ДНЫЯ ТКА́НКІраслін,
тканкі, якія служаць для перамяшчэння па расліне пажыўных рэчываў. Па ксілеме ад каранёў да лісця з глебы паступае вада з мінер. рэчывамі, па лубе (флаэме) ад лісця да інш. органаў (каранёў, пупышак, кветак, пладоў) — рэчывы, што сінтэзуюцца ў лісці, пераважна прадукты фотасінтэзу. Ксілема і луб размяшчаюцца звычайна побач і ўтвараюць цяжы, ці праводныя пучкі, што фарміруюць у целе расліны бесперапынную разгалінаваную сістэму, якая злучае ўсе органы. У склад П.т. уваходзяць праводныя, мех., назапашвальныя і выдзяляльныя элементы. Высокаспецыялізаваныя П.т. з сасудамі развіліся ў працэсе эвалюцыі толькі ў вышэйшых, т.зв. сасудзістых раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯЗЮ́ЛІНЫ СЛЁЗКІ,
народная назва некат. кветкавых травяністых раслін, звычайна з родаў пальчатакарэннік, ятрышнік, тайнік і інш.сям. ятрышнікавых, якія маюць на лісці і пялёстках цёмныя плямы або кропкі, крапіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАЗМІ́НЫ (ад грэч. marasmos знясіленне, згасанне),
таксічныя рэчывы (альдэгіды, аміяк і інш.), якія выдзяляюць многія мікраарганізмы. Напр., тыя, што насяляюць лясны подсціл, верхнія слаі глебы. Прыгнечваюць дзейнасць вышэйшых раслін.