ВА́КАР (Wakar) Уладзімір (26.8.1885, г. Тамбоў, Расія — 9.5.1933),
польскі эканаміст, публіцыст, грамадскі дзеяч. У 1917—24 выкладаў у Вышэйшай гандл. школе ў Варшаве. У 1915—19 працаваў у Бюро грамадскай працы (з 1918 дырэктар), дзе рэдагаваў важнейшыя дзярж. дакументы напярэдадні і ў час абвяшчэння незалежнасці Польшчы. Ініцыятар стварэння і кіраўнік ін-та грамадскай гаспадаркі (1920—21). Рэдактар варшаўскіх час. «Polska» («Польшча»), «Przegląd Wschodni» («Усходні агляд»), «Przymierze» («Саюз») і інш. У апошнім часопісе шмат увагі аддаваў нац. пытанням у Польшчы, у т. л. беларускаму; там надрукаваны арт. Б.Тарашкевіча «Беларускія палітычныя патрабаванні». Аўтар прац «Сто гадоў барацьбы за польскую асвету» (1916), «Праблема самакіравання ў Здабытай Рэчы Паспалітай» (1924) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭ́КАЎ Мітрафан Барысавіч (да 1911 Мартышчанка Мітрафан Паўлавіч; 15.6.1882, хутар Шарпаеўка, Растоўская вобл., Расія — 27.11.1934),
рускі жывапісец, заснавальнік сав. батальнага жывапісу. Вучыўся ў Адэскім маст. вучылішчы (1898—1903), Пецярбургскай АМ (1903—11). Чл. Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі (1925). Аўтар карцін «Тачанка» (1925), «Кавалерыйская атака», «Трубачы Першай коннай арміі», «Атрад Будзённага» (абедзве 1934) і інш., у якіх з гіст. дакладнасцю, пераканаўча ўзнавіў гераічныя будні грамадз. вайны, атмасферу 1920-х г.Ініцыятар стварэння дыярам і панарам (эскізы дыярам «Штурм Перакопа», 1931; «Абарона Царыцына», 1933, і інш.). Імя Грэкава прысвоена Студыі ваенных мастакоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКАЯ ЛІТАРАТУ́РНА-МАСТА́ЦКАЯ КАМУ́НА»,
літаратурнае аб’яднанне бел. пісьменнікаў. Існавала з вер. 1927 да крас. 1928. Створана ў выніку выхаду з «Маладняка» групы маладых пісьменнікаў. Ініцыятар стварэння П.Шукайла. Чл.: А.Атава (Канановіч), П.Броўка, У.Варава, Я.Відук (Я.Скрыган), Ю.Лявонны (Л.Юркевіч), У.Прыбыткоўскі, Я.Сукала, М.Шалай і інш. Існавалі літ. гурткі камуны пры Полацкім і Магілёўскім педтэхнікумах, у вёсках Случчыны і Полаччыны. Захапляліся футурызмам, арыентаваліся на ЛЕФ і творчую практыку У.Маякоўскага ў форме вонкавага пераймання. Выдала 2 нумары час. «Росквіт» (1927—28). Самаліквідавалася, члены яе зноў увайшлі ў «Маладняк».
Літ.:
Скрыган Я. Некалькі хвілін чужога жыцця: Літ. ўспаміны, сустрэчы, шляхі. Мн., 1979. С. 10—18.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ КАМІТЭ́Т (БНК) у Ігумене, Ігуменскі беларускі нацыянальны камітэт, прадстаўнічы орган бел.нац. арг-цый Ігуменскага пав. ў 1919—20. Створаны ў кастр. 1919 у Ігумене (цяпер г. Чэрвень) па ініцыятыве інструктара Часовага беларускага нацыянальнага камітэта М.І.Каспяровіча. У кіраўніцтва к-та ўваходзілі Я.Е.Макась (старшыня), І.М.Савіч, З.Харытановіч і інш. Арганізоўваў бел. школы, культ.-асв. гурткі і кааператывы. Ініцыятар стварэння павятовай Бел. школьнай рады Ігуменшчыны, разам з ёй выступіў у ліст. 1919 супраць закрыцця польск. акупантамі Будслаўскай бел. гімназіі. Знаходзіўся пад уплывам бел. эсэраў і Бел.камуніст. арг-цыі. Неафіцыйна падтрымліваў антыпольскі падп. і партыз. рух. Спыніў сваю дзейнасць з прыходам Чырв. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НГУА́БІ (Ngouabi, N’Gouabi) Марыян (31.12.1938, Амбеле, Рэспубліка Конга — 18.3.1977), палітычны і дзярж. дзеяч Рэспублікі Конга. Скончыў ваен. школу ў Бразавілі (1958), вучыўся ў ваен. вучылішчы ў Парыжы (1961—62). У 1958—60 у франц.калан. войсках. У 1962—68 на камандных пасадах у кангалезскай арміі. Пасля ваен. перавароту 31.7.1968 абвешчаны старшынёй Нац. савета рэвалюцыі. Ініцыятар стварэння Кангалезскай партыі працы (КПП), на яе 1-м з’ездзе (1969) выбраны старшынёй ЦК, прэзідэнтам і кіраўніком Дзярж. савета Нар. Рэспублікі Конга, галоўнакамандуючым Кангалезскай нар. арміяй. Забіты тэрарыстам.
Літ.:
Ульяновский Р.А. Мариан Нгуаби // Политические портреты борцов за национальную независимость. М., 1983;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАЧЫ́ЛЯС (Skoczylas) Уладзіслаў (4.4.1883, г. Вялічка Малапольскага ваяв., Польшча — 8.4.1934),
польскі гравёр, адзін са стваральнікаў польскай графічнай школы 20 ст. Вучыўся ў Маст.-прамысл. школе ў Вене (з 1901) і АМ у Кракаве (1904—06). З 1908 выкладаў у Школе апрацоўкі дрэва ў Закапанэ, з 1922 праф. Школы прыгожых мастацтваў у Варшаве. Ініцыятар стварэння творчых аб’яднанняў «Рытм» (1922) і «Гравюра» («Рыт», 1925). Адзін з заснавальнікаў Ін-та прапаганды мастацтва. У творчасці выкарыстоўваў традыцыі нар. гравюры і лубка. Ксілаграфіі С. на сял. тэмы ( «Паход разбойнікаў», «Танец разбойнікаў», абедзве 1919; «Дзяўчаты з карзінамі», 1928), гар. і вясковыя пейзажы (цыкл «Старая Варшава», 1930) вылучаюцца дэкар. вытанчанасцю кампазіцыі, выразнасцю лінейнага рытму, святлоценявымі кантрастамі, фактурнымі і каларыстычнымі эфектамі.
Існавала ў 1918 пры падтрымцы Беларускага нацыянальнага камісарыята. Чл.-заснавальнікі — Ч.Родзевіч (ініцыятар стварэння), З.Жылуновіч (Ц.Гартны), І.Лагун, Б.Тарашкевіч, Г.Багдановіч. Мела на мэце садзейнічаць развіццю бел. л-ры, т-ра, вуснай нар. творчасці, архітэктуры, музыкі, клапаціцца пра помнікі мастацтва. Мела аддзяленне ў Пецяргофскім р-не Петраграда. Пры т-ве існаваў драм. гурток. У памяшканні т-ра драмы і камедыі 20.4.1918 т-ва наладзіла бел. вечарынку, на якой прысутнічала каля 300 чал. Калекцыя запісаў бел.нар. песень з архіва т-ва ў 1922 перададзена Беларускай драматычнай студыі ў Маскве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТЫ́ЛЬКІН Анатоль Іванавіч (6.1.1941, в. Кругавец-Калініна Добрушскага р-на Гомельскай вобл. —27.1.2002),
бел. грамадскі дзеяч, педагог. Скончыў Гродзенскі (1967) і Ленінградскі (1975) пед. ін-ты. Ініцыятар стварэння ў 1991 культ.-асв. Цэнтра бел.т-ва інвалідаў па зроку, друкавання л-ры па сістэме Брайля, аддзялення тыфлапедагогікі дэфекталагічнага ф-та ў Бел.пед. ун-це. Аўтар навук. прац па праблемах сац. і прац. рэабілітацыі інвалідаў па зроку. З 1997 1-ы віцэ-прэзідэнт параалімпійскага к-та Беларусі. Адзін з заснавальнікаў у 1993 і кіраўнікоў Рэсп. партыі працы і справядлівасці. Дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь у 1990—95, з 2000 дэп. Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь.
бел. рэлігійны і грамадскі дзеяч. Магістр тэалогіі (1909), д-р філасофіі (1912). Скончыў Пецярбургскую акадэмію (1909), вучыўся ў каталіцкім ун-це ў Лувене (Бельгія). З 1914 выкладаў філасофію ў Петраградскай духоўнай акадэміі. Адзін з заснавальнікаў бел. хрысціянскага руху і яго саюза «Хрысціянская дэмакратычная злучнасць» (гл. ў арт.Беларуская хрысціянская дэмакратыя). Ініцыятар правядзення ў Мінску з’езда бел. каталіцкага духавенства (1917). З 1918 рэктар Мінскай духоўнай семінарыі (выкладаў і служыў імшу на бел. мове). З 1921 прэлат пінскай капітулы, з 1926 у Друйскім кляштары айцоў марыянаў. З 1928 вёў місіянерскую дзейнасць сярод рас. эміграцыі ў г. Харбін. У 1939 вярнуўся на Беларусь, дзе арыштаваны сав. ўладамі і зняволены ў турму ў Львове; пазней высланы ў Расію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНКЕНДО́РФ Аляксандр Хрыстафоравіч (4.7.1781 ці 1783 — 5.10.1844),
расійскі дзярж. дзеяч. Граф (1832), генерал ад кавалерыі (1829), сенатар (1826), чл.Дзярж. савета (1829). Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1827). Адзін з бліжэйшых саноўнікаў Мікалая I. Удзельнічаў у ваен. дзеяннях у Грузіі, войнах з Францыяй, Турцыяй. З 1824 губернатар Васільеўскага в-ва ў Пецярбургу. Удзельнічаў у задушэнні паўстання дзекабрыстаў, потым член Следчай камісіі. Узначальваў створаныя на аснове яго праекта «Аб упарадкаванні знешняй паліцыі» (1826) Корпус жандараў і Трэцяе аддзяленне; курыраваў справы, звязаныя з дзекабрыстамі, студэнцкімі гурткамі, паўстаннем 1830—31 у Польшчы, на Беларусі і ў Літве, сял. хваляваннямі 1840-х г.Ініцыятар узмацнення цэнзуры (ажыццяўляў цэнзуру твораў А.С.Пушкіна). Выступаў за паступовую адмену прыгоннага права, якое лічыў крыніцай хваляванняў.