НЕАБМЕЖАВА́НАСЦІ ЭВАЛЮ́ЦЫІ ПРА́ВІЛА, неабмежаванага прагрэсу заканамернасць. Яго сутнасць: развіццё ад простага да складанага неабмежавана — ад найпрасцейшых форм руху матэрыі да біял. і сац. яго форм. У межах біял. формы руху матэрыі Н.э.п. можа быць сфармулявана як максімальнае (вечнае, безупыннае і абсалютна неабходнае) імкненне жывога да адноснай незалежнасці ад умоў асяроддзя існавання і максімальнага прыстасавання да іх.
Аднак Н.э.п. не трэба разумець літаральна, таму што арганізм ніколі не можа поўнасцю вызваліцца ад уздзеяння асяроддзя, і кожная новая, больш эвалюцыйна-гістарычна высокая форма руху матэрыі толькі затушоўвае (у філасофіі — «адымае») дзеянне законаў больш нізкіх форм руху матэрыі (для біял. формы — фіз. і хім. яго формы), але не «адмяняе» іх. Тое ж назіраецца ў рамках сац. формы руху матэрыі. Паводле Н.э.п. заўсёды можна знайсці новыя шляхі развіцця, упрыватнасці, калі праблемы вырашаюцца метадам альтэрнатывы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫП (франц. type ад грэч. typos адбітак, вобраз),
1) узор, форма чаго-н. з істотнымі якаснымі прыкметамі, мадэль для чаго-небудзь.
2) Адзінка расчлянення вывучаемай рэальнасці ў тыпалогіі.
3) Чалавек, надзелены пэўнымі характэрнымі рысамі (знешнімі ці ўнутр.), яркі прадстаўнік якой-н. групы людзей, упрыватнасці саслоўя, нацыі, эпохі.
4) У л-ры і мастацтве — маст. вобраз чалавечай індывідуальнасці, найб. верагоднай, рэпрэзентатыўнай, «узорнай» для пэўнай грамадскай сферы (настаўнік дарэв. часу А.Лабановіч у трылогіі Я.Коласа «На ростанях»); абагулены ці завостраны вобраз чалавека. які найб. ярка выражае асаблівасці пэўнага сац. ладу, нац. менталітэту, агульначалавечых схільнасцей ці заган (персанажы «Пінскай шляхты» В.Дуніна-Марцінкевіча). Гл.Тыповае ў мастацтве.
5) Таксанамічная катэгорыя або адзінка класіфікацыі ў ландшафтазнаўстве і інш. навуках, якія вывучаюць асобныя кампаненты прыроднага асяроддзя: тыпы рэльефу, клімату, глеб і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРВО́НАЕ ЗРУШЭ́ННЕ,
павелічэнне рэгіструемых назіральнікам даўжынь хваль λнэл.-магн. выпрамянення ў параўнанні з іх значэннямі λк ва ўласнай сістэме адліку крыніцы выпрамянення; зрушэнне ліній у бок чырвонай часткі спектра.
Узнікае ў выніку Доплера эфекту ці гравітацыйнага зрушэння. Характарызуецца велічынёй z = (λн − λк)/λк. Абумоўленае эфектам Доплера Ч.з. ўзнікае пры аддаленні крыніцы выпрамянення ад назіральніка (прыёмніка). Упрыватнасці, з-за расшырэння Сусвету ў спектрах галактык і квазараў назіраецца касмалагічнае Ч.з. Рэкорднае (2002) вымеранае значэнне ζ для квазараў складае 6,28, для галактык — 6,56. Найбольшае касмалагічнае Ч.з. мае рэліктавае выпрамяненне. Гравітацыйнае Ч.з. ўзнікае, калі прыёмнік знаходзіцца ў вобласці з меншым гравітацыйным патэнцыялам, чым крыніца выпрамянення. Яно назіраецца ў спектрах Сонца і інш. зорак. У 1959 упершыню было вымерана Ч.з., выкліканае гравітацыйным полем Зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКАНАМІ́ЧНЫ ЭКСПЕРЫМЕ́НТ,
навукова пастаўлены дослед, які ўяўляе сабой штучнае ўзнаўленне эканам. з’явы або працэсу з мэтай праверкі эфектыўнасці прызначаных да рэалізацыі гасп. мерапрыемстваў; від сацыяльнага эксперыменту ў галіне сістэмы кіравання грамадствам. Спалучае глыбокае веданне эканам. працэсаў і з’яў з праверкай правільнасці і эфектыўнасці пэўных гіпотэз, што важна для эканам. навукі, якая ў адрозненне ад прыродазнаўчых дысцыплін не можа назіраць асобныя гасп. працэсы ізалявана ад усіх грамадскіх з’яў. Пры ажыццяўленні Э.э. правяраюцца тэарэт. высновы пра новыя метады і паказчыкі прагназіравання, матэрыяльнага стымулявання, ацэнкі дзеяння гасп. суб’ектаў і іх падраздзяленняў, вывучаецца эфектыўнасць новай тэхнікі і г.д. Яны шырока выкарыстоўваюцца ў перыяд карэннай перабудовы гасп. механізму кіравання прадпрыемствамі, галінамі вытв-сці і ў шэрагу інш. выпадкаў. Пры аналізе вынікаў Э.з. выкарыстоўваюцца метады матэматычнай статыстыкі, упрыватнасці, карэляцыйнага аналізу.
французскі хімік, адзін з заснавальнікаў сучаснай хіміі і заснавальнік тэрмахіміі. Чл. Парыжскай АН (1772). Скончыў Парыжскі ун-т (1763). У 1775—91 — дырэктар Упраўлення порахаў і салетраў, з 1768 член «Кампаніі водкупаў»; у час Вял.франц. рэвалюцыі разам з інш. адкупшчыкамі пакараны смерцю паводле прыгавору рэв. трыбуналу. Навук. працы Л. садзейнічалі ператварэнню хіміі ў навуку, заснаваную на дакладных вымярэннях: ухім. даследаваннях выкарыстоўваў колькасныя метады, упрыватнасці ўзважванне. Даказаў складаны састаў атм. паветра (1774—77), растлумачыў ролю кіслароду ў працэсах гарэння і акіслення. Стварыў кіслародную тэорыю гарэння (1780). Распрацаваў разам з К.Л.Бертале і інш.хім. наменклатуру і класіфікацыю цел (1786—87), напісаў «Пачатковы падручнік хіміі» (1789).
Літ.:
Дорфман Я.Г. Лавуазье. 2 изд. М., 1962;
Манолов К. Великие химики: Пер. с болг. Т. 1. 3 изд. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМБІНАТО́РНЫ АНА́ЛІЗ,
камбінаторыка, раздзел матэматыкі, які вывучае ўласцівасці сукупнасцей элементаў некаторага канечнага мноства ў адпаведнасці з зададзенымі правіламі. Кожнае правіла вызначае спосаб пабудовы некаторай канструкцыі (камбінаторнай канфігурацыі — перастаноўкі, размяшчэння, спалучэння ці інш.) з элементаў зыходнага мноства. Метады К.а. выкарыстоўваюцца ў тэорыі імавернасцей, тэорыі лікаў і інш. Мэта К.а. — вывучэнне камбінаторных канфігурацый, пытанняў іх існавання, алгарытмаў пабудавання, рашэнне задач на пералічэнне.
Задачы К.а. вядомы з глыбокай старажытнасці (упрыватнасці, вывучаліся магічныя квадраты). Матэматыкам Стараж. Усходу была вядома формула, якая выражае лік спалучэнняў праз бінаміяльныя каэфіцыенты, і формула Ньютана бінома з натуральным паказчыкам ступені. Станаўленне К.а. як навукі звязана з працамі Я.Бернулі, Г.Лейбніца, Б.Паскаля, П.Ферма, Л.Эйлера. У 1950-я г. на развіццё К.а. значны ўплыў зрабілі кібернетыка, дыскрэтная матэматыка, тэорыі планавання і інфармацыі.
Літ.:
Рыбников К.А. Введение в комбинаторный анализ. 2 изд. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ВЕС, Падуа Чавес-і-Рамірэс дэ (Padua Chávez y Ramirez de) Карлас (13.6.1899, Кальсада-дэ-Такула, каля Мехіка — 2.8.1978), мексіканскі кампазітар, дырыжор, педагог; адзін з заснавальнікаў (з С.Рэвуэльтасам) сучаснай мекс. кампазітарскай школы. У 1928—49 кіраўнік заснаванага ім сімф. аркестра Мехіка (пазней Нац.сімф. аркестр). Адначасова ў 1928—34 дырэктар Нац. кансерваторыі, у 1947—52 Нац. ін-та прыгожых мастацтваў і л-ры. Для творчасці 1920—30-х г. уласцівы элементы нар. (упрыватнасці, індзейскай) музыкі, муз. канструктывізму, з 1940-х г. — ускладненне муз. мовы з рысамі акадэмізму. Сярод твораў: опера «Панфіла і Лаўрэта» (паст. 1957); балеты «Новы агонь» (паст. 1928), «Чатыры сонцы» (паст. 1930); 7 сімфоній (1933—61); творы для арк.нар.мекс. інструментаў, камерна-інстр. ансамблі, п’есы для фп., хоры з арк. a cappella, рамансы.
Літ.: Доценко В.Р. К.Чавес // Музыка стран Латинской Америки. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕРКАПТА́НЫ [ад лац. nierc(urius) ртуць + captans які захоплівае], тыолы,
арганічныя злучэнні, у малекуле якіх сульфгідрыльная група (—S—H) непасрэдна злучана з вуглевадародным радыкалам. З’яўляюцца сярністымі аналагамі спіртоў агульная ф-ла R—SH, дзе R — аліфатычны або араматычны (Ar) радыкал. М. з Ar-радыкаламі наз. тыяфеноламі (гл.Тыяфенол).
Аліфатычныя М., за выключэннем метантыолу CH3SH (tкіп 6,02 °C), — вадкасці; ніжэйшыя вызначаюцца моцным і непрыемным пахам, які адчуваецца ў паветры пры вельмі нізкіх канцэнтрацыях (~2∙10−9мг/л). М. — слабыя к-ты: са шчолачамі і цяжкімі металамі ўтвараюць солі — меркаптыды, упрыватнасці, нерастваральныя меркаптыды ртуці (RS)2Hg (адсюль назва М.). Выкарыстоўваюць у сінтэзе пестыцыдаў, лек. сродкаў, стабілізатараў палімераў, для адарызацыі паліва, у т. л. бытавога газу (пераважна этантыол і прапантыол), як рэгулятары полімерызацыі ў вытв-сці каўчуку (аліфатычныя М. з 8—16 атамамі вугляроду). ГДК для ніжэйшых М. 0,8—1 мг/м³.
французскі філосаф. Паводле Гельвецыя, сусвет існуе як матэрыяльнае ўтварэнне, ён аб’ектыўны, бясконцы ў часе і прасторы, знаходзіцца ў пастаянным руху; пачуцці і мысленне з’яўляюцца якасцямі матэрыі, што ўзніклі як яе найб. складаныя ўтварэнні. Быў праціўнікам агнастыцызму і лічыў, што матэрыя, якая існуе ў рэчаіснасці, пазнаецца пры дапамозе пачуццяў і памяці. Крытыкуючы ідэю існавання Бога, стварэння свету, бессмяротнасці душы, абсалютызаваў значэнне законаў механікі і таму не выйшаў за межы метафізічнага мыслення, упрыватнасці, у пытаннях грамадазнаўства. Падкрэсліваў ролю грамадскага асяроддзя ў выхаванні чалавека і разам з тым лічыў, што вырашальнае значэнне ў грамадскім развіцці маюць чалавечая свядомасць і моцныя пачуцці. Ідэі Гельвецыя аб ролі грамадскага асяроддзя ў выхаванні чалавека, роўнасці разумовых здольнасцей людзей, гарманічным спалучэнні асабістых і агульных інтарэсаў паўплывалі на фарміраванне утапічнага сацыялізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКРАТАРЫЯ́Т ААН,
адзін з галоўных органаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, які дзейнічае пастаянна згодна са Статутам ААН. Асн. функцыя С. ААН — арганізац.-адм. абслугоўванне органаў структуры ААН, яе камітэтаў, канферэнцый. Выконвае адм.-тэхн. функцыі ААН, упрыватнасці, рыхтуе некат. матэрыялы; перакладае, друкуе і распаўсюджвае даклады, рэзалюцыі і інш. дакументы ААН; забяспечвае вусны пераклад прамоў, якія гаворацца на пасяджэннях гал. органаў ААН і іх дапаможных органаў; складае, друкуе і рассылае стэнаграфічныя і кароткія справаздачы пасяджэнняў; захоўвае дакументы ААНу архівах; рассылае ўсе дакументы Генеральнай Асамблеі ААН, Савета Бяспекі ААН і інш. членам ААН і выконвае інш. работу, якая можа быць ускладзена на яго гал. органамі ААН. С. ААН складаецца з Генеральнага сакратара ААН і прызначанага ім персаналу ў адпаведнасці з правіламі, якія ўстанаўліваюцца Ген. Асамблеяй. У апошні час агульная колькасць персаналу С. ААН складала больш як 50 тыс. чалавек з 175 краін. Знаходзіцца ў Нью-Йорку.