горад у Расіі, цэнтр Алтайскага краю. Засн. ў 1730. 593,2 тыс.ж. (1994). Прыстань на р. Об. Чыг вузел. Аэрапорт. Машынабудаванне і металаапрацоўка (трансп. машынабудаванне, станкабудаванне, вытв-сць рухавікоў, катлоў, мех. працэсаў, радыёапаратуры), лёгкая (меланж і бавоўна), хім. (хім. валокны, аўтамаб. шыны, гумава-тэхн. вырабы), дрэваапр.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 9 ВНУ, НДІ Сібіры імя М.А.Лісавейкі, 4 тэатры. Філармонія. 3 музеі. Помнікі архітэктуры 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛІ́СА (франц. coulisse ад couler слізгаць, бегчы),
1) звяно куліснага механізма, якое верціцца вакол нерухомай восі і стварае з другім рухомым звяном (паўзуном) паступальную пару. Бываюць вярчальныя, хістальныя і прамалінейна рухальныя.
2) Элементы тэатральнай дэкарацыі з тканіны, якія свабодна вісяць або нацягнуты на рамы і размяшчаюцца па баках сцэны паралельна ці пад вуглом да рампы. Разам з падугамі ўтвараюць т.зв. адзенне сцэны. Упершыню выкарыстаны ў 1619 у тэатры т. Парма (Італія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАГАНДА́,
горад у Казахстане, цэнтр Карагандзінскай вобл. Размешчана ў межах Казахскага драбнасопачніка. Засн. ў сярэдзіне 19 ст. як гарняцкі пасёлак, з 1934 горад. 608,6 тыс.ж. (1995). Чыг. станцыя. Аэрапорт. Цэнтр Карагандзінскага вугальнага басейна. Прам-сць: горназдабыўная, машынабуд. (у т. л. горна шахтавага абсталявання), лёгкая, харч. і буд. матэрыялаў. ДРЭС. Аддзяленне АН Казахстана. 5 ВНУ (у т. л.ун-т). З тэатры. Музеі выяўл. мастацтва і краязнаўчы. Бат. сад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫРО́ВІЦКІ ШКО́ЛЬНЫ ТЭА́ТР.
Існаваў у сярэдзіне 18 ст. пры базыльянскай семінарыі ў мяст. Жыровічы (цяпер вёска ў Слонімскім р-не Гродзенскай вобл.). Пастаўленыя ў ім драмы на лац. і польск. мовах з бел. інтэрмедыямі карысталіся папулярнасцю ў гледачоў. Вядома пра пастаноўкі ў тэатрылац. трагедыі «Цыцэрон» С.Навіцкага з музыкай мясц. кампазітара Б.Згіроўскага (1752), польска-бел. уніяцкай інтэрмедыі «Сляпы, кульгавы, потым пан і селянін» (1751) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВАКУЗНЕ́ЦК,
горад у Кемераўскай вобл., на р. Том, у Расіі. Засн. ў 1617. У 1932—61 наз. Сталінск. 583 тыс.ж. (1996). Чыг. вузел. Кузнецкі, Зах.-Сібірскі металургічныя камбінаты, з-ды ферасплаваў, алюмініевы. жалезабетонных вырабаў, хім.-фармацэўтычнае ВА. Машынабудаванне, металаапр., лёгкая, харч.прам-сць. Здабыча каменнага вугалю. На тэр. горада 12 шахтаў і 3 вугальныя разрэзы. 2 ВНУ, 2 тэатры, 4 музеі, у т. л. краязнаўчы, выяўл. мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТУ́МІ,
горад у Грузіі, сталіца Аджарыі. Вядомы з 11 ст. як крэпасць. 136 тыс.ж. (1992). Порт на Чорным м.Чыг. станцыя. Аэрапорт. Нафтаперапр.прам-сць, машынабудаванне (абсталяванне для чайнай і нафтавай прам-сці, суднабудаванне, эл.-тэхн. і інш.), харчасмакавая (чайная, тытунёвая, цытрусавая і інш.), хім. (гумава-тэхн. вырабы), хім.-фармацэўтычная, лёгкая (гарбарна-абутковая, швейная) прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. ВНУ. 2 тэатры. Музей. Акварыум-дэльфінарый. Кліматычны курорт. Каля горада Батумскі батанічны сад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАМБУ́Л,
горад у Казахстане, цэнтр Джамбулскай вобл., на р. Талас. 312 тыс.ж. (1991). Чыг. вузел. Вядомы з 5 ст. як г. Тараз (Талас). У 10—12 ст. сталіца Караханідаў дзяржавы. З 1864 у складзе Расіі. Да 1936 наз. Аўліе-Ата, у 1936—38 — Мірзаян. Перайменаваны ў гонар Джамбула Джабаева. Прам-сць: хім., буд. матэрыялаў. ДРЭС. З ВНУ. Гісторыка-краязнаўчы музей, 2 тэатры. Маўзалеі Карахана (11 ст., перабудаваны ў 20 ст.) і Шамансур (13 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ТЫНГЕМ (Nottingham),
горад у цэнтр.ч. Вялікабрытаніі, на р. Трэнт. Адм. ц. графства Нотынгемшыр. Вядомы з 9 ст. Каля 280 тыс.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр лёгкай прам-сці (вытв-сцьтрыкат. і швейных вырабаў, нітак, карункаў і інш.). Вытв-сць матацыклаў і веласіпедаў, прадпрыемствы харчасмакавай, у т. л. тытунёвай; фармацэўтычнай прам-сці. Ун-т. 2 тэатры. Маст. музей. Арх. помнікі 11—18 ст. Паркі, у т. л. Уолатан з палацам Уолатан-хол.
від тэатр. паказу і прыём акцёрскага выканання, заснаваныя на рэзкім, камедыйным перабольшанні пераважна вонкавай характарнасці. Асабліва пашырана ў цырку (гл.Клаунада). Узнікла ў народным тэатры (мім, скамарохі, італьян.камедыя дэль артэ), выкарыстоўвалася ў батлейцы. На выкарыстанне прыёмаў буфанады разлічаны і некаторыя творы Мальера, К.Гальдоні, В.Дуніна-Марцінкевіча, К.Каганца, Я.Купалы, У.Маякоўскага і інш. Элементы буфанады выкарыстоўвалі пры стварэнні камедыйных вобразаў бел. акцёры А.Ільінскі, Г.Глебаў, П.Малчанаў.
расійскі акцёр; адзін з заснавальнікаў рэалізму ў рус.тэатры. Скончыў Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1835). З 1836 у трупе Александрынскага т-ра. Ролі вызначаліся псіхалагізмам, віртуозным майстэрствам пераўвасаблення, шырокім творчым дыяпазонам — ад вострай сатырычнасці, часам парадыйна-гратэскнага камізму, да трагедыйнасці: Хлестакоў, Падкалёсін («Рэвізор», «Жаніцьба» М.Гогаля), Мошкін («Халасцяк» І.Тургенева), Мітрафан («Недаростак» Дз.Фанвізіна), Фамусаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Ціхан («Навальніца» А.Астроўскага), Сінічкін («Леў Гурыч Сінічкін» Дз.Ленскага) і інш.