нагор’е ў цэнтр.ч. Намібіі ў Афрыцы. Ступенямі ўзвышаецца над берагавой пустыняй Наміб. Пераважаюць выш. 1000—1500 м, найб. — 2600 м (г. Брандберг). Клімат трапічны, сухі. Ападкаў 250—500 мм за год. Расліннасць на З злакава-хмызняковых пустынь з сукулентамі, на У апустыненая саванна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЮДА́Г (цюрк. Мядзведзь-гара),
гара-лакаліт і мыс на Паўд. беразе Крыма на Украіне. Замыкае з У Гурзуфскую бухту. Даўж. каля 3 км, выш. да 572 м. На стромкіх схілах разрэджаная ксерафітная дрэвава-хмызняковая расліннасць. Каля паўд.-зах. падножжа размешчаны міжнар. дзіцяча-юнацкі аздараўленчы лагер Артэк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬПІ́ЙСКІЯ ЛУГІ́,
высакагорныя лугі альпійскага пояса. Найб. пашыраны асакова-злакавыя лугі і нізкатраўныя альпійскія «дываны» — маты, для якіх характэрна адсутнасць суцэльнага дзёрну. У складзе альпійскіх лугоў шмат кармавых, лек., дэкар., харч. раслін (гл. таксама Альпійская расліннасць). Каштоўныя с.-г. ўгоддзі. Выкарыстоўваюцца як летнія пашы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́ВАН (Devon),
востраў у Канадскім Арктычным архіпелагу, тэр. Канады. Пл. 54 тыс.км². На Укрышт. масіў, выш. да 1887 м, укрыты ледавікамі. Цэнтр.ч. — вапняковае плато, выш. 250-600 м. На ПнЗ — сярэднягор’е, выш. 360—540 м. Берагі парэзаны залівамі і фіёрдамі. Месцамі расліннасць арктычнай тундры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРШЫ́НСКІ СТЭП,
хвалістая раўніна ва Узбекістане. Паніжаецца ад 500 м да 200 м з У на З ад перадгор’яў Зераўшанскага і Гісарскага хрыбтоў да пяскоў Сундуклі. Арашаецца р. Кашкадар’я і Каршынскім магістральным каналам. Характэрна палынова-салянкавая расліннасць. Пасевы збожжавых і бавоўніку. Ва ўсх.ч. раўніны — г. Каршы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮ́ШКА (Kosciusko),
гара ў Аўстралійскіх Альпах, самая высокая вяршыня Аўстраліі (2230 м). Складзена з крышт. парод. На вяршыні 5 месяцаў ляжыць снег. Ледавіковыя ландшафты, альпійская і субальпійская расліннасць, эўкаліптавыя лясы. Нац. парк (пл. 675 тыс.га, засн. ў 1944; уключае біясферны рэзерват). Названа ў гонар Т.Касцюшкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРКАЛДО́Й, Баркалдаі,
хрыбет у Цянь-Шані, на левабярэжжы р. Нарын (Кіргізія). Даўж. каля 100 км. Сярэдняя выш. каля 4300 м, найб. (на З) 5049 м. Складзены з крышт. сланцаў, мармураў, гранітаў. На схілах пераважае паўпустынная расліннасць, вышэй — скалы і асыпкі з разрэджанай ксерафітнай расліннасцю. На паўн. схілах значнае абледзяненне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСУ́ТА (Basuto),
плато на ПдУ Афрыкі, частка Драконавых гор, у Лесота. Пераважныя выш. 2300—3000 м, найб. — 3276 (г. Тхабана-Нтленьяна). Парэзана далінамі р. Аранжавая і яе прытокаў на шэраг асобных масіваў. Складзена з пясчанікаў і сланцаў, перакрытых базальтамі. Клімат субтрапічны вільготны. Высакагорная злакава-хмызняковая расліннасць, сухі стэп.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБАРДЗІ́НКА прыморскі кліматычны курорт у Краснадарскім краі Рас. Федэрацыі. Уваходзіць у курортную зону Геленджыка. Размешчана на нізкай даліне берага Цэмескай бухты Чорнага м.Расліннасць і клімат субтрапічныя, купальны сезон з мая да кастрычніка. Шмат лячэбных устаноў для тэрапіі і кліматапрафілактыкі хвароб лёгкіх, у т. л. туберкулёзнага паходжання ў дзяцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНГУ́Р,
горны масіў і найб. вяршыня Кашгарскага хр. на З Кітая. Выш. 7719 м. Складзены пераважна гнейсамі і гранітамі. Расчлянёны глыбокімі цяснінамі. Ледавікі апускаюцца да 3800 м на паўн. схілах і да 4500 м на паўднёвых. Шматлікія сляды стараж. зледзянення. Схілы пераважна аголеныя, унізе па цяснінах хмызняковая расліннасць.