прадпрыемства Мастацкага фонду Беларусі ў 1967—91. Створаны на базе маст.-афармленчых майстэрняў. Выконваў заказы па стварэнні твораў усіх відаў выяўл. і дэкар.-прыкладнога мастацтва, манум. і манум.-дэкар. работы, тыражаваў творы графікі і дэкар.прыкладнога мастацтва. Меў філіялы ў Барысаве, Вілейцы, Капылі, Маладзечне, Салігорску, Слуцку.
Камбінатам выкананы работы вял. грамадскага і маст. значэння: Манумент Перамогі, помнікі Я.Купалу, Я.Коласу, М.Багдановічу. М.Горкаму, афармленне Музея гісторыі Вял Айч. вайны, літ. музеяў Я.Купалы і Я.Коласа. Нац.музея гісторыі і культуры Беларусі, кінатэатра «Масква», гасцініцы «Планета», стадыёна «Дынама», станцый метрапалітэна (усе ў Мінску), мемар. комплексы Брэсцкая крэпасць-герой, Хатынь, Курган Славы Сав. Арміі — вызваліцельніцы Беларусі, Манумент у гонар сав. маці-патрыёткі ў Жодзіне, помнік Ф.Скарыне ў Полацку, Дзіўнаўскі музей мастацтва і этнаграфіі, афармленне шэрагу жылых, грамадскіх і вытв. пабудоў, рэсп. і замежных выставак і інш. Пасля некалькіх рэарганізацый з яго структуры вылучыліся Мінскае мастацкае прадпрыемства «Скульптурны камбінат» і прадпрыемства «Мастацкі камбінат».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЦКЕ́ВІЧ (Даніла Канстанцінавіч) (30.9.1914, г. Пінск — 7.7.1996),
бел. дзеяч культуры, вучоны-хімік. Засл. дз. культ. Беларусі (1970). Сын Я.Коласа. Скончыў хім.ф-тБДУ (1936), вучыўся ў аспірантуры БДУ і працаваў там выкладчыкам. У Вял.Айч. вайну працаваў у Сярэднеазіяцкім ун-це і хім. групе АНБССР (Ташкент). У 1943 дэкан хімфака БДУ (на ст. Сходня пад Масквой). З 1944 у Ін-це хіміі АНБССР (ст.навук. супрацоўнік, вучоны сакратар, заг. лабараторыі). Пасля смерці Я.Коласа (1956) збіральнік яго спадчыны, арганізатар Коласа Якуба літаратурна-мемарыяльнага музея, дзе ў 1957—80 працаваў дырэктарам, з 1980 да канца жыцця ст.навук. супрацоўнікам. Пад яго кіраўніцтвам музей стаў важным асяродкам коласазнаўства. Распрацаваў канцэпцыю мемарыялізацыі памятных мясцін Я.Коласа на Стаўбцоўшчыне (гл.Коласа Якуба літаратурна-мемарыяльнага музея філіял). Прапагандаваў спадчыну Я.Коласа, выступаў у друку, на радыё і тэлебачанні, у школах. Аўтар успамінаў, артыкулаў па коласазнаўстве і праблемах культуры.
Тв.:
Любіць і помніць: Успамінае сын Якуба Коласа. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ДЛАЎ (Васіль Васілевіч) (Фрыдрых Вільгельм 5.1.1837, Берлін — 12.5.1918),
расійскі ўсходазнавец-цюрколаг, этнограф і археолаг, прадстаўнік казанскай лінгвістычнай школы. Акад. Пецярбургскай АН (1884). Скончыў Берлінскі ун-т (1858). З 1858 у Расіі. У 1885—90 дырэктар Азіяцкага музея, з 1894 Музея антрапалогіі і этнаграфіі АН. Адзін з ініцыятараў стварэння і старшыня Рус.к-та па вывучэнні Сярэдняй і Усх. Азіі (1903—18). У 1860—70 у экспедыцыях па Алтаі, Сібіры, Казахстане і Сярэдняй Азіі сабраў матэрыял па мовах, фальклоры, этнаграфіі і археалогіі цюркскіх народаў. У 1891 кіраваў Архонскай экспедыцыяй АН (Манголія), у 1898 арганізаваў Турфанскую экспедыцыю (Цэнтр. Азія). Дэшыфраваў (адначасова з В.Томсенам) мову архона-енісейскіх надпісаў. Адзін з заснавальнікаў параўнальна-гіст. вывучэння цюркскіх моў. Аўтар фундаментальнай працы «Спроба слоўніка цюркскіх гаворак» (т. 1—4, 1882—1909), а таксама «Параўнальная граматыка паўночных цюркскіх моў» (т. 1, 1882), «Старажытнацюркскія надпісы Манголіі» (1894—95), «Уступныя думкі да апісання марфалогіі цюркскіх моў» (1911) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ МУЗЕ́Й НАРО́ДНАЙ АРХІТЭКТУ́РЫ І ПО́БЫТУ.
Засн. 9.12.1976. Музейны комплекс размешчаны за 12 км на ПдЗ ад Мінска, каля Воўчкавіцкага вадасховішча, у вярхоўях рэк Пціч і Менка, паміж вёскамі Азярцо, Воўчкавічы, Гарадзішча і Строчыца. У аснову музея пакладзены тэр.-этнічны, функцыянальна-падпарадкавальны, гіст. і сац. прынцыпы. Асаблівасці тэрыторыі і наяўнасць гіст. помнікаў (гарадзішча на Менцы, курганы-валатоўкі 9—11 ст., стараж.в. Строчыца з традыц. структурай, сядзібамі) вызначылі канцэпцыю музея як нац.арх.-этнагр. парку-запаведніка.
Пл. каля 210 га. Экспазіцыйная зона складаецца з сектараў, прысвечаных матэрыяльнай і маст. культуры асн.этнагр. рэгіёнаў Беларусі: «Цэнтральная Беларусь», «Паазер’е», «Падняпроўе», «Панямонне», «Усходняе Палессе», «Заходняе Палессе» і «Мястэчка» (нар. архітэктура і побыт бел. гарадоў 16—19 ст.). Ландшафт зямельных участкаў сектараў музея мае прыродна-ландшафтныя асаблівасці адпаведных рэгіёнаў Беларусі. Структурнай адзінкай сектараў і музея ў цэлым з’яўляецца сядзіба селяніна (двор) з поўным наборам пабудоў і адпаведным інтэр’ерам. 5—6 такіх двароў, дапоўненых малымі арх. формамі, кампануюцца ў паселішчы (або іх фрагменты), у планіровачную структуру якіх арганічна ўключаюцца культавыя і грамадскія пабудовы. Апрача калекцыі помнікаў нар. дойлідства ў музеі 23 калекцыі (знаходзяцца ў экспазіцыі, дэманструюцца на выстаўках, захоўваюцца ў фондах), у т. л. тканіны, адзенне, абутак, галаўныя ўборы, хатняе начынне, с.-г. інвентар і трансп. сродкі, муз. інструменты і гадзіннікі, кераміка, дакументы, кнігі. На 1.1.1996 сабрана каля 17 тыс. музейных прадметаў, з іх больш за 13 тыс. адзінак асн. захавання і больш як 3 тыс.навук.-дапаможнага фонду. У музеі дзейнічае рэстаўрацыйны аддзел. Складаюцца каталогі помнікаў драўлянага дойлідства і этнаграфіі Беларусі. Адкрыты для наведвання з 18 мая да 1 кастр.
Г.А.Ткацэвіч.
Да арт.Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. Экспазіцыйны сектар «Цэнтральная Беларусь». Царква з в. Логнавічы Клецкага раёна Мінскай вобл. (18 ст.).Да арт.Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. Экспазіцыйны сектар «Цэнтральная Беларусь». Жылы дом з в. Ісерна Слуцкага раёна Мінскай вобл. (канец 19 ст.).Да арт.Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. Экспазіцыйны сектар «Паазер’е». Вятрак (пач. 20 ст.).Да арт.Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. Экспазіцыйны сектар «Паазер’е». Царква са званіцай з в. Вялец Глыбоцкага раёна Віцебскай вобл. (18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Д’АРБІНЬІ́ ((D’Orbigny) Альсід Дэсалін) (6.9.1802, г. Куэрон, Францыя — 30.6.1857),
французскі палеантолаг, вучань Ж.Кюўе. У 1826—33 падарожнічаў па Паўд. Амерыцы 3 1853 праф. палеанталогіі Музея прыродазнаўчай гісторыі ў Парыжы. Апісаў больш за 100 тыс. выкапнёвых рэшткаў (малюскаў, ігласкурых і інш.). Развіваў катастроф тэорыю і сцвярджаў, што распаўсюджанне тых самых ці блізкіх формаў арганізмаў у розных па ўзросце геал. ярусах немагчыма. Прытрымліваўся ідэй крэацыянізму.
французскі батанік. Чл. Парыжскай АН (1834). Замежны чл. Пецярбургскай АН (1829). Скончыў Парыжскі ун-т (1826). У 1828—30 працаваў у ім, з 1833 праф.Музея натуральнай гісторыі ў Парыжы. Навук. працы па эмбрыялогіі, фізіялогіі і сістэматыцы раслін. Адзін з заснавальнікаў палеабатанікі. Канстатаваў стварэнне пылковых трубак у шэрагу раслін (1827). Пабудаваў адзіную сістэму расліннага свету, якая ўключала і выкапнёвыя формы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЯ АКАДЭ́МІЯ ВЕТЭРЫНА́РНАЙ МЕДЫЦЫ́НЫ.
Засн. ў 1924 у Віцебску як вет.ін-т на базе Віцебскага вышэйшага с.-г. тэхнікума (з 1921), губернскага вет.-заал.музея (з 1918), вет. бактэрыялагічнай лабараторыі (з 1913). З 1994 акадэмія вет. медыцыны. У 1996/97 Навуч.г. ф-ты: ветэрынарны, зоатэхнічны, завочны, павышэння кваліфікацыі ветурачоў і зоаінжынераў, кіраўнікоў саўгасаў і калгасаў; падрыхтоўчае аддзяленне. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУ́ЛІН (Эдуард Аляксандравіч) (н. 7.1.1963, в.Вял. Нямкі Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў Гомельскі ун-т (1984). Настаўнічаў. З 1990 заг. філіяла Літ.музея М.Багдановіча ў Мінску. Аўтар зб. «Пяшчота ліўня» (1990), «Крыло анёла» (1995). Актуальнасць праблематыкі, лірызм, задушэўнасць — асн. рысы яго паэзіі. Паэма «Шлях да радзімы» прысвечана памяці М.Багдановіча. Аўтар і выканаўца песень на свае вершы і музыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЧ ((Pič) Ёзаф) (19.1.1847—19.12.1911),
чэшскі археолаг, этнограф, гісторык. З 1893 кіраваў археал. аддзелам Нар.музея ў Празе, праводзіў раскопкі у Сярэдняй Чэхіі. Шэраг прац прысвяціў гісторыі славян у т. л. гісторыі Расіі. Прапагандаваў ідэі адзінства слав. народаў. Гал. праца П. «Старажытнасці Чэхіі» (ч. 1—3, 1899—1909) — агляд археал. матэрыялаў Чэхіі ад часоў палеаліту да 13 ст.; лічыў, што славяне засялілі Чэхію ў бронзавым веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВІЦКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.
Адкрыты ў 1929 у г. Баранавічы як павятовы музей. У 1940 ператвораны ў абл. музей выяўл. мастацтва. У час ням.-фаш. акупацыі разрабаваны. У 1946—54 Баранавіцкі абл. гісторыка-краязн. музей (да 1952 у Слоніме на базе адноўленага раённага музея), з 1954 сучасная назва. Мае больш за 36 тыс. экспанатаў асн. фонду, пл. экспазіцыі 256 м² (1995). Сярод экспанатаў археал., нумізматычная і этнагр. калекцыі, матэрыялы пра выдатных землякоў А.Міцкевіча, П.Багрыма, У.Галубка, рэв. выступленні 1905, падзеі 1-й сусв. вайны (Стаўка ў Баранавічах, Баранавіцкая аперацыя 1916), барацьбу працоўных за нац. і сац. правы ў часы ўваходжання Зах. Беларусі ў склад Польшчы, абарончыя баі 1941, партыз. рух і падп. барацьбу ў Вял.Айч. вайну, Калдычэўскі і Ляснянскі лагеры смерці, пра вызваленне горада і раёна ад ням.-фаш. акупантаў, станаўленне і развіццё нар. гаспадаркі і культуры ў пасляваен. гады. У экспазіцыі матэрыялы, прысвечаныя землякам-военачальнікам, двойчы Герою Сав. Саюза С.І.Грыцаўцу, Героям Сав. Саюза І.К.Кабушкіну, Г.М.Халасцякову. Працуюць 2 выставачныя залы (пл. 140 м²).
С.А.Шчарбакоў.
У выставачнай зале Баранавіцкага краязнаўчага музея.