СЯННО́, Сенненскае возера. На ўскраіне г. Сянно Віцебскай вобл., у бас.р. Крывінка. Пл. 3,15 км², даўж. 6 км, найб.шыр. 920 м, найб.глыб. 31,5 м, даўж. берагавой лініі 18,9 км, пл. вадазбору 67,9 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, падзяляецца на глыбакаводны паўд. і мелкаводны паўн. плёсы. Схілы выш. да 21 м, у верхняй ч. пераважна разараныя, на З і Пн пад лесам і хмызняком. Берагі выш. да 0,6 м, пясчаныя, месцамі зліваюцца са схіламі, абразіўныя. У паўн. плёсе востраў пл. 1,8 га. Дно да глыб. 2,5—3 м (месцамі да 6—7) пясчанае, глыбей выслана гліністым ілам. Зарастае слаба. Шыр. паласы надводнай расліннасці да 50 м, пашырана да глыб. 1,7 м, падводная расліннасць да глыб. 2,5 м. Упадаюць каля 20 ручаёў, у т. л. з Кулікоўскага воз., пратокай злучана з Багданаўскім возерам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНО́ВА,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Чарнаўка (выцякае з возера), за 13 км на ПнЗ ад г. Гарадок, каля в. Лыска. Пл. 3,18 км², даўж. 5,72 км, найб.шыр. 920 м, найб.глыб. 19,3 м, даўж. берагавой лініі 17,8 км. Пл. вадазбору 22,5 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з ПнЗ на ПдУ. Схілы катлавіны выш. 6—10 м (на Пн 12—16 м), пад хмызняком, на ПдЗ забалочаныя і аблесеныя. Берагі высокія, пясчаныя, параслі хмызняком, на Пнмесцамі абразійныя. На ПнЗ пойма шыр. да 100 м. Дно карытападобнае, глыбокія ўпадзіны чаргуюцца з мелямі. Амаль усё дно ўкрыта ілам, на водмелях уздоўж берагоў і каля астравоў пясчанае, месцамі заіленае. 5 невял. астравоў агульнай пл. 0,6 га. Шыр. паласы надводнай расліннасці да 150 м. Упадаюць 5 ручаёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЯ ЛЯБЁДКА,
рака ў Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток Лебяды (бас. Нёмана). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 76 км². Пачынаецца каля в. Падгалішкі, цячэ па раўніннай мясцовасці, у сярэднім цячэнні месцамі па забалочанай пойме. Ад вытоку на працягу 12,1 км каналізаваная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛАЙНО́Р, Хулуньчы,
возера на ПнУ Кітая, на выш. 539 м. Пл. (пры высокім узроўні вады) каля 1100 км2. Глыб. 6—9 м. Жывіцца водамі рэк Керулен і Арчун-Гол; у час высокіх узроўняў — сцёк у р. Аргунь. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя, занятыя трыснягом.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛА́СЫ,
плоскія катлавінападобныя прасадкавыя паніжэнні ў раёнах шматгадовай мерзлаты Усх. Сібіры (Якуція) памерам ад дзесяткаў квадратных метраў да соцень квадратных кіламетраў. Глыб. 15—30 м. Узнікаюць ад раставання падземных ільдоў і апускання грунту (тэрмакарст і суфозія). Астаткавыя азёры. Лугі, стэпавая расліннасць. Сенажаці. Месцамі ўзараныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРО́ДЫ,
возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача (цячэ праз возера), за 15 км на Пн ад г.п. Ушачы. Пл. 0,38 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 600 м, найб.глыб. 7 м. Берагі спадзістыя, месцамі стромкія, пясчаныя і гліністыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМАТЫ́ЧНЫЯ КУРО́РТЫ,
курорты, на якіх асн. метадам прафілактыкі і лячэння з’яўляецца клімататэрапія. Паводле вызначальных рыс ландшафтаў і клімату як асн. лячэбна-прафілакт. фактару ўмоўна падзяляюцца на раўнінныя, прыморскія, нізка-, сярэдне- і высакагорныя, а ў іх межах — з умераным, кантынент., марскім, трапічным, субтрапічным і інш. кліматам. Умовы кліматалячэння і правядзення лячэбна-аздараўленчых працэдур прадугледжваюць абсталяванне К.к. спец.месцамі і збудаваннямі: кліматапавільёнамі, верандамі і галерэямі для дзённага ці кругласутачнага знаходжання на свежым паветры, аэрарыямі, салярыямі, пляжамі, месцамі для купанняў, маршрутамі для тэрэнкураў і інш. Курорты Беларусі маюць уласцівасці кліматычных. З замежных К.к. найб. вядомыя Паланга (Літва), Юрмала (Латвія), Ленінградская група курортаў, Анапа, Бярдзянск, Сочы, Самацвет і інш. (Расія), Ялта і іншыя курорты Крыма (Украіна), Бакурыяні, Тэберда і іншыя курорты Грузіі, Рыўера (Францыя), Спліт (Харватыя), Борнмут, Брайтан (Вялікабрытанія), Албена, Залатыя Пяскі (Балгарыя), Давос, Лезен (Швейцарыя), Закапанэ (Польшча), Есенік (Чэхія), Атлантык-Сіці, Палм-Біч, Тусон (ЗША) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНО́ВА, Янаўскае возера,
у Полацкім р-не Віцебскай вобл., на мяжы з Ушацкім р-нам, у бас.р. Дзіва (упадае ў возера) за 3 км на ПдУ ад в. Гомель, за 23 км на Пд ад г. Полацк. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. 7,7 км², даўж. 6,5 км, найб.шыр. 2,2 км, найб.глыб. 14 м, даўж. берагавой лініі 25 км. Пл. вадазбору 721 км². Катлавіна падпруднага тыпу, лопасцевай формы, выцягнутая з ПдЗ на ПнУ. Схілы катлавіны выш. да 12 м, спадзістыя, месцамі стромкія, укрыты лесам, часткова разараныя. На Пд і Пн тэраса выш. 2 м. Берагі выш. да 1 м, пясчаныя, месцамі завалуненыя, на У нізкія, на Пд зліваюцца з забалочанай нізінай. Мелкаводдзе шыр. да 10 м, пясчанае, глыбей дно сапрапелістае. Шыр. паласы зарастання 25—200 м. Упадаюць 2 ручаі, ракой Туржэц злучана з воз.Зашчаты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́ВАН (Devon),
востраў у Канадскім Арктычным архіпелагу, тэр. Канады. Пл. 54 тыс.км². На Укрышт. масіў, выш. да 1887 м, укрыты ледавікамі. Цэнтр.ч. — вапняковае плато, выш. 250-600 м. На ПнЗ — сярэднягор’е, выш. 360—540 м. Берагі парэзаны залівамі і фіёрдамі. Месцамі расліннасць арктычнай тундры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВО́Е,
гідралагічны заказнік ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл. Створаны ў 1979 для аховы Крывога возера і прылеглых прыродных комплексаў. Пл. 1,1 тыс.га.
Размешчаны на Пд У Полацкай нізіны, 17 % вадазборнай пл. ўкрыта лесам, месцамі яна забалочана. Лясы хваёвыя і яловыя, на забалочаных участках бярэзнікі.