возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Чарнаўка (выцякае з возера), за 13 км на ПнЗ ад г. Гарадок, каля в. Лыска. Пл. 3,18 км², даўж. 5,72 км, найб.шыр. 920 м, найб.глыб. 19,3 м, даўж. берагавой лініі 17,8 км. Пл. вадазбору 22,5 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з ПнЗ на ПдУ. Схілы катлавіны выш. 6—10 м (на Пн 12—16 м), пад хмызняком, на ПдЗ забалочаныя і аблесеныя. Берагі высокія, пясчаныя, параслі хмызняком, на Пн месцамі абразійныя. На ПнЗ пойма шыр. да 100 м. Дно карытападобнае, глыбокія ўпадзіны чаргуюцца з мелямі. Амаль усё дно ўкрыта ілам, на водмелях уздоўж берагоў і каля астравоў пясчанае, месцамі заіленае. 5 невял. астравоў агульнай пл. 0,6 га. Шыр. паласы надводнай расліннасці да 150 м. Упадаюць 5 ручаёў.