1) ва ўзбр. сілах пастаяннае ці часовае вайсковае фарміраванне, якое ствараецца для выканання баявых або спец. задач. Бываюць разведвальныя, перадавыя, спецыяльныя, ваенна-будаўнічыя і інш. У час Вял.Айч. вайны — асн.арганізац. адзінка партыз. фарміраванняў (гл.Партызанскі атрад).
2) У ВМФ адрозніваюць атрад караблёў рознага прызначэння (дэсантныя, прыкрыцця і інш.); у ВПС — штатнае падраздзяленне, якое ўваходзіць у склад эскадрыллі.
3) У пагранічных войсках — асобная вайсковая часць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРМЕТЫЗА́ЦЫЯ (ад імя егіп. мудраца Гермеса, якому прыпісвалася здольнасць шчыльна закаркоўваць пасудзіны),
забеспячэнне непранікальнасці сценак і злучэнняў апаратаў, машын, збудаванняў, ёмістасцей для вадкасцей, газаў і інш. Дасягаецца зваркай, пайкай, выкарыстаннем літых дэталей, спец. вакуумных матэрыялаў (гетэраў і інш.), герметыкаў, ушчыльняльнікаў і г.д. Пашырана ў вакуумнай тэхніцы, электра- і радыётэхніцы, ядз. фізіцы, у вытв-сці шкодных і выбуховых рэчываў, пры пабудове карпусоў падводных лодак, касм.караблёў, свідраванні нафтавых пластоў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМІКА́ДЗЕ (яп., літар. свяшчэнны вецер),
назва лётчыкаў ВПС і марской авіяцыі Японіі, якія станавіліся добраахвотнымі смертнікамі ў 2-ю сусв. вайну. К. кіраваў самалётам, які нёс бомбу ці зарад выбуховых рэчываў да моманту сутыкнення з варожым аб’ектам. Першы вылет К. зроблены 21.10.1944. Эфектыўнымі былі не больш за 20% іх вылетаў. Паводле звестак ЗША, яны патапілі 45 і пашкодзілі 300 баявых караблёў. У пераносным сэнсе К. — самаахвярны фанатык-смертнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЛЯ́К (Мікалай Аляксандравіч) (22.10.1916, г. Тамбоў, Расія — 8.9.1994),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Скончыў Чугуеўскае ваен.авіяц. вучылішча (1940), Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы (1951). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Удзельнік абароны і вызвалення Крыма, вызвалення Таманскага п-ва і Малдовы, аховы баявых караблёў на Чорным м. Капітан К. зрабіў 302 баявыя вылеты, правёў 500 паветр. баёў, збіў 12 самалётаў праціўніка. Да 1958 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЦЫЯ (ад галанд. loodsen весці карабель),
1) раздзел навукі пра караблеваджэнне, які вывучае водныя і паветр. шляхі, каб гарантаваць бяспеку руху водных і паветр.караблёў (аэралоцыя).
2) Навігацыйны дапаможнік, які апісвае фізіка-геагр. асаблівасці пэўнага воднага аб’екта ці яго часткі або паветр. трасы, з характарыстыкай стаянак, партоў, агараджальных знакаў небяспекі і да т.п. У Л. паведамляюцца таксама законы і правілы, што вызначаюць рэжым плавання (паветраплавання) у пэўным раёне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ВЕРМАЕР ((Overmyer) Роберт) (н. 14.7.1936),
касманаўт ЗША. Палкоўнік марской пяхоты ў адстаўцы. Магістр навук па астранаўтыцы (1964). Скончыў каледж Болдуін-Уолес (1958), школу па падрыхтоўцы пілотаў для аэракасм. даследаванняў (1965). З 1969 у групе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў палёты ў складзе экіпажаў касмічных караблёў (КК) «Спейс шатл»; 11—16.11.1982 — на КК «Калумбія» (як 2-і пілот), 29.4—6.5.1985 — на КК «Чэленджэр» (як камандзір). У космасе правёў 12,1 сут.
касманаўт ЗША. Капітан 2-га рангу ВМС ЗША (1999). З 1992 у групе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 5 палётаў у складзе экіпажаў касм.караблёў (КК): 20.10.—5.11.1995 і 19.11—7.12.1996 на КК «Калумбія», 7—19.8.1997 (як пілот), 27.5—6.6.1999 на КК «Дыскаверы» і 19.4.—29.4.2001 на КК «Індэвар» (як камандзір; стыкоўка з Міжнар.касм. станцыяй). Правёў у космасе 57,1 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЭДНО́ЎТ (англ. dreadnought літар. бясстрашны),
клас лінейных караблёў, якія ў пач. 20 ст. замянілі эскадраныя браняносцы. Мае адзіныя калібры ўсёй гал. і проціміннай артылерыі, павялічаную скорасць руху (у параўн. з браняносцамі), процімінную ахову, рамбічнае размяшчэнне артыл. вежаў і інш. Першым з іх у 1906 пабудаваны англ. лінкор, які меў назву «Д.»; у Расіі Д. тыпу «Севастопаль» праектаваліся і будаваліся з 1909 пад кіраўніцтвам А.М.Крылова і І.Р.Бубнава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСПАЗІ́ЦЫЯ (ад лац. dispositio размяшчэнне),
1) у ваен. справе да 20 ст. назва плана размяшчэння сухапутных войск для вядзення бою. У 18—19 ст. пісьмовы загад войскам, у якім ставіліся баявыя задачы; у 1912 у рус. арміі Д. заменена паняццем «баявы загад».
2) У ВМФ размяшчэнне караблёў на рэйдзе, базах, стаянках у адкрытым моры.
3) У праве састаўная ч.нормы права, што вызначае правілы паводзін, правы і абавязкі, якімі надзяляюцца ўдзельнікі праваадносін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГАЗІ́Н,
1) спецыяльнае ўстройства ў агнястрэльнай зброі для размяшчэння патронаў (выстралаў) і паступовага іх перамяшчэння на лінію дасылкі (у прыёмнік) перад падачай у патроннік. М. падзяляюцца паводле месца злучэння са зброяй (падствольныя, прыкладавыя, універсальныя), формы (каробчатыя, дыскавыя, барабанныя) і парадку размяшчэння ў іх патронаў (аднародныя, мнагарадныя). Выкарыстоўваецца ў аўтам. і неаўтам. стралк. зброі, артыл. узбраенні караблёў і лятальных апаратаў, малакаліберных зенітных аўтам. гарматах.
2) Колькасць мін, якая можа быць размешчана на палубе карабля.