вёска у Аршанскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і эксперым. базы «Межава». За 25 км на ПнЗ ад г. Орша, 80 км ад Віцебска, 8 км ад чыг. ст. Стайкі. 1017 ж., 479 двароў (1999). Аршанскае дзярж. племянное прадпрыемства, спіртзавод. Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — сядзіба (канец 19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКІ́ЦІХА,
вёска ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Віцебск—Полацк. Цэнтр Лаўжанскага с/с і саўгаса. За 10 км на З ад г.п. Шуміліна, 55 км ад Віцебска, 1,5 км ад чыг. ст. Лоўжа. 1028 ж., 380 двароў (1999). Цагельны з-д, мясаперапрацоўчы цэх. Сярэдняя школа, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік архітэктуры — Успенская царква (канец 19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВАСВАБО́ДНАЯ (былая Царская),
курганны могільнік (35 курганоў) каля станіцы Новасвабодная Краснадарскага краю (Расія). Найстараж. пахаванні адносяцца да ранняга бронзавага веку (канец 3-га тыс. да н.э.). Пры даследаванні ў 2 вял. курганах выш. каля 10 м выяўлены дальмены позняга этапу майкопскай культуры са скурчанымі пахаваннямі. Знойдзены бронз. сякеры, нажы, вілападобныя прылады, катлы, залатыя ўпрыгожанні, гліняныя шарападобныя пасудзіны і міскі з жамчужным і наразным арнаментам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБЕ́Ж (ваен.),
1) паласа зямлі, зручная або прыстасаваная для вядзення баявых дзеянняў (Р. абароны, процітанкавы Р. і інш.).
2) Умоўная лінія, з якой адлічваюць пачатак (канец) або чарговы этап якіх-н. дзеянняў войск, сіл, сродкаў. Пры падрыхтоўцы і правядзенні баявых дзеянняў устанаўліваюць Р. рознага прызначэння (Р. разгортвання войск, Р. радыёлакацыйнага выяўлення цэлей, Р. пуску ракет, Р. уводу ў бой і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБІ́ЛА,
прылада працы стараж. чалавека, якая выкарыстоўвалася ў эпоху ніжняга палеаліту (шэльская і ашэльская культуры). Выраблялася з каменю двухбаковай адбіўкай. Мела міндале- або коп’епадобную, часам авальную форму. Адзін канец Р. быў завостраны з зігзагападобнымі лёзамі па баках, другі — авальны, часта неапрацаваны. Памеры да 20 см. Падобнае на Р. вастрыё знойдзена на адным з самых стараж. паселішчаў на тэр. Беларусі — Бердыжы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАВА́ЦІЧЫ,
вёска ў Зэльвенскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Зэльва—Ружаны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на Пд ад горада і чыг. ст. Зэльва, 153 км ад Гродна. 139 ж., 48 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры. б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — царква (канец 18 — пач. 19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́НІЯ,
беларускі разьбяр па дрэве 2-й пал. 15 — 1-й пал. 16 ст. Стварыў для пінскага князя Фёдара Яраславіча двухбаковы разны абраз «Премудрость созда себе храм. Праздники» на тэму прытчаў Саламонавых (зберагаецца ў Рус. музеі ў С.-Пецярбургу).
Літ.:
Плешанова И.И. Два резных деревянных образка в собрании Русского музея // Памятники культуры: Новые открытия: Ежегодник, 1979. Л., 1980.
Ананія. «Премудрость созда себе храм. Праздники». Абраз. Канец 15 — пач. 16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАГО́БЫЧ,
горад на Украіне, цэнтр раёна ў Львоўскай вобл., на р. Тысменіца (бас. Днястра), у перадгор’і Карпат. Вядомы з 11 ст. 79 тыс.ж. (1991). Чыг. вузел. Прам-сць: нафтаперапр., горнахім., машынабуд. і металаапр., дрэваапр., харч., швейная. Турызм. Пед.ін-т, агульнатэхн. ф-т Львоўскага політэхн. ін-та. Тэатр, краязнаўчы музей. Крапасная вежа раманскага стылю (канец 13 — пач. 14 ст.), гатычны касцёл 15 ст., 2 драўляныя царквы (16, 17 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРСА́К (Vulpes corsae),
млекакормячае роду лісоў сям. сабачых. Пашыраны ў стэпах і пустынях Еўразіі. Жыве ў норах.
Падобны на звычайнага ліса, але драбнейшы. Даўж. цела да 60 см, хваста да 35 см, выш. ў карку каля 30 см. Морда вострая, вушы вялікія. Афарбоўка рыжавата-шэрая, канец хваста цёмны. Манагам. Нараджае ад 2 да 16, звычайна 3—6 лісянят. Драпежнік, корміцца дробнымі грызунамі, птушкамі, паўзунамі, насякомымі. Аб’ект палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРАВА́НАЯ АШМЯ́НКА,
вёска ў Ашмянскім р-не Гродзенскай вобл.
Цэнтр сельсавета і калгаса. За 11 км на ПнЗ ад горада і 28 км ад чыг. ст. Ашмяны, 231 км ад Гродна. 338 ж., 134 двары (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнікі архітэктуры — касцёл Дзевы Марыі са званіцай (канец 18 — пач. 19 ст.), рэшткі друкарні (16 ст.).