ЗАБО́Й,
1) канец горнай вырабаткі, які паступова прасоўваецца ў выніку горных работ і з’яўляецца рабочым месцам гарняка. У шахтах і рудніках З. бываюць: гарызантальныя, вертыкальныя і нахіленыя; ачышчальныя, дзе непасрэдна здабываюць карысныя выкапні, і падрыхтоўчыя, або праходчыя. У кар’ерах (пры адкрытай распрацоўцы радовішча) З. — участак заходкі (рабочага ўступа і
2) Тарцовая паверхня буравой свідравіны, якая пры праходцы разбураецца буравым інструментам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)