ГУ́СЕЎ (Мацвей Мацвеевіч) (26.11.1826, г. Вятка, Расія — 22.4.1866),
рускі астраном, адзін з пачынальнікаў астрафіз. даследаванняў. Скончыў Казанскіун-т (1847). З 1850 у Пулкаўскай астр. абсерваторыі, з 1852 пам. дырэктара Віленскай астр. абсерваторыі. Адзін з першых наладзіў сістэм. фатаграфаванне паверхняў Сонца і Месяца з мэтай даследавання астрафіз. з’яў. Выдаваў першы ў Расіі часопіс па дакладным прыродазнаўстве «Вестник математических наук», пераклаў на рус. мову 3-і («астранамічны») том «Космасу» А.Гумбальта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ГЕЛЬ (Аляксандр Станіслававіч) (27.1.1852, г. Паневяжыс, Літва — 19.11.1922),
расійскі гістолаг. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1894). Скончыў Казанскіун-т (1879). З 1888 праф. Томскага, з 1895 — Пецярбургскага ун-таў. Навук. працы па гісталогіі нерв. сістэмы і органаў пачуццяў. Апісаў 10 тыпаў нерв. клетак у чуллівых нерв. вузлах, 3 тыпы нейронаў (клеткі Догеля) у вегетатыўных нерв. вузлах, вывучаў сінапсы ў аўтаномнай нерв. сістэме. Распрацаваў метад прыжыццёвай афарбоўкі нерв. элементаў. Заснаваў час. «Русский архив анатомии, гистологии и эмбриологии» (1915).
Тв.:
Концевые нервные аппараты в коже человека. СПб., 1903;
Кровь как основа жизни человека и животных. Пг., 1922;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛІКО́Ў (Іван Сямёнавіч) (н. 10.4.1949, г.п. Хоцімск Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне энергетыкі і энергет. машынабудавання. Д-рфіз.-матэм.н. (1995). Скончыў Казанскіун-т (1972). З 1974 у Ін-це праблем энергетыкі Нац.АН Беларусі (у 1995—98 нам. дырэктара), адначасова (з 1998) дырэктар дзярж. прадпрыемства «Белінвестэнергазберажэнне». Навук. працы па даследаванні трываласці і надзейнасці элементаў энергет. абсталявання, па пытаннях рэсурсаэнергазберажэння. Распрацаваў тэорыю разліку напружана-дэфармаванага стану нераўнамерна нагрэтых цел ва ўмовах рэактарнага апрамянення.
Тв.:
Прочность тепловыделяющих элементов быстрых газоохлаждаемых реакторов. Мн., 1984 (разам з Б.Я.Цвяркоўкіным);
Прочность элементов конструкций при облучении. Мн., 1990 (разам з В.Б.Несцярэнкам, Б.Я.Цвяркоўкіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАВО́ШЧЫКАЎ (Дзмітрый Мацвеевіч) (28.4.1788, г. Саранск, Мардовія, паводле інш. звестак с. Шышквіч Пензенскай вобл., Расія — 15.9.1880),
расійскі астраном і матэматык. Акад. Пецярбургскай АН (1855; чл.-кар. 1832). Скончыў Казанскіун-т (1808). У 1818—51 у Маскоўскім ун-це (з 1826 праф., з 1848 рэктар). Заснавальнік і кіраўнік астр. абсерваторыі Маскоўскага ун-та (1830—32). З 1851 у Пецярбургу. Навук. працы па нябеснай механіцы, матэматыцы, фізіцы. Аўтар першых вучэбных дапаможнікаў па астраноміі на рус. мове. Зрабіў значны ўклад у папулярызацыю астр. і матэм. ведаў у Расіі.
Літ.:
Перель Ю.Г. Общественно-литературная деятельность Д.М.Перевощикова // Астроном. журн. 1953. Т. 30, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДО́ЎСКІ (Вісарыён Дзмітрыевіч) (6.8.1908, г. Омск, Расія — 1991),
расійскі вучоны ў галіне металазнаўства. Акад.АНСССР (1970). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Казанскіун-т (1930). З 1935 ва Уральскім навук. цэнтры АНСССР, з 1958 у Ін-це фізікі металаў АНСССР (г. Екацярынбург), адначасова ў 1944—59 выкладаў ва Ўральскім політэхн. ін-це. Навук. працы па кінетыцы пераўтварэнняў пераахалоджанага аўстэніту, тэорыі фазавых і структурных пераўтварэнняў пры награванні сталі, умацаванні і легіраванні сталей і сплаваў. Дзярж. прэмія СССР 1986.
Тв.:
Фазовые и структурные превращения при нагреве стали. Свердловск;
М., 1954 (разам з К.А.Малышавым, Б.Г.Сазонавым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСЕ́ЕЎ (Яўген Кузьміч) (2.2.1884, г.п. Вісіма-Уткінск Прыгараднага р-на Свярдлоўскай вобл. — 21.1.1972),
бел. аграном-раслінавод. Акад.АН Беларусі (1940), Акадэміі с.-г. навук Беларусі (1957—61), д-рс.-г. навук (1936), праф. (1951). Скончыў Казанскі настаўніцкі ін-т (1903) і Вышэйшыя с.-г. курсы ў Пецярбургу (1911). З 1916 дырэктар Навазыбкаўскай с.-г. доследнай станцыі, у 1928—30 праф., заг. кафедры БСГА; у 1937—59 у Маскоўскім зоатэхн. ін-це, адначасова ў 1946—59 у Бел.НДІ земляробства. Асн. працы па агратэхніцы і выкарыстанні зялёных угнаенняў (сідэратаў) на розных глебах розных кліматычных зон.
Тв.:
Зернебабовыя культуры ў БССР. Мн., 1953;
Зеленое удобрение. Мн., 1970 (разам з В.С.Рубанавым, К.І.Доўбанам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯКЕ́ТАЎ (Мікалай Мікалаевіч) (13.1.1826, с. Алфер’еўка Пензенскай вобл., Расія — 13.12.1911),
рускі фізікахімік, заснавальнік рус. школы фізікахімікаў. Акад. Пецярбургскай АН (1886). Скончыў Казанскіун-т (1848). З 1849 у Медыка-хірург. акадэміі, з 1855 у Харкаўскім ун-це (з 1859 праф.), з 1886 у хім. лабараторыі Пецярбургскай АН. Навук. працы па фіз. хіміі. Адкрыў здольнасць магнію і цынку выцясняць іншыя металы з іх соляў (1863). Атрымаў бязводныя аксіды шчолачных металаў (1870). Выявіў магчымасць аднаўлення металаў з іх аксідаў алюмініем, што дало пачатак алюмінатэрміі. Вызначыў фіз. хімію як самаст.навук. дысцыпліну.
Тв.:
Избранные произведения по физической химии. Харьков, 1955.
Літ.:
Волков В.А., Вонский Е.В., Кузнецов Г.И. Выдающиеся химики мира: Биогр. справ. М., 1991. С. 37.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРМАГЕ́Н (не пазней 1530 — 27.2.1612),
расійскі царк. дзеяч. Мітрапаліт казанскі (1589), праводзіў прымусовую хрысціянізацыю народаў Паволжа. У 1605 патрабаваў хрышчэння Марыны Мнішак у праваслаўе, чым выклікаў незадавальненне Лжэдзмітрыя I (гл.Ілжэдзмітрый I). У 1606—12 патрыярх маскоўскі і ўсяе Русі (пасвячоны пасля абрання царом Васіля Шуйскага). У час Балотнікава паўстання 1606—07 актыўна падтрымліваў цара, адлучыў паўстанцаў ад царквы. Пасля звяржэння Шуйскага падтрымаў кандыдатуру Міхаіла Раманава на прастол у процівагу каралевічу Уладзіславу (гл.Уладзіслаў IV). Пасля прызначэння Уладзіслава царом патрабаваў ад яго прыняцця праваслаўя. У 1610 у час акупацыі Масквы войскамі Рэчы Паспалітай выступаў супраць прысягі баяр Жыгімонту III, заклікаў да ўсенар. паўстання супраць інтэрвентаў. Кінуты палякамі ў турму, замораны голадам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЙЦАЎ (Аляксандр Міхайлавіч) (2.7.1841, г. Казань, Татарстан — 1.9.1910),
рускі хімік-арганік. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1885). Скончыў Казанскіун-т (1862), дзе і працаваў з 1865. Вучань А.М.Бутлерава. Навук. працы па арган. сінтэзе і развіцці тэорыі хім, будовы Бутлерава. Адкрыў рэакцыю атрымання другасных і трацічных спіртоў уздзеяннем на карбанільныя злучэнні (альдэгіды, кетоны і інш.) цынку і алкілгалагенідаў (1875, рэакцыя З.), новы клас арган. злучэнняў — лактоны (1873). Устанавіў правіла адшчаплення галагенавадародаў ад другасных і трацічных галагенідаў і вады ад спіртоў (правіла З.) і далучэння пратонных кіслот да несім. ненасычаных вуглевадародаў (правіла З. — Вагнера). Сінтэзаваў дыэтылкарбінол, шэраг ненасычаных і мнагаатамных спіртоў, арган. аксідаў, аксікіслот.
Літ.:
Ключевич А.С., Быков Г.В. А.М.Зайцев, 1841—1910. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТЫ́ПАЎ (Урал Рамдракавіч) (н. 28.2.1951, в. Катаева Бакалінскага р-на, Башкортастан),
вучоны-юрыст, дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. Д-рюрыд.н. (1993), праф. (1994). Скончыў Казанскіун-т (1973), Вышэйшыя курсы КДБСССР у Мінску (1974). З 1974 праходзіў службу ў тэр. органах КДБСССР на пасадах аператыўнага і кіруючага саставу. З 1989 нач. кафедры спец. дысцыплін, нам.нач. Ін-та нац. бяспекі Рэспублікі Беларусь па навук. рабоце. З 1994 пам. Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па знешняй палітыцы. Са снежня 1998 міністр замежных спраў — нам. прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
Мае дыпламат. ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла. Аўтар навук. прац па міжнар. праве, праблемах супрацоўніцтва Беларусі з замежнымі краінамі.