ВО́ЛКАЎ Уладзіслаў Мікалаевіч (23.11.1935, Масква — 30.6.1971),
савецкі касманаўт. ДвойчыГерой Сав. Саюза (1969; 1971, пасмяротна), лётчык-касманаўт СССР (1969). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1959). З 1966 у атрадзе касманаўтаў. 12—17.10.1969 з Ф.Філіпчанкам і В.В.Гарбатко здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-7»; 6—30.6.1971 з Г.Ц.Дабравольскім і В.І.Пацаевым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-11» і арбітальнай станцыі «Салют». Пры вяртанні на Зямлю загінуў з інш. членамі экіпажа. Правёў у космасе 28,7 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́НТУХ (Columna oenas),
птушка сям. галубіных атр. голубападобных. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн.-Зах. Афрыцы. На Беларусі пералётны від; сустракаецца ўсюды, найб. на Палессі. Жыве пераважна ў старых лісцевых і мяшаных увільготненых лясах; чароды трапляюцца на лугах, палях, выганах.
Даўж. да 33 см, маса да 340 г. Апярэнне шаравата-шызае, шыя і валлё з метал. бляскам, дзюба белая або жаўтаватая. Корміцца насеннем травяністых раслін. Гняздуецца ў дуплах, зрэдку на галінах асіны, вольхі, дуба, ліпы, хвоі. Нясе 2 яйцы (двойчы за год).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́Ў Віктар Іванавіч (27.4.1913, Масква — 1991),
расійскі вучоны ў галіне прыкладной механікі і аўтам. кіравання. Акад.АНСССР (1968, чл.-кар. 1958). ДвойчыГерой Сац. Працы (1956, 1961). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1938). З 1940 у НДІМін-ва станкабуд. прам-сці, з 1956 у НДІ прыкладной механікі. Навук. працы па сістэмах інерцыяльнай навігацыі і аўтаномнага кіравання. Распрацаваў тэорыю і стварыў шэраг унікальных сістэм гіраскапічных прылад кіравання і стабілізацыі. Ленінская прэмія 1957, Дзярж. прэміі СССР 1943, 1946, 1967, 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКАШЭ́ВІЧ Аляксей Сцяпанавіч (3.6. 1924, в. Чарнавосава Крупскага р-на Мінскай вобл. —13.11.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну з крас. 1942 разведчык-падрыўнік партыз. атрадаў імя Сяргея і 28-га, якія дзейнічалі на тэр. Круглянскага, Талачынскага і Крупскага р-наў. Пусціў пад адхон 9 эшалонаў праціўніка, двойчы псаваў лінію сувязі са стаўкай ням. галоўнакамандавання. Трапіўшы ў засаду, цяжка паранены Л. апошняй процітанкавай гранатай падарваў сябе і ворагаў, што наблізіліся да яго. Помнік Л. ў в. Ухвала Крупскага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБІ́СТА (Levisticum),
род кветкавых раслін сям. парасонавых. 3 віды. Пашыраны ў Еўропе і Зах. Азіі. На Беларусі вырошчваюць Л. аптэчную (L. officinale), трапляецца таксама здзічэлая.
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 2 м з тоўстым карэнішчам. Сцябло голае, пустое, уверсе галінастае. Лісце двойчы- і тройчыперыстарассечанае, бліскучае. Кветкі дробныя, зеленавата-жоўтыя, у парасоніках. Плод — эліпсападобны віслаплоднік. Традыц. прыправа ўкр. і ням. кухні, са свежых каранёў гатуюць варэнне і цукаты. Эфірным алеем араматызуюць лек. і парфумерныя вырабы. Лек., харч. і эфіраалейныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНА́РАЎ Муса Хіраманавіч (н. 22.3. 1951, Баку),
савецкі касманаўт. ДвойчыГерой Сав. Саюза (1988, 1991), лётчык-касманаўт СССР (1988). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1974). З 1978 у атрадзе касманаўтаў. 21.12.1987—21.12.1988 з У.Г.Цітовым і А.С.Леўчанкам здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз ТМ-4» і арбітальнай станцыі «Мір» (вярнуўся на Зямлю на касм. караблі «Саюз ТМ-6»), 2.12.1990—26.5.1991 з В.М.Афанасьевым — палёт (як борт-інжынер) на касм. караблі «Саюз ТМ-11» і арбітальнай станцыі «Мір». У космасе правёў 541 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКАЛА́ЕВІЦКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКА-МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з 28.6.1941 да 13.6.1942 у в. Мікалаевічы Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. Налічвала 14 чал. (кіраўнік Я.Я.Васіленка). Падпольшчыкі праводзілі паліт. агітацыю сярод насельніцтва, распаўсюджвалі лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро, арганізоўвалі сабатаж мерапрыемстваў акупантаў, двойчы разбурылі чыгунку на ўчастку Слабада — Смалявічы, падарвалі на ўчастку Загор’е—Смалявічы. Наладзілі сувязь з партызанамі, здабывалі і перадавалі ім зброю, арганізавалі з імі ўцёкі ваеннапалонных. У чэрв. 1942 пайшлі ў партызаны. У барацьбе супраць ням.-фаш. захопнікаў загінула 5 падпольшчыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРУЧА́ЙНІК (Sium),
род кветкавых раслін сям. парасонавых. 15 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы і Паўн. Афрыцы. На Беларусі 1 від — П. шыракалісты (S. latifolium). Трапляецца па берагах вадаёмаў, на сырых лугах і балотах, у вадзе.
П. шыракалісты — шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна выш. да 1,5 м. Сцябло пустое, граністае ці рабрыстае. Паветранае лісце перыстае, апушчанае ў ваду, — двойчы- або тройчыперыстае Кветкі белыя, сабраныя ў складаны парасонік. Плод — віслаплоднік. Эфірны алей пладоў і кветак выкарыстоўваецца ў парфумерыі. Ядавітая расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОЎГ (Pogue) Уільям (н. 23.1.1930, г. Окіма, ЗША),
касманаўт ЗША. Палкоўнік ВПС (у адстаўцы). Бакалаўр пед.н. (1951), магістр матэматыкі (1960). З 1951 у ВПС. З 1966 у групе касманаўтаў НАСА. 16.11.1973—8.2.1974 з Дж. Карам і Э.Гібсанам здзейсніў палёт на касм. караблі «Апалон» і арбітальнай станцыі «Скайлэб» (як член 3-га экіпажа), у час якога двойчы выходзіў у адкрыты космас (агульны час 13 гадз 31 мін). Правёў у космасе 84 сут. Залаты медаль НАСА «За выдатныя заслугі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЁДАРАЎ Яўген Пятровіч (28.12.1911, пас. Стрэльна, цяпер у складзе Санкт-Пецярбурга — 1993),
савецкі военачальнік. Ген.-маёр авіяцыі (1957). ДвойчыГерой Сав. Саюза (1940, 1945). Скончыў лётную школу ў Арэнбургу (1933), Ваенна-паветр. акадэмію (1948). Ў час сав.-фінл. вайны 1939—40 камандзір эскадрыллі. У Вял.Айч. вайну нам. камандзіра авіядывізіі далёкага дзеяння. Вызначыўся пры бамбардзіроўцы ням. войск у раёнах Смаленска, Арла, Курска, Севастопаля, Ленінграда, Віцебска, Мінска. Зрабіў 178 баявых вылетаў. Пасля вайны на камандных пасадах у войсках і ваен.ВНУ.