нелегальная суполка прыхільнікаў рэв. арг-цыі «Народная воля» з ліку ўраджэнцаў Беларусі — студэнтаў Варшаўскага ун-та — у 1882—83. Утвораны ў 1882 намаганнямі студэнтаў-нарадавольцаў В.Руткевіча, Г.Яцкевіча і В.М.Вайніловіча. Акрамя выхадцаў з Беларусі ў гурток уваходзілі і варшавяне на чале з С.Калішскім. На базе гуртка была створана падп. друкарня на чале з М.К.Янчэўскім. Гурток падтрымліваў цесныя кантакты з кіраўнікамі польск. рабочай партыі «Пралетарыят». У рэв. дзейнасці не прызнаваў тактыкі тэрору. Пасля арышту ў Вільні 22.8.1883 кіраўніка Янчэўскага дзейнасць гуртка аслабела і да канца года спынілася. Некат. гурткоўцы ўступілі ў «Пралетарыят».
дзеяч польскага і рас.рэв. руху. Вучыўся ў Пецярбургскім ін-це шляхоў зносін. З 1881 чл. арг-цыі «Народная воля», удзельнічаў у стварэнні ў Пецярбургу Польска-літ. сацыяльна-рэв. партыі. З 1882 чл. партыі «Пралетарыят» 1-ы, у 1883—84 яе кіраўнік. Па ініцыятыве К. ў пач. 1884 заключаны дагавор пра супрацоўніцтва паміж «Народнай воляй» і «Пралетарыятам». Адзін з заснавальнікаў тэарэт. органа партыі час. «Walka klas» («Класавая барацьба», выд. ў Жэневе). Арыштаваны ў ліп. 1884. Паводле прыгавору ваен. суда на працэсе 29-ці чл. партыі «Пралетарыят» пакараны смерцю ў Варшаўскай цытадэлі.
рус. філосаф, сацыёлаг. У 1860-я г. вывучаў юрыспрудэнцыю ў Маскоўскім і Пецярбургскім ун-тах. Супрацоўнічаў у час. «Мысль», «Русское богатство» і інш. Распрацоўваў праблемы эстэтыкі, сацыялогіі, маралі асобы і грамадскага развіцця. Лічыў, што ўяўленне пра з’явы аб’ектыўнага свету не тоесныя з аб’ектыўнай рэальнасцю; свядомая воля заўсёды матывавана. На яго думку, філасофія павінна ахопліваць і вобласць пачуццяў, і сутнасць свету; матэрыялізм і пазітывізм не задавальняюць гэтых патрабаванняў, таму што даюць толькі адзін з элементаў свету, яго матэрыяльны падмурак замест цэлага.
Тв.:
Развитие чувствований и опыт их новой классификации. Спб., 1884;
Научные основы красоты и искусства. Спб., 1902;
История мысли: Опыт критич. философии. Спб., 1907.
масавая легальная рэв.-дэмакр. арганізацыя працоўных Зах. Украіны ў 1926—32. Свой уплыў пашырала і на паўд.-зах. частку Зах. Беларусі. Створана па ініцыятыве Кампартыі Зах. Украіны (КПЗУ) у кастр. 1926 на аб’яднаным з’ездзе радыкальных сял. арг-цый «Народная воля» і «Сялянскі саюз» (гл.Сельсаюз). С. патрабаваў прадастаўлення зямлі без выкупу, стварэння рабоча-сял. ўрада, самавызначэння і аб’яднання ўкр. зямель у рэспубліцы рабочых і сялян і інш. Друкаваныя выданні С. — газ. «Сельроб», «Воля народу», «Наше слово», «Нове життя», час. «Вікна» — выкрывалі палітыку ўлад Польшчы ў Зах. Украіне і Зах. Беларусі, прапагандавалі поспехі СССР, абуджалі самасвядомасць працоўных, узнімалі іх на барацьбу супраць сац. і нац. прыгнёту, за ўз’яднанне Зах. Украіны з УССР, а Зах. Беларусі з БССР. Часта выступаў разам з КПЗУ, бел.рэв.-дэмакр. арг-цыямі Беларуская сялянска-работніцкая грамада і «Змаганне». За ўплыў на С. ішла вострая барацьба паміж КПЗУ і ўкр.нац. партыямі. Абвастрэнне ўнутр. рознагалоссяў прывяло ў 1927 да расколу С. на С.-лявіцу і С.-правіцу. У маі 1928 на з’ездзе абедзвюх груп створана аб’яднаная арг-цыя С.-адзінства на платформе рэв. і нац.-вызв. барацьбы. Праз С. КПЗУ і КПЗБ уплывалі на культ,асв., спарт. і інш. масавыя арг-цыі працоўных. Пярвічныя арг-цыі С. ствараліся ў многіх вёсках і мястэчках паўд.-зах. часткі Зах. Беларусі. У 1926 створаны Брэсцкі акр.к-т С., раённыя к-ты існавалі ў Кобрыне, Высокім, Камянцы, Драгічыне, Іванаве. 2.10.1927 у Брэсце адбыўся мітынг з удзелам 300 прадстаўнікоў С., якія патрабавалі навучання дзяцей на роднай мове і свабоды палітвязням. Улады Польшчы пастаянна праследавалі С. 15.9.1932 абвешчана аб роспуску С., яго актыўныя дзеячы арыштаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎГУСЦІНІЯ́НСТВА,
кірунак у сярэдневяковай схаластыцы, які ўзнік пад уплывам ідэй Аўгусціна Блажэннага. У тэалогіі прыхільнікі аўгусцініянства аддавалі перавагу т.зв. анталагічным доказам існавання Бога, напрыклад, праводзілі аналогію паміж трыма здольнасцямі душы (памяць, розум і воля) і трыма абліччамі тройцы. У гнасеалогіі яны лічылі веру перадумовай усякіх ведаў. Да 12 ст. аўгусцініянства было пануючым кірункам (яму процістаялі толькі пантэізм Іаана Скота Эрыўгены, наміналізм І.Расцэліна і П.Абеляра і крайнія ерэтычныя пазіцыі). У 13—14 ст. у барацьбе супраць тамізму ідэі аўгусцініязму адстойвалі Банавентура, Іаан Пека, Дунс Скот. У эпоху рэфармацыі і контррэфармацыі іх развівалі М.Лютэр, Дж.Серынада, Г.Норыс, Л.Берці і інш. Водгаласы крытыкі тамізму з пазіцый аўгусцініянства сустракаліся і пазней у каталіцкай рэліг. філасофіі і ў інш.філас. вучэннях і плынях.
рус. паэт, публіцыст, рэв. дзеяч. У час вучобы ў Маскоўскім ун-це (1832—33) удзельнічаў у паліт. гуртках, захапляўся франц. утапічным сацыялізмам. З 1856 у эміграцыі (Лондан, Жэнева). На фарміраванне светапогляду паўплывалі дзекабрысты і А.Герцэн, з якім выдаваў альманах «Полярная звезда» і газ.«Колокол». Адзін з заснавальнікаў рэв. арг-цыі «Зямля і воля» (1860-я г.). У лірычных творах заклікаў да барацьбы з самадзяржаўем, абгрунтоўваў ідэю грамадскага прызначэння паэзіі, прапагандаваў прынцыпы рэалізму (цыклы «Маналогі», «Успаміны дзяцінства», вершы «Памяці Рылеева», «Свабода», паэмы «Гумар», «Вёска», «Зімовы шлях», «Мацей Радаеў» і інш.). Аўтар аповесцяў, публіцыстычных і літ.-крыт. артыкулаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАСАМЕ́НТ (франц. connaissement),
дакумент аб умовах дагавору перавозкі грузу марскім шляхам; распіска, якая выдаецца капітанам судна або агентам марскога трансп. прадпрыемства (параходства) грузаадпраўшчыку з пацвярджэннем прыняцця грузу да перавозкі і абавязацельствам дастаўкі яго ў порт прызначэння і выдачы адрасату (грузаатрымальніку). З’яўляецца каштоўнай паперай. Трымальнік гэтага дакумента атрымлівае права распараджацца грузам. Адрозніваюць К.: лінейны у якім выкладзена воля адпраўшчыка па заключэнне дагавору перавозкі грузу чартарны — пагадненне аб найме судна для выканання рэйса або на вызначаны час; берагавы пацвярджае прыём грузу ад адпраўшчыка на беразе (на складах перавозчыка); бартавы выдаецца, калі тавар пагружаны на судна. Паняцце К., яго неабходныя рэквізіты і ўмовы складання вызначаны ў кодэксе гандл. мараплавання. Адсутнасць рэквізітаў пазбаўляе К. функцый тавараразмеркавальнага дакумента, і ён не з’яўляецца каштоўнай паперай.
расійскі рэвалюцыйны дзеяч, публіцыст. Вучыўся ў Аляксандраўскім ліцэі (1847—53). З 1853 працаваў у Дзярж. канцылярыі, з 1858 у адстаўцы. З 1860 супрацоўнічаў у выданнях А.І.Герцэна і М.П.Агарова, у час. «Современник». Паплечнік М.Г.Чарнышэўскага. Адзін з заснавальнікаў тайнай рэв. арг-цыі «Зямля і воля» 1860-х г. Адмоўна ставіўся і да прыгонніцтва, і да капіталіст. ладу, падзяляў ідэі рус. абшчыннага сацыялізму. У 1862 арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць, у 1865 сасланы навечна ў Сібір. Па дарозе ў ссылку наладзіў кантакты з удзельнікамі паўстання 1863—64. Загінуў у час падрыхтоўкі паўстання ссыльных у Сібіры. Аўтар прац па філасофіі, эканоміцы, сацыялогіі, праве, шэрагу літ.-мастацкіх твораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГАРА́З (Уладзімір Германавіч) (27.4.1865, г. Оўруч Жытомірскай вобл., Украіна — 10.5.1936),
этнограф, пісьменнік, грамадскі дзеяч. Адзін з пачынальнікаў сістэм. вывучэння гісторыі, этнаграфіі, культуры і быту народаў Поўначы. За прыналежнасць да партыі «Народная воля» сасланы на Калыму (1890—98). З 1921 праф. Пецярбургскага ун-та, з 1932 дырэктар Музея гісторыі рэлігіі і атэізму АНСССР. Адзін са стваральнікаў пісьменнасці, фундаментальных прац па этнаграфіі і фальклоры народаў Поўначы; аўтар першых падручнікаў, слоўнікаў, граматыкі чукоцкай мовы, манаграфіі «Чукчы» (ч. 1—2, 1934—39). Пісаў вершаваныя і празаічныя творы пад псеўданімам Тан (кн. «Чукоцкія апавяданні», 1899; «Калымскія апавяданні», 1931; аповесці «Восем плямёнаў», 1902; «Дні волі», 1906; «Ахвяра дракона», 1909; раман «Уваскрэслае племя», 1935, і інш.). Творы Багараза вызначаюцца маст. дакладнасцю, жывой нар. мовай, сувяззю з фальклорам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЭ́ЙША (Антон Сцяпанавіч) (1858, б. хутар Любопаль Пінскага р-на Брэсцкай вобласці — 1924),
рэвалюцыянер-народнік. У час вучобы ў Беластоцкім рэальным вучылішчы ўваходзіў у нелегальны вучнёўскі гурток, арганізаваны І.Я.Грынявіцкім. У 1877—79 студэнт Пецярбургскага тэхнал. ін-та. У студз.—жн. 1880 жыў у Пецярбургу на адной кватэры з Грынявіцкім. Уваходзіў у цэнтр. гурток рабочай арг-цыі «Народнай волі», кіраваў яе раённымі аддзяленнямі за Нарвенскай заставай; вёў рэв. прапаганду на фабрыках і заводах горада. Са снежня 1880 працаваў у нарадавольскай друкарні, якая выпускала «Рабочую газету», з сак. 1881 у друкарні газ. «Народная воля». Улетку 1881 у Маскве ўдзельнічаў у стварэнні рабочай нарадавольскай арг-цыі. 18.12.1881 арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць; прыцягнуты да суд. «працэсу 17-ці» (сак.—крас. 1883). Засуджаны да ссылкі ў Сібір. Памёр у г. Кірэнск (Іркуцкая вобл.).