НІКІ́ЦІН (Фёдар Пракопавіч) (13.4.1913, в. Шпылёўшчына Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 3.11.1979),
Герой Сав. Саюза (1945). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч.вайну з 1943 у партызанах, з 1944 на фронце. Камандзір стралк. аддзялення сяржант Н. вызначыўся ў чэрв. 1944 пры вызваленні Чавускага р-на Магілёўскай вобл. У 1945—63 старшыня калгасаў, да 1973 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВЫЯ ДАРО́ГІ,
вёска ў Старадарожскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Старыя Дарогі—Бабруйск. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на У ад горада і чыг. ст. Старыя Дарогі, 158 км ад Мінска. 407 ж., 152 двары (2000). Лясніцтва. Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЖНО́Ў (Валянцін Сцяпанавіч) (31.1.1915, г. Санкт-Пецярбург — 24.1.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял Айч.вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Арджанікідзеўскае ваен. вучылішча сувязі (1942). На фронце з 1942. Камандзір узвода сувязі ст. лейтэнант Н. вызначыўся 28.9.1943 у Лоеўскім р-не Гомельскай вобл., дзе наладзіў тэлеф. сувязь з захопленым плацдармам, пераправіў туды боепрыпасы, неаднаразова ўзнімаў байцоў у атаку. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЯ́ЦЦЕ,
вёска ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., на р. Вята. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на Пн ад горада і 14 км ад чыг. ст. Міёры, 192 км ад Віцебска. 496 ж., 185 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Культ.-рэліг. цэнтр каталіцкай суполкі Ідолтаўскага касцёла. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГІРЭ́ЙЧЫК (Васіль Паўлавіч) (1900, в. Козырава, цяпер у межах Мінска — 7.5.1920),
удзельнік партыз. руху на Беларусі ў грамадз.вайну 1918—20. З 1918 у Чырв. Арміі. Удзельнік баёў супраць Калчака, атамана Сямёнава. У час акупацыі Беларусі ў 1919—20 польск. войскамі пам. камандзіра падрыўнога атрада козыраўскіх партызан. 27.4.1920 арыштаваны дэфензівай і з 7 партызанамі расстраляны ў Камароўскім лесе пад Мінскам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГО́ШЧА,
вёска ў Опсаўскім с/с Браслаўскага р-на Віцебскай вобл., на беразе воз. Пагошча. Цэнтр калгаса. За 12 км на ПдЗ ад г. Браслаў, 250 км ад Віцебска, 42 км ад чыг. ст. Друя. 637 ж., 202 двары (2000). Каўбасны цэх. Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДКРА́ІЧЫ,
вёска ў Малецкім с/с Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл., на канале Вінец. Цэнтр калгаса. За 23 км на ПдЗ ад г. Бяроза, 82 км ад Брэста, 20 км ад чыг. ст. Бяроза-Картузская. 596 ж., 206 двароў (2000). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕ́ССЕ,
вёска ў Чачэрскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Каўпіта, на аўтадарозе Чачэрск—Краснаполле. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на ПнУ ад г. Чачэрск, 100 км ад Гомеля, 70 км ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская. 551 ж., 221 двор (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛТАРЖЫ́ЦКІ (Браніслаў Іосіфавіч) (30.12.1894, г. Нясвіж Мінскай вобл. — 17.4.1969),
генерал-лейтэнант (1946). У арміі з 1913. Удзельнік грамадз. вайны 1918—21, потым у войсках Бел., Маскоўскай ваен. акруг, выкладчык курсаў «Выстрал». У Вял.Айч.вайну з 1943 на Паўн.-Зах., Сцяпным, Варонежскім, 1-м Укр. і 1-м Бел. франтах: камандзір дывізіі, нам. камандзіра корпуса. У 1944—57 у Войску Польскім.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПО́ЎКА,
вёска ў Слаўгарадскім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Слаўгарад—Доўск. Цэнтр Васькавіцкага с/с і калгаса. За 8 км на ПдЗ ад г. Слаўгарад, 76 км ад Магілёва, 69 км ад чыг. ст. Крычаў. 164 ж., 71 двор (2000). Цэх па вытв-сці макарон, вучэбна-вытв. камбінат. Сярэдняя школа, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.