вёска ў Любанскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на Пд ад г. Любань, 177 км ад Мінска, 50 км ад чыг. ст. Урэчча. 735 ж., 280 двароў (1997). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Музей гісторыі меліярацыі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.