млекакормячае атр. зайцападобных. Паходзіць ад труса дзікага еўрапейскага. Вядома каля 60 парод, якія падзяляюцца на мяса-шкуркавыя (белы волат, венскі блакітны трус, матылёк, савецкая шыншыла, савецкі мардэр, серабрысты трус, чорна-буры трус, шэры волат і інш.), мясныя (новазеландскі белы, каліфарнійскі, блакітны беверэн, дацкі фламандскі волат) і пуховыя (пароды ангорская, белая пуховая). Вылучаюць пароды буйныя (больш за 4,5 кг), сярэднія (3—4,5 кг) і дробныя (менш за 3 кг).
Даўж. да 70 см. Афарбоўка шэрсці белая, блакітная, шэрая, карычневая, серабрыстая, чорная. Жывуць да 10 гадоў, гасп. выкарыстанне 1—1,5 года. Нараджаюць па 8 і больш дзіцянят 3—6 разоў за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫБУ́НЫ НАРО́ДНЫЯ, трыбуны плебейскія (лац. tribuni plebis),
у Старажытным Рыме вышэйшыя выбарныя (з 494 да н.э.) службовыя асобы з плебеяў. Валодалі правам умяшання ў дзеянні патрыцыянскіх магістратаў (акрамя дыктатара) і сената; маглі забараніць іх пастановы (права veto). Т.н. складалі калегію з 2—10 асоб, якіх выбіралі на плебейскіх сходах на 1 год. Асоба Т.н. лічылася свяшчэннай і недатыкальнай. Т.н. выступалі ініцыятарамі агр. законаў і дэмакр. пераўтварэнняў. З дзейнасцю трыбунаў Тыберыя і Гая Гракхаў, напр., звязаны найвыш. ўздым дэмакр. руху ў Рыме. У эпоху імперыі Т.н. фармальна захаваліся, але страцілі рэальнае значэнне, паколькі носьбітамі трыбунскай улады з часоў Цэзара сталі імператары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УГА́РАЎ Барыс Сяргеевіч (6.2.1922, С.-Пецярбург — 1991),
расійскі мастак Нар.маст.СССР (1982). Правадз.чл.АМСССР (1978). Скончыў Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна ў Ленінградзе (1951), з 1964 выкладаў у ім (з 1971 праф., з 1979 рэктар). З 1983 прэзідэнт АМСССР. Творы вылучаюцца эмацыянальнасцю вобразнага ладу, шырокай манерай пісьма, суровым пафасам: «Пачатак вясны» (1952) «Ленінградка. 1941 год» (1965), «За зямлю, за волю» (1970), «Ліпень 1941 года» (1975), «Адраджэнне» (1980), «Вяртанне», «А.С.Пушкін» (абодва 1985). Аўтар серый малюнкаў «Пскоў» (1960), «Ленінград» (1969). Дзярж. прэмія Расіі імя Рэпіна 1976. Дзярж. прэмія СССР 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСТА́ВА, ухвала,
спецыяльны прававы акт ВКЛ у 16 ст., прысвечаны асобным пытанням цывільнага, крымін. і працэсуальнага права, а таксама дзярж. кіраванню краіны. Мела сілу закона. Паводле сцвярджэння гісторыка М.Н.Ясінскага ў працы «Устаўныя земскія граматы Літоўска-Рускай дзяржавы» (Кіеў, 1889), назва акта адрознівалася ў залежнасці ад суб’екта заканадаўства: акт, які прымаў вял. князь, наз. «ўстава», акт, што прымаў сойм — «ухвала». У. наз. таксама пісьмовыя распараджэнні ваявод пра ўстанаўленне цэн на пэўныя харч. тавары, віно, прыправы і рамесныя вырабы, што ўвозіліся з-за мяжы. Гэтыя своеасаблівыя прэйскуранты выдаваліся ў кожным ваяводстве звычайна двойчы на год, яны абвяшчаліся і вывешваліся на рынках і ў інш. людных месцах.
расійская актрыса. Дачка Н.С.Ханаева. Нар.арт.СССР (1987). Вучылася ў Тэатр. вучылішчы імя Шчэпкіна (1939—41), скончыла Школу-студыю Маскоўскага Маст.акад.т-ра (1947). З 1947 у трупе гэтага т-ра. Яе творчай манеры ўласціва спалучэнне вострай характарнасці з унутр. лірызмам: Таццяна («Мяшчане» М.Горкага), Паліна Андрэеўна, Зінаіда Савічна («Чайка», «Іванаў» А.Чэхава), каралева Лізавета («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Ганна Раманаўна («Стары Новы год» М.Рошчына), Сініцына («Тамада» А.Галіна) і інш. З 1973 здымалася ў кіно: «Маналог», «Дзіўныя дарослыя» (тэлефільм), «Розыгрыш», «Па сямейных абставінах» (тэлефільм), «Масква слязам не верыць», «Апошні ўцёк», «Маці Марыя» і інш.Дзярж. прэмія Расіі 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАКІ́НКА Леанід Ісідаравіч (18.5.1927, в. Старына Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. — 15.9.1996),
бел. графік Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1962). У 1966—87 маст. рэдактар час. «Нёман». Працаваў у станковай і кніжнай графіцы. Творы вылучаюцца строгасцю і прастатой вырашэння: «У нас у двары» (1963), «Маці. 1941 год» (1964), «Дарога на Мінскае мора» (1965), «Залатая восень» (1966), «Коміны Хатыні» (1967), «Капернік», «Зімовыя карункі» (абодва 1973), партрэт Героя Сав. Саюза А.Ф.Данукалава (1985), серыі «Нашы маці» (1982), «Вайна і людзі» (1984), «Памяці воінаў-афганцаў» (1989—95). Аформіў кнігі В.Вольскага, І.Буніна і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВЕ́ДСКІЯ МУ́ХІ (Oscinella),
род злакавых мух, шкоднікі раслін сям. метлюжковых. Каля 30 відаў. Пашыраны паўсюдна, найб. аўсяная (O. frit), якая пашкоджвае пераважна авёс, і ячменная (O. pusilla), пашкоджвае ячмень і пшаніцу. Шкодзяць таксама азімаму жыту, кукурузе і інш.
Даўж. 1,5—3 мм, цела чорнае, знізу светла-жоўтае; крылы празрыстыя з метал. бляскам. Мухі вылятаюць вясной, адкладваюць яйцы на праросткавую плеўку злакаў. Лічынкі пранікаюць унутр. усходаў, дзе кормяцца асновай цэнтр. ліста і эмбрыянальным зародкам коласа. Пашкоджаныя расліны моцна кусцяцца, адстаюць у росце і развіцці. Зімуюць лічынкі, зрэдку кукалкі. За год даюць 2—5 пакаленняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́КАН (Yukon),
тэрыторыя на ПнЗПаўн. Амерыкі (Канада), каля ўзбярэжжа Паўн. Ледавітага акіяна. Мяжуе на З з Аляскай (ЗША). Пл. 536,4 тыс.км². Нас. 28,7 тыс.чал. (2001). Адм. і эканам. цэнтр — г. Уайтхарс. Займае ўсх.ч. плато Юкан. Клімат субарктычны, кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. ад -20 да -26 °C, ліп. 7—13 °C. Ападкаў 250—300 мм за год. Гал.р. Юкан з прытокамі Пелі, Порк’юпайн. Пераважаюць хвойныя лясы, на Пн — тундравая расліннасць. Асваенне Ю. звязана з адкрыццём у 1896 радовішчаў золата («залатая ліхаманка» Клондайка). Аснова эканомікі — горназдабыўная прам-сць: здабыча медзі, серабра, поліметалаў, золата, вальфраму, азбесту. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮКАТА́Н (Yucatán),
паўвостраў у Цэнтр. Амерыцы, паміж Мексіканскім зал. і Карыбскім м., пераважна ў Мексіцы (штат Юкатан), паўд.-ўсх.ч. ў Гватэмале і Белізе. Пл. каля 180 тыс.км². Берагі на Пн і З нізкія, лагунныя; на У абрывістыя, з бухтамі, акаймаваныя каралавымі рыфамі. Б.ч. паверхні — нізінная раўніна, на ПдУ горы Мая (выш. да 1122 м). Развіты карст. Клімат трапічны, пасатны, гарачы. Ападкаў на Пн да 500 мм, на Пд да 2000 мм за год. Ксерафітныя хмызнякі, рэдкалессі; у цэнтр.ч. і на Пд вечназялёныя трапічныя лясы. Плантацыі агавы-хенекена, цытрусавых, бавоўніку, кукурузы. Парты: Кампечэ, Прагрэса (Мексіка). На Ю. шмат помнікаў культуры народа майя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АРХІ́ВЫ І СПРАВАВО́ДСТВА»,
навукова-практычны часопіс. Выдаецца з 1999 у Мінску на бел. і рус. мовах 6 разоў на год, ілюстраваны. Засн.Дзярж. к-там па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь, Ін-там гісторыі Нац.АН Беларусі і Бел.НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы. Асвятляе пытанні бел. гісторыі, архівазнаўства, археаграфіі, гістарыяграфіі, іканаграфіі, гісторыі справаводства, дзейнасці бел. і замежных архіўных устаноў. Друкуе агляды замежных архівазнаўчых часопісаў, новай гістарычнай, краязнаўчай, архівазнаўчай і справаводчай л-ры, кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, абароненых па гіст. навуках, архіўныя дакументы. Асн. рубрыкі: «Архівазнаўства», «Архівы», «Дакументы», «Фонды», «Іканаграфія», «Беларусіка», «Геральдыка», «Генеалогія», «Навука», «Кнігарня», «Археатэка», «Хроніка», «Каляндар», «Справаводства».