ШАКІ́НКА Леанід Ісідаравіч (18.5.1927, в. Старына Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. — 15.9.1996),
бел. графік Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1962). У 1966—87 маст. рэдактар час. «Нёман». Працаваў у станковай і кніжнай графіцы. Творы вылучаюцца строгасцю і прастатой вырашэння: «У нас у двары» (1963), «Маці. 1941 год» (1964), «Дарога на Мінскае мора» (1965), «Залатая восень» (1966), «Коміны Хатыні» (1967), «Капернік», «Зімовыя карункі» (абодва 1973), партрэт Героя Сав. Саюза А.Ф.Данукалава (1985), серыі «Нашы маці» (1982), «Вайна і людзі» (1984), «Памяці воінаў-афганцаў» (1989—95). Аформіў кнігі В.Вольскага, І.Буніна і інш.