1) Знойдзены ў Магілёўскай губ.каля 1822. Ухаваны ў канцы 820-х г. Вядома 1300 цэлых і некалькі соцень фрагментавых куфіцкіх дырхемаў дынастый Амеядаў, Ідрысідаў, Абасідаў. Манеты чаканілі манетныя двары Пірэнейскага п-ва, Паўн. Афрыкі, Азіі, Закаўказзя. Рас.АН набыла 250 манет, лёс астатніх невядомы.
2) Знойдзены ў Магілёве ў 1936. Ухаваны ў 1790-я г. У глінянай пасудзіне было 476 залатых манет, з якіх вядома 466 экз. У скарбе манеты 16—18 ст. чаканкі манетных двароў Нідэрландаў, Даніі, Аўстрыі, Чэхіі, Саксоніі, Трансільваніі, Венецыі, Савоі, вольных імперскіх гарадоў і інш. Адзін з найбуйнейшых скарбаў залатых манет на тэр. Беларусі. Зберагаецца ў Эрмітажы (С.-Пецярбург).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІ́ТНЫЯ БУ́РЫ,
моцныя ўзбурэнні магнітнага поля Зямлі, якія рэзка парушаюць яго плаўны сутачны ход. Выклікаюцца ўздзеяннем узмоцненых патокаў сонечнай плазмы (сонечнага ветру) на магнітасферу Зямлі. У гады спакойнага Сонца іх колькасць 1—2, у перыяды найб. актыўнасці — 20—40 за год, пры гэтым павялічваецца колькасць вял і вельмі вял.бур. Часцей назіраюцца каля максімумаў 11-гадовага цыкла сонечнай актыўнасці і маюць тэндэнцыю да 27-дзённай паўтаральнасці (перыяд абарачэння Сонца). Цягнуцца ад некалькіх гадзін да некалькіх сутак. Найб. інтэнсіўнасць у высокіх шыротах. Уздзейнічаюць на стан. здароўя людзей, ускладняюць радыёсувязь, вядомы выпадкі пашкоджання эл. сілавых ліній, сігналізацыі на чыгунках і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙКО́ПСКІ КУРГА́Н,
помнік эпохі ранняй бронзы (канец 3-га тыс. да н.э.) у г. Майкоп (Расія). Даследаваны ў 1897 М.І.Весялоўскім. У кургане выяўлена багатае пахаванне племяннога правадыра і яго 2 жонак. Правадыр быў пахаваны пад балдахінам, расшытым залатымі бляшкамі ў выглядзе колцаў, фігурак ільвоў і быкоў. Яго падтрымлівалі 4 сярэбраныя шасты, якія заканчваліся літымі фігурамі быкоў з золата і серабра. Каля нябожчыка стаялі 2 залатыя і 14 сярэбраных пасудзін. На адной з іх выразаны малюнак, які нагадвае абрыс Каўказскага хрыбта. Знойдзены разнастайныя медныя прылады працы, сярэбраныя і залатыя ўпрыгожанні, сердалікавыя пацеркі, прывескі з бірузы, ляпіс-лазураку і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАКАМПЛЕ́КТНАЯ ШКО́ЛА,
школа з малой колькасцю вучняў, магчымай адсутнасцю ў структуры адной або некалькіх вучэбных паралелей, наяўнасцю класаў-камплектаў (гл.Аднакамплектная школа) і шматпрадметнасцю ў дзейнасці настаўніка. Арганізуюцца ў невял. нас. пунктах, пераважна ў сельскай мясцовасці. Пашыраны ў многіх краінах. Можа быць базавай (1—9-ы класы) і агульнаадук. сярэдняй (1—12-ы класы). Арг-цыянавуч.-выхаваўчага працэсу ў малаколькасных класах і класах-камплектах арыентавана на групавое і індывідуальнае навучанне. На Беларусі асн. мэты дзейнасці М.ш. вызначаюцца Прыкладным палажэннем аб агульнаадукацыйнай сярэдняй школе (1993). У 1998/99 навуч.г.каля 3450 М.ш.; колькасць іх штогод скарачаецца.
нідэрландскі пісьменнік, жывапісец, гісторык і тэарэтык мастацтва. У 1573—77 жыў у Рыме. З 1583 у Харлеме, дзе заснаваў (разам з Х.Голцыусам і Карнелісам ван Харлемам) першую ў Нідэрландах маст. «акадэмію», потым у Амстэрдаме. Аўтар маралітэ на біблейскія тэмы, зб. вершаў «Свяшчэнныя песенькі» (1595), «Залатая арфа, або Ігра на струнах сэрца» (1599), «Нідэрландскі Гелікон» (1610), збор жыццеапісанняў нідэрл. і ням. мастакоў 15—16 ст. «Кніга пра мастакоў» (1603—04) — аднаго з найб.літ. помнікаў нідэрл. гуманізму. Як тэарэтык і жывапісец-практык (міфал. і жанравыя кампазіцыі) прымыкаў да маньерызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНТО́ЎТЫ (Мантоўтавічы),
шляхецкі род герба «Тапор» у ВКЛ. Родапачынальнік — літ. баярын Мантоўт (у хрышчэнні Аляксандр), верагодны родзіч Бутрыма, які ў час заключэння Гарадзельскай уніі 1413 прыняў герб «Тапор». У 1422—35 Мантоўт быў старостам салечніцкім (пасля атрымаў Салечнікі ад вял.кн.ВКЛ Жыгімонта Кейстутавіча ва ўласнасць), у 1440 староста эйшышкскі. Найб. вядомыя М.: Міхал (?—1486), сын Мантоўта, староста луцкі ў 1463—75, намеснік новагародскі і маршалак гаспадарскі ў 1482, кашталян трокскі з 1483. Узначальваў раду вял.кн. Жыгімонта. Меў маёнткі на Украіне, Жырмуны каля Ліды, Шарсцін у Гомельскай вол.Юрый (?—1508), сын Міхала, староста крамянецкі ў 1502—05, ваявода кіеўскі з 1507.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНХА́ТАН, Манхэтэн (Manhattan),
цэнтральная частка г.Нью-Йорк на в-ве Манхатан. Утварае адзін з 5 адм. раёнаў горада, абмежаваны на Зр. Гудзон (пратока Порт-Рывер), на У і Пд — пратокай Іст-Рывер, на ПнУ — пратокай Харлем. Пл. 35 км². Нас.каля 1,5 млн.чал. Дзелавы і гандл.цэнтр. Прычалы порта. М. перасякае гал. магістраль — Брадвей. Шмат прадпрыемстваў пераважна лёгкай і паліграф. прам-сці. У Верхнім М. (паўн.ч. М.) — музеі Метраполітэн, Натуральнай гісторыі, «Лінкальн-цэнтр» з Метраполітэн-опера і Нью-Йоркскай філармоніяй. Негрыцянскі раён Гарлем. У Цэнтр. М. — сядзіба ААН, Рокфелер-цэнтр. У Ніжнім М. — Нью-Йоркская біржа, банкі, вуліца Уол-Стрыт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАКА́ЙБА НІЗІ́НА,
тэктанічная міжгорная ўпадзіна на ПнЗ Венесуэлы і часткова (на ПдЗ) у Калумбіі. Пл.каля 60 тыс.км². Акружана хрыбтамі Андаў, на Пн выходзіць да Венесуэльскага зал. Карыбскага м. У цэнтры М.н. возера (лагуна) Маракайба. Складзена з мелавых і палеаген-неагенавых нафтаносных пясчанікаў і сланцаў, перакрытых алювіем. Здабыча нафты і газу (Маракайбскі нафтагазаносны раён). Клімат субэкватарыяльны, гарачы. Сярэднегадавая т-ра 28,5 °C — найвыш. ў Паўд. Амерыцы. Ападкаў на Пд 1500 мм, на Пн 500 мм за год. Паўд.ч. забалочана, укрыта вечназялёнымі лясамі, на Пн летнезялёныя лясы і хмызнякі, якія чаргуюцца з саваннамі, у бок Венесуэльскага зал. пераходзяць у паўпустыню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЗАЎСКАЯ СТА́ЧКА 1885,
забастоўка рабочых на прадзільнай ф-цы Ц.Марозава ў мяст. Нікольскае (цяпер у межах г. Арэхава-Зуева Маскоўскай вобл., Расія) 19—29.1.1885. Выклікана зніжэннем зарплаты і вял. штрафамі (да 50 % заробку). Удзельнічала каля 8 тыс.чал. Стачка задушана ўзбр. сілай.
Больш за 600 чал. арыштавана. Следства выявіла карціну злоўжыванняў фабрыканта. У маі 1886 суд прысяжных у г. Уладзімір апраўдаў 33 удзельнікаў стачкі, у т. л. кіраўнікоў. М.с. паўплывала на выданне ўрадам 15.6.1886 закона аб штрафах, які абмяжоўваў іх памер і накіроўваў штрафныя сумы на агульныя патрэбы саміх рабочых, змяшчаў і інш. ўступкі рабочым.
Літ.:
Пробуждение: К 100-летию Морозовской стачки. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРСКІ́Я ЗМЕ́І (Hydrophiidae),
сямейства ядавітых змей. 16 родаў, больш за 50 відаў (паводле інш. звестак каля 100). Пашыраны ў трапічных водах Індыйскага і Ціхага акіянаў.
Даўж. да 2,75 м. Задняя частка тулава і кароткі хвост веслападобна сціснуты з бакоў. Галава маленькая, укрыта буйнымі шчыткамі. Могуць доўга знаходзіцца пад вадой, засвойваюць раствораны ў вадзе кісларод праз слізістую абалонку ротавай поласці. Парныя ядавітыя зубы знаходзяцца на верхняй сківіцы. Яд больш таксічны, чым у наземных змей, асабліва для халаднакроўных (рыбы і інш.). Кормяцца пераважна рыбай. Большасць відаў яйцажывародныя; нараджаюць 1—2 дзіцяняці ў вадзе, некат. — на сушы.