форма цячэння вадкасці (газу) у асяроддзі (газе, вадкасці, плазме і інш.) з адрознымі ад яе параметрамі (скорасцю, т-рай, шчыльнасцю і інш.). Струменныя цячэнні класіфікуюць па найб. істотных прыкметах, што характарызуюць дадзены С., напр., разглядаюць С. кропельнай вадкасці, газу, плазмы і інш. Асобны іх клас — двухфазныя С. (газавыя, якія маюць вадкасныя ці цвердацельныя часціцы). Найб.пашыраны С., якія выцякаюць з сапла, трубы ці адтуліны. Гл. таксама Струменная тэхніка, Струменная плынь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СФІНКТРЫ́НА (Sphinctrina),
род накіпных лішайнікаў сям. каліцыевых. 14 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі 1 від — С. ямістая (S. gelasinata), занесеная ў Чырв. кнігу. Селіцца на розных відах лішайнікаў з роду пертузарыя ў старых шыракалістых лясах.
Слаявіна непрыкметная, развіваецца ўнутры субстрату. Пладовыя целы (апатэцыі) на ножках або сядзячыя, акруглай формы, чорныя, бліскучыя. Споры аднаклетачныя, шарападобныя, цёмнага колеру, па 8 у сумцы. Размнажэнне аскаспорамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫГНЕ́Т, сыгнець, сегніць, сігніт (ад лац. signum знак),
пярсцёнак-пячатка. У ВКЛнайб.пашыраны ў 16—17 ст. сярод шляхты і мяшчан. Меў выяву герба або знака-кляйна. Уладальнік С. трымаў яго звычайна пры сабе, насіў у кашальку ці на мезеным пальцы левай рукі. С. часта выраблялі з каштоўных металаў, аздаблялі самацветамі. Статут ВКЛ 1588 абмяжоўваў колькасць С., якія магла мець пры сабе пэўная асоба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЙНІК (Listera),
род кветкавых раслін сям. архідных. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі 2 віды Т.: сэрцападобны (L. cordata) і яйцападобны (L. ovata), занесеныя ў Чырв. кнігу. Трапляюцца ў вільготных і забалочаных лясах, на ўскрайках балот, нізінных лугах.
Шматгадовыя карэнішчавыя травы. Лісце супраціўнае, рознай формы. Кветкі дробныя, зеленаватыя ці жаўтаватыя, у верхавінкавых гронках. Плод — каробачка. Лек. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРО́СЫ,
нагрувашчванні лёду на морах. рэках і азёрах. Утвараюцца ў выніку бакавога ціску ледзяных палёў адно на адно, пры расколванні лядовага покрыва вял. таўшчыні; выш. каля 10 м, у прыбярэжнай ч. да 20 м. Сярод форм Т. вылучаюць: бар’еры, грады, рапакі, стамухі (асобныя нагрувашчванні на мелі). Т. найб.пашыраны ва Усх.-Сібірскім і Чукоцкім м., у адкрытай ч.Паўн. Ледавітага ак. На рэках Т. ўтвараюцца ў час крыгаходу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАСІРАВА́ЛЬНЫЯ САСТА́ВЫ,
агнявыя і дымавыя піратэхнічныя саставы, што пакідаюць бачны след траекторыі палёту куль і снарадаў. Вызначаюцца здольнасцю ўтвараць пры гарэнні вял. колькасць цвёрдых шлакаў. Найб.пашыраны агнявыя Т.с., гараць каляровым (пераважна чырв., чырв.-аранжавым, жоўтым) або белым полымем, іх траса бачная і ўдзень, і ўначы. Траса дымавых Т.с. у выглядзе дымавога шлейфа бачная толькі ўдзень. Вырабляюць парашкападобныя і грануляваныя. Выкарыстоўваюць для начынкі трасёраў, якія прымацоўваюць да боепрыпасаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРА́ЎЛЕР (англ. trawler ад trawl трал, невад),
судна для лоўлі глыбакаводным невадам — тралам рыбы, кальмараў, крэветак і іх першаснай апрацоўкі (раздзелкі, мыцця, замарозкі і інш.); пашыраны тып рыбапрамысловых суднаў.
Абсталёўваюцца прамысл. лябёдкамі. грузавымі прыстасаваннямі (парталы, стрэлы). рыбапошукавай апаратурай, прыладамі кантролю за раскрыццём і напаўненнем трала і інш. Адрозніваюць Т. малыя. сярэднія, вялікія і т.зв. супертраўлеры (даўж. ад 15 да 130 м. водазмяшчэнне ад 150 да 10 тыс.т).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУГАІ́ (ад цюрк. тугай — лес, лясныя зараснікі), такаі,
поймавыя лісцевыя лясы і хмызнякі ўздоўж рачных далін у паўпустыннай і пустыннай зонах; разнавіднасць галерэйных лясоў. Густыя, цяжкапраходныя зараснікі з таполі, вярбы, тамарыску, лоху, абляпіхі і інш., абвітыя ліянамі. Берагі рэк і старыц укрыты трыснягом. У Т. водзяцца дзікі, тугайны алень, шакалы, чаротавы кот, фазаны і інш. У выніку гасп. асваення плошчы Т. скарачаюцца. Тэрмін пашыраны ў Сярэдняй і Цэнтр. Азіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫРАТРО́Н [ад грэч. thyra дзверы, уваход + (элек)трон],
трохэлектродная газаразрадная прылада з сеткавым кіраваннем момантам запальвання дугавога ці тлеючага несамастойнага разраду. Мае напальны ці халодны катод (у залежнасці ад віду разраду). Пасля ўзнікнення эл. току паміж катодам і анодам сетка страчвае кіравальныя ўласцівасці. Для тушэння разраду аноднае напружанне зніжаецца да значэння, меншага за напружанне гарэння разраду. Вынайдзены амер. вучоным А.Халам (1929). Найб.пашыраны індыкатарныя Т. (гл.Газаразрадныя індыкатары).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРМАКА́РСТ (ад тэрма... + карст),
утварэнне прасадачных форм рэльефу і падземных пустот у пластах горных парод у выніку раставання падземнага лёду або адтайвання грунту пры павышэнні сярэднегадавой т-ры паветра. Пры Т. ўтвараюцца катлавіны з тэрмакарставымі азёрамі, аласы, западзіны, сподкі, правалы і падземныя поласці (гроты, нішы, ямы). Пашыраны ў зоне вечнай мерзлаты, зрэдку трапляецца ў раёнах з сезонным прамярзаннем глеб і грунтоў; характэрны пераважна для пераўвільготненых рэгіёнаў, дзе шмат азёр і балот.