грашова-лікавая адзінка Францыі ў 9—18 ст. Падзяляўся на 20 су, або 240 дэнье. Як рэальная манета выпускаўся ў 1665 пры Людовіку XIV пад назвай «сярэбраны лі» і ў 1720 пры Людовіку XV. Пры Людовіку XVI выпушчаны залатыя манеты ў 24 Л. і сярэбраныя ў 3 і 6 Л. Увыніку псавання манет кошт Л. паніжаўся. У 1795 на змену Л. прыйшоў франк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЬЮ́ТАНА КО́ЛЬЦЫ,
канцэнтрычныя светлыя і цёмныя кольцы, што назіраюцца вакол пункта судатыкнення сферычных паверхняў дзвюх лінз або выпуклай сферычнай лінзы з плоскай пласцінкай пры асвятленні іх монахраматычным святлом. Апісаны І.Ньютанаму 1675. Узнікаюць увынікуінтэрферэнцыі святла ў тонкім паветр. зазоры паміж судатыкнёнымі паверхнямі. Пры асвятленні немонахраматычным (напр., белым) святлом Н.к. становяцца каляровымі. Назіранне формы кольцаў з’яўляецца зручным метадам кантролю якасці шліфоўкі пласцінак і лінз, а таксама праверкі дакладнасці формы плоскай і сферычнай паверхняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРОЦІАНЕМІ́ЧНЫЯ СРО́ДКІ,
лекавыя сродкі для лячэння анемій. Узмацняюць прадукцыю эрытрацытаў, ліквідуюць якасныя парушэнні ўтварэння эрытрацытаў у арганізме. Для лячэння анемій з паніжанай колькасцю гемаглабіну ўжываюць прэпараты, у якіх ёсць жалеза (напр., жалеза закіснага лактат, гемастымулін, фераплекс і інш.); пры анеміях з паменшанай колькасцю эрытрацытаў і павышаным насычэннем іх гемаглабінам — прэпараты вітаміну B12 і фоліевай кіслаты; пры анеміях, што развіваюцца ў выніку прыгнечвання функцыі касцявога мозга, — сродкі, якія стымулююць функцыю касцявога мозга (эрытрапаэтын, калоніястымулюючыя фактары).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗЛІКО́ВЫ БАЛА́НС,
суадносіны грашовых патрабаванняў і абавязацельстваў краіны, што ўзнікаюць увыніку гандлёвых і інш. адносін з інш. краінамі за пэўны перыяд або на пэўную дату. Уключае гандлёвы баланс, вываз і ўвоз золата, прадастаўленне крэдытаў, баланс паслуг, турыстаў і даходы ад замежнага турызму, даходы ад замежных інвестыцый, звязаныя з імі расходы і інш.У адрозненне ад плацежнага балансу ўключае не толькі зробленыя плацяжы і паступленні, але і непагашаныя патрабаванні і абавязацельствы, тэрмін пагашэння якіх яшчэ не настаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДАКО́Ў РОЎ,
класічная эразійная лагчына, геолага-геамарфалагічны і палеанталагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). Размешчаны паміж вёскамі Садовая і Смётанка Аршанскага р-на Віцебскай вобл.Даўж. 1,5 км, шыр. да 200 м, глыб. 20—30 м, пл. 0,8 км². Утварылася ў выніку размыву марэннай раўніны р. Лапта за 14 тыс. гадоў. У сценках агаляюцца азёрныя адклады (магутнасць да 2,4 м) александрыйскага міжледавікоўя, якія маюць у сабе эталонны комплекс рэшткаў рэліктавых раслін (57 відаў) таго часу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТО́МЛЕНАСЦЬ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ,
змена механічных і фізічных уласцівасцей матэрыялаў увыніку ўздзеяння шматразовых знакапераменных (цыклічных) або адназначных, часта вібрацыйных нагрузак, якое прыводзіць да іх прагрэсіруючага разбурэння.
Залежыць ад зыходнай трываласці, пластычнасці, вязкасці, цвёрдасці, макра- і мікраструктуры, віду нагрузкі, астаткавых напружанняў і інш. Супраціўленне С.м. характарызуецца мяжой вынослівасці — найб. напружаннем, якое можа атрымаць матэрыял без разбурэння пры зададзенай колькасці цыклічных уздзеянняў. Залежнасць паміж колькасцю цыклаў і стадый пашкоджання (у т. л. ўзнікненне шчылін, канчатковае разбурэнне) выражаецца графічна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЬЮДА́Д-ГУАЯ́НА (Ciudad Guayana),
горад на ПнУ Венесуэлы. Утвораны ў 1961 увыніку зліцця 5 суседніх гарадоў. Каля 500 тыс.ж. (2001). Порт на р. Арынока пры ўпадзенні р. Карані (даступны для марскіх суднаў). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, цэлюлозна-папяровая, хімічная; у раёне здабыча жал. і марганцавых руд, баксітаў. Цэнтр асваення Венесуэльскай Гуаяны; вакол С.-Г. на базе буйных мінер., лясных і гідраэнергетычных (каскад ГЭС на р. Карані) рэсурсаў развіваецца прамысл. комплекс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛУАРЭСЦЭ́НЦЫЯ (ад назвы мінералу флюарыт),
кароткачасовая люмінесцэнцыя. Час затухання не перавышае 10−8 с пасля спынення ўзбуджэння. Узнікае ў выніку спантанных пераходаў узбуджаных атамаў (малекул) у нармальны стан. Апісаў і даследаваў Дж.Г.Стокс.
Спектры Ф., яе палярызацыя і кінетыка звязаны са структурай і сіметрыяй малекул. характарам іх узаемадзеяння, залежаць ад канцэнтрацыі раствораў, віду ўзбуджэння і інш. Выкарыстоўваецца пры вывучэнні структуры крышталёў і эксітонных працэсаў у іх, энергет. узроўняў малекул, іх структуры і ўзаемадзеянняў і інш.Гл. таксама Люмінесцэнтны аналіз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАМАТЫ́ЗМ (ад грэч. automatos самадзеючы, самаадвольны),
1) у фізіялогіі — здольнасць клетак, органаў або ўсяго арганізма да рытмічнай дзейнасці без уздзеяння знешніх пабуджальных фактараў. Аснова аўтаматызму — цыклічнасць метабалічных працэсаў у клетках або дзейнасць сістэм узбудлівых клетак (нерв., мышачных). Аўтаматызм актаў паводзін чалавека і жывёл спалучаны з выпрацаваннем дынамічнага стэрэатыпу ўмоўных рэфлексаў, што з’яўляецца асновай прыстасавання арганізма да пастаянных фактараў знешняга асяроддзя. У высокаразвітых жывёл аўтаматызм праяўляецца і ў выглядзе стэрэатыпных дзеянняў (напр., рухі канечнасцяў, шыі, тулава пры хадзе), паслядоўнасць якіх вызначаецца работай адпаведных аддзелаў цэнтральнай нервовай сістэмы.
2) У псіхалогіі — міжвольныя або бессвядомныя дзеянні. Адрозніваюць аўтаматызм «першасны» (міжвольныя дзеянні, што ўзнікаюць у філагенезе, функцыянаванне прыродных, безумоўна-рэфлекторных праграм) і «другасны» (бессвядомыя дзеянні, якія фарміруюцца ў выніку навучання ці індывід. вопыту). Агульныя іх рысы — адсутнасць кантролю свядомасці за спосабам выканання дзеяння. Разузгадненне мэты і выніку дзеяння выклікае пераход кантролю свядомасці з мэты на спосаб выканання дзеяння, але магчымыя памылкі пры паўторным разгортванні свядомай арыенціроўкі звычайна парушаюць аўтаматызм і могуць прывесці да т.зв. «дэзаўтаматызацыі». У норме аўтаматызм з’яўляецца састаўной часткай свядома рэгулюемага дзеяння, самастойнае існаванне аўтаматызму сведчыць аб паталогіі. Вылучаюцца таксама аўтаматызм маторны, моўны і інтэлектуальны. Аўтаматызм, які стаў патрэбнасцю індывіда, наз. прывычкай. Сістэма такіх прывычак вызначае характар, а сістэма аўтаматызму мыслення — стыль мыслення чалавека.
Літ.:
Обшая психология. 2 изд. М., 1986;
Рубинштейн С.Л. Основы обшей психологии. Т. 1—2. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПАДЭ́РМА (ад гіпа... + дэрма),
у пазваночных жывёл самы глыбокі слой скуры з рыхлай злучальнай тканкі, у якім назапашваюцца тлушчавыя клеткі, што ўтвараюць падскурную тлушчавую клятчатку. Гіпадэрма злучае скурнае покрыва з падлеглымі тканкамі, выконвае апорную, трафічную, пластычную, тэрмарэгулятарную, ахоўную функцыі. У беспазваночных жывёл гіпадэрма — тонкі слой прызматычнага эпітэлію, што знаходзіцца пад кутыкулай, створанай увыніку сакраторнай дзейнасці клетак гіпадэрмы. У раслін гіпадэрма — адзін ці некалькі слаёў клетак, што знаходзяцца пад эпідэрмісам сцёблаў, лісця, насення і пладоў; у каранях гіпадэрмы іншы раз называюць вонкавыя пласты клетак першаснай кары.