ФЛУАРЭСЦЭ́НЦЫЯ (ад назвы мінералу флюарыт),
кароткачасовая люмінесцэнцыя. Час затухання не перавышае 10−8 с пасля спынення ўзбуджэння. Узнікае ў выніку спантанных пераходаў узбуджаных атамаў (малекул) у нармальны стан. Апісаў і даследаваў Дж.Г.Стокс.
Спектры Ф., яе палярызацыя і кінетыка звязаны са структурай і сіметрыяй малекул. характарам іх узаемадзеяння, залежаць ад канцэнтрацыі раствораў, віду ўзбуджэння і
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)