СЬЮДА́Д-ГУАЯ́НА (Ciudad Guayana),

горад на ПнУ Венесуэлы. Утвораны ў 1961 у выніку зліцця 5 суседніх гарадоў. Каля 500 тыс. ж. (2001). Порт на р. Арынока пры ўпадзенні р. Карані (даступны для марскіх суднаў). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, цэлюлозна-папяровая, хімічная; у раёне здабыча жал. і марганцавых руд, баксітаў. Цэнтр асваення Венесуэльскай Гуаяны; вакол С.-Г. на базе буйных мінер., лясных і гідраэнергетычных (каскад ГЭС на р. Карані) рэсурсаў развіваецца прамысл. комплекс.

т. 15, с. 328

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)