вёска ў Беларусі, у Дубровенскім раёне Віцебскай вобл., на р. Мярэя. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 28 км на ПдУ ад Дуброўна, 120 км ад Віцебска, 30 км ад чыг. ст. Пагодзіна. 297 ж., 98 двароў (1995).
Вядома з 16 ст. як сяло. З 1772 у Копыскім, з 1861 у Горацкім пав. Магілёўскай губ. У 1880 у мястэчку Баева каля 1000 ж., 98 дамоў, валасное праўленне, 2 школы, 2 правасл. царквы, вадзяны млын, багадзельня, 7 крам. З 1919 мястэчка ў Гомельскай, з 1922 валасны цэнтр у Смаленскай губ. РСФСР. З 1924 у складзе БССР, цэнтр сельсавета ў Ляднянскім, з 1931 — у Дубровенскім р-нах. Напярэдадні Вял.Айч. вайны ў Баеве было 1095 ж., 220 двароў. За час акупацыі (ліп. 1941 — 30.9.1943) ням.-фаш. захопнікі загубілі 110 жыхароў, вёску спалілі.
У Баеве базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 у Літве. Вучыўся ў Кіеўскім ун-це; скончыў духоўную семінарыю (1853), быў ксяндзом у Панявежскім пав. Прыйшоў да думкі аб неабходнасці ўзбр. барацьбы супраць царызму, за ліквідацыю прыгонніцтва і перадачу зямлі сялянам. Вёў асветніцкую работу сярод сялян, прапаведаваў свае погляды. У жн. 1862 звязаўся з К.Каліноўскім і З.Серакоўскім. З пачаткам паўстання (студз. 1863) арганізаваў з сялян атрад (250 чал.), у сак.—маі ўдзельнічаў з ім у баях у цэнтр. Літве самастойна, потым у складзе злучэння Серакоўскага. Пасля разгрому злучэння (7—9 мая) і пакарання смерцю Серакоўскага атрады паўстанцаў пад камандаваннем М. працягвалі дзейнічаць у цэнтры і на З Літвы. Зліст. 1863 узначальваў паўстанцкія сілы Ковенскай губ. 17 снеж. схоплены і павешаны ў Коўне.
Літ.:
Жюгжда Ю.И. Антанас Мацкявичус // За нашу и вашу свободу: Герои 1863 г.М., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЧНІ́СТАРАСЯ́НЫЯ ГРЫБЫ́ (Erysiphales),
парадак сумчатых грыбоў з групы пірэнаміцэтаў. Больш за 250 відаў і форм. На Беларусі каля 100. Найб. пашыраны віды з родаў: сфератэка, эрызіфе, левейлула, мікрасфера, падасфера, трыхакладыя, філактынія. Аблігатныя паразіты раслін, многія прыстасаваны да пэўнага віду. Узбуджальнікі мучністай расы. Утвараюць на лісці, зялёных парастках, кветках, пладах грыбніцу з органамі споранашэння накшталт мучністага налёту (адсюль назва).
Міцэлій белы або шэры, прымацаваны да субстрату прысоскамі і гаўсторыямі, з дапамогай якіх пранікае ўнутр эпідэрмісу і паглынае пажыўныя рэчывы. У цыкле развіцця 2 стадыі: бясполая — канідыяльная (завегетац. перыяд канідыі ўтвараюцца шматразова, распаўсюджваюцца ветрам, насякомымі і інш.) і палавая — сумчатая. Сумкі з аскаспорамі размяшчаюцца ў пладовых целах (клейстатэцыях), якія маюць шарападобны выгляд, ломкія, часта з прыдаткамі і без вусцейкаў. Сумкі па адной ці ў пучках з 2—3 аскаспорамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСЦЕ́Ц,
у цывільным працэсе грамадзянін або юрыд. асоба, якая звяртаецца зіскам у суд, арбітраж, гаспадарчы або трацейскі суды за абаронай свайго парушанага або аспрэчваемага права ці ахоўваемага законам інтарэсу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ІН,
паводле біблейскай міфалогіі, старэйшы сын Адама і Евы, земляроб. Забіў з зайздрасці брата Авеля, пастуха. Пракляты богам за братазабойства (асуджаны на вечнае блуканне) і адзначаны асобым знакам («Каінава пячатка»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНІТО́РЫНГ (англ. monitoring) сацыяльна-палітычны, пастаянны, сістэматычны збор інфармацыі з мэтаю назірання, кантролю за ходам развіцця якой-небудзь сац.-паліт. з’явы або працэсу і яго прагназавання (напр., М. грамадскай думкі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«О́СКАР»
(Oscar),
штогадовая прэмія, якая прысуджаецца з 1929 Амерыканскай акадэміяй кінематаграфічных мастацтваў і навукза дасягненні ў 26 асобных галінах кінематографа. Уяўляе сабой пазалочаную статуэтку мужчыны, які абапіраецца на меч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНАДЫ́ЧНЫ ПЕРЫ́ЯД АБАРАЧЭ́ННЯ,
прамежак часу, за які цела Сонечнай сістэмы ў сваім руху вакол Сонца вяртаецца пры назіранні з Зямлі ў ранейшае становішча адносна Сонца. Роўны перыяду паўтарэння канфігурацыі планет.
плоская замкнёная ўпадзіна на У Казахстана. Даўж. больш за 700 км, выш. 342 (узровень воз. Балхаш) — 600 м над узр. м. Утварылася ў выніку прагіну, які запоўнены рачнымі пясчанымі адкладамі. Уключае на Звоз.Балхаш, на У азёры Сасыкколь і Алаколь, на Пд пясчаныя масівы Таўкум, Муюнкум і інш. Ападкаў 135—200 ммза год. Пануюць пустынныя і паўпустынныя ландшафты. Перавеяныя пяскі ўтвараюць грады (выш. да 30 м), паўзарослыя саксаулам, джузгунам, палыном, салянкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АУ́Н САН СУ ЧЖЫ (н. 19.6.1945, г. Янгон, М’янма),
палітычны дзеяч М’янмы (б. Бірмы). Дачка Аун Сана. Вучылася ў Дэлійскім і Оксфардскім ун-тах. Працавала ў Лонданскім ун-це (1968), сакратаром ААН (1969—71), Мін-ва замежных спраў Непала (1970-я г.) і інш.З 1988 на радзіме. Заснавальніца і ген. сакратар ЦВК партыі Нац. ліга за дэмакратыю, якая перамагла на парламенцкіх выбарах 1990. За выступленні супраць ваен. рэжыму краіны арыштавана ў 1989. Нобелеўская прэмія міру 1991.