бой 425-га партыз. палка па разгроме 1-га ням. батальёна 278-га грэнадзёрскага палка 95-й дывізіі 14 снеж. ў в. Новы Гарадок Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Партызаны перакрылі ўсе падыходы да вёскі і ў ноч на 14 снеж. пачалі наступленне, знішчылі штаб праціўніка, гаражы з аўтамабілямі, склады, захапілі штабныя дакументы. Адначасова, каб адцягнуць увагу праціўніка, узвод партызан атакаваў суседні гарнізон у в. Лубянка. У выніку бою ўвесь фаш. батальён быў знішчаны, партызаны захапілі шмат стралк. зброі, боепрыпасы, амуніцыю і прадукты харчавання ворага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАЎ (Аляксандр Лявонавіч) (9.9.1892, в. Сярэднія Малынічы Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. — 26.3.1966),
бел. вучоны ў галіне лесаводства і дэндралогіі. Д-рс.-г.н. (1962), праф. (1932). Скончыў Горацкі с.-г.ін-т (1924). У 1932—37 у Бел. лесатэхн. ін-це (заг. кафедры). З 1960 у Бел.тэхнал. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па лесаводстве, дэндралогіі і інтрадукцыі раслін.
Тв.:
Дрэвы і кусты паркаў і лясоў БССР. 2 выд.Мн.. 1933;
Определитель деревьев и кустарников в безлистном состоянии. 2 изд. Мн.. 1965;
Определитель хвойных деревьев и кустарников. Мн., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВЫ ДВОР,
вёска ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., на зах. беразе вадасх. Пагост. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на ПнУ ад г. Пінск, 210 км ад Брэста, 18 км ад чыг. ст. Парахонск. 1063 ж., 412 двароў (2000). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Свята-Успенская царква, капліца, малітоўныя дамы хрысціян веры евангельскай і абшчыны адвентыстаў сёмага дня. Каля вёскі стаянкі эпохі мезаліту (9—5-е тыс. да н.э.) і неаліту (3-е тыс. да н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВЫЯ ПЕ́СКІ,
вёска ў Бярозаўскім р-не Брэсцкай вобл., на паўн.-зах. беразе воз. Чорнае. Цэнтр Пескаўскага с/с і саўгаса. За 23 км на ПдУ ад г. Бяроза, 120 км ад Брэста, 5 км ад чыг. ст. Белаазерск. 1028 ж., 335 двароў (2000). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, лазнева-пральны камбінат, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, партызан і сав. актывістаў. Магіла ахвяр фашызму. Помнік у гонар Бярозаўскіх падп. райкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ і партызан. Помнікі архітэктуры: Троіцкая царква (1827), сядзіба (2-я пал. 18—1 пал. 19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯГРЭ́Й (Віктар Якаўлевіч) (н. 3.7.1948, в. Міхнавічы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне транспарту. Д-ртэхн.н. (1988), праф. (1990). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1971). З 1974 у Бел. ун-це транспарту (з 1997 прарэктар). Навук. працы па прагназаванні трансп. патокаў, узаемадзеянні і комплексным развіцці розных відаў транспарту, бяспецы трансп.сістэм. Пад кіраўніцтвам Н. выкананы даследаванні па ўдасканаленні схем сартавальных станцый і чыг. вузлоў Бел. чыгункі.
Тв.:
Прогнозирование пассажирских потоков. М., 1980 (разам з М.У.Праўдзіным);
Прогнозирование грузовых потоков. М., 1987 (разам з М.Л.Дыканюком, М.У.Праўдзіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯКЛЕ́Я,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Сосніца, за 37 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,95 км², даўж. 3 км, найб.шыр. 520 м, найб.глыб. 7 м, даўж. берагавой лініі 9,2 км. Пл. вадазбору 24,8 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Складаецца з 2 плёсаў, злучаных пратокай. Схілы выш. да 5 м (на ПнУ і Пд да 10 м) пад лесам. Берагі нізкія, на Пд і У зліваюцца са схіламі, параслі лесам і хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно сапрапелістае. Зарастае. Упадаюць 2 ручаі, выцякае р. Няклейка. У возеры жывуць бабры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЧА́Й (Фёдар Макаравіч) (9.3.1905, в. Дзяражычы Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. — 17.12.1990),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1965), праф. (1966). Скончыў пед.ін-т у Растове-на-Доне (1937). Дэкан гіст. ф-та (1941—43), нам. дырэктара (1943—45) Чувашскага пед. ін-та (г. Чэбаксары). З 1945 у БДУ: дэкан гіст. ф-та (1946—53), заг. кафедры гісторыі стараж. свету (1953—55), кафедры гісторыі стараж. свету і сярэдніх вякоў (1961—77), праф. гэтай кафедры (1977—83). Даследаванні па гісторыі Стараж. Рыма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ОМСК,
горад у Расіі, цэнтр Омскай вобл., размешчаны пры ўпадзенні р.Ом у р. Іртыш. Засн. ў 1716. 1159 тыс.ж. (1998). Порт. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. (выпуск ракет, рухавікоў, збожжаўборачных камбайнаў), прыладабудаўнічая і электратэхнічная (тэлевізары, магнітафоны), газавая апаратура, нафтаперапр. і нафтахім. (вытв-сцьтэхн. вугляроду, шын, гумава-тэхн. вырабаў, пластмас і інш.), лёгкая (аўчынна-футравая, дывановая, тэкст., гарбарная і абутковая), харч., дрэваапрацоўчая. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 4 ЦЭЦ. 10 ВНУ, у т. л.ун-т. Тэатры. Музеі: краязн., гіст. і літ., маст. вырабаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ПАЛЬ,
3 стаянкі і крамянёвая майстэрня каменнага веку каля в. Опаль Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. Стаянка 1-я належыць носьбітам свідэрскай культуры (9—5-е тыс. да н.э.), 2-я адносіцца да эпохі мезаліту (9—8-е тыс. да н.э.), 3-я — да нёманскай культуры (8—5-е тыс. да н.э.). Крамянёвая майстэрня адначасовая з 2-й стаянкай. Знойдзены крамянёвыя наканечнікі стрэл, разцы, скрэблы, нажы, макралітычныя сякеры, трохгранныя пікі, скоблі, грубыя разцы, шмат крамянёвых адшчэпаў, нуклеусаў і інш. Каля 1-й стаянкі выяўлены рэшткі могільніка жал. веку з пахавальным абрадам трупаспалення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́СЬКІН (Віктар Сямёнавіч) (1.12.1952, в. Ураеўка Акцябрскага р-на Курскай вобл., Расія — 24.7.1992),
расійскі ваен. лётчык. Герой Расійскай Федэрацыі (1992). Скончыў Тамбоўскае вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1974), Ваенна-паветр. акадэмію імя Ю.А.Гагарына (1985). 24.7.1992 падпалк. О. выконваў палёт у якасці інструктара экіпажа. Калі самалёт знаходзіўся над адным з раёнаў Гомеля, непадалёку ад якога размяшчалася нафтасховішча, на ім узнік пажар. О. прыняў рашэнне найхутчэй адвесці самалёт ад горада, потым даў каманду экіпажу пакінуць машыну. Экіпаж выратаваўся, О. не хапіла вышыні для катапультавання, і ён загінуў.