ХЕ́ЙФЕЦ Міхаіл Львовіч (н. 4.4.1962, г. Полацк Віцебскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Д-р тэхн. н. (1998), праф. (2000). Скончыў Наваполацкі політэхн. ін-т (1984). З 1989 у Полацкім ун-це. Навук. працы па матэм. мадэліраванні тэхнал. працэсаў, сінергетыцы. Распрацаваў метады абмежавання магутнасці і колькасці тэхнал. уздзеянняў, кіравання адваротнымі сувязямі паміж параметрамі апрацоўкі. Прапанаваў спосабы стварэння вырабаў без формаўтваральнай аснасткі.

Тв.:

Математическое моделирование технологических процессов. Новополоцк, 1999: Синергетические аспекты физико-химических методов обработки. Мн., 2000 (у сааўт.).

М.​П.​Савік.

т. 17, с. 8

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)