ХОМСК,
вёска ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл., каля аднайм. вадасховішча, на аўтадарозе Драгічын—Белаазёрск. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на Пн ад горада і чыг. ст. Драгічын, 128 км ад Брэста. 1155 ж., 394 двары (2003). Прадпрыемствы па разліве мінер. вады «Фрост» і перапрацоўцы бульбы (чыпсы). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Магілы ахвяр фашызму і камандзіра партыз. атрада Я.Г.Макарэвіча. Свята-Пакроўская царква (1990). У Х. ў 1798—1838 дзейнічала Хомская суконная фабрыка.
т. 17, с. 46
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)