у Казахстане, у бас.р. Нура. Пл.каля 3600 км². У тоўшчы вугляносных адкладаў карбону (магутнасць да 5 км) каля 30 рабочых пластоў. Разведаныя запасы вугалю 7,84 млрд.т. Вуглі каменныя і бурыя. Здабыча з 1854, планамернае асваенне з 1930. Цеплыня згарання на рабочае паліва 21 МДж/кг. Здабыча падземным і адкрытым спосабамі. Асн. цэнтры здабычы: гарады Караганда, Сарань, Абай, Шахцінск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЧО́ВА,
вёска ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каляр. Сэрвач. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на Пн ад г. Баранавічы. 236 км ад Брэста, 35 км ад чыг. ст. Баранавічы-Цэнтральныя. 523 ж., 203 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля вёскі помнік архітэктуры — Туганавіцкі парк і геал. помнік прыроды — Камень «філарэтаў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОРБ ((Korb) Іаган Георг) (каля 1670, г. Ноймаркт, Германія — каля 1742),
дыпламат, падарожнік. Сакратар пасольства аўстр. імператара Леапольда I у Расію (1698—99). У 1700 выдаў у Вене на лац. мове «Дзённік падарожжа ў Масковію», у якім ёсць звесткі пра Вільню, Ашмяны, Баруны, Мінск, Барысаў, Друцк, Шклоў і інш.бел. гарады і вёскі, побыт іх жыхароў, пра касцёлы, кляштары, шляхі зносін і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВО́Е ВО́ЗЕРА,
у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ласіца (цячэ праз возера), за 32 км на У ад г. Паставы. Пл. 0,26 км², даўж.каля 1,3 км, найб.шыр. 300 м, даўж. берагавой лініі каля 3,4 км. Пл. вадазбору 31,5 км². Схілы катлавіны выш. да 10 м (на У да 15 м), у ніжняй ч. пад хмызняком, у верхняй — пераважна разараныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ГА-АРХЕНЦІ́НА (Lago Aigentino),
Архенціна, возера ў Аргенціне, каляўсх. падножжа Андаў, на выш. 187 м. Пл. 1400 км². Глыб.каля 300 м. Ледавіковага паходжання. Падпруджана марэнамі. На З да фіёрдападобных заліваў спускаюцца ледавікі. Упадае р. Леона (сцёк з воз. В’едма), выцякае р. Санта-Крус (упадае ў Атлантычны ак.). Зах. берагі возера ўваходзяць у нац. парк Лос-Гласьярэс, уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́РСЕНА ШЭ́ЛЬФАВЫ ЛЕДАВІ́К (Larsen Shelf Ice),
адзін з найбуйнейшых шэльфавых ледавікоў у Зах. Антарктыдзе. Утварае ўсх. ледзяны бераг Антарктычнага п-ва (прыморская паласа ўсх. берага Зямлі Грэяма) даўж. больш за 800 км, шыр.каля 200 км. Пл.каля 86 тыс.км². Таўшчыня лёду 150—500 м. Круглы год блакіраваны дрэйфуючымі крыгамі Уэдэла мора. Адкрыты ў 1893 нарвежскай экспедыцыяй К.Ларсена, названы ў яго гонар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЦМАН (Naucrates ductor),
рыба сям. стаўрыдавых. Пашыраны ў адкрытых трапічных і субтрапічных водах усіх акіянаў. Невял. групамі звычайна трымаецца каля акул, дэльфінаў, чарапах і інш.; робіць з імі далёкія міграцыі.
Даўж. да 70 см, звычайна каля 30 см. Афарбоўка сінявата-белая з 5—7 цёмна-сінімі шырокімі папярочнымі палосамі. Луска дробная, цыклоідная. На хваставым сцябле скурыстыя кілі. Кормяцца дробнай рыбай, ракападобнымі, магчыма, рэшткамі корму «гаспадароў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛО́Е СІ́ТНА,
вёска ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., на р. Палата, калявоз. Ізмак. Цэнтр сельсавета. За 50 км на ПнУ ад г. Полацк, 95 км ад Віцебска, 6 км ад чыг. ст. Алешча. 387 ж., 176 двароў (1999). Лесаўчастак, сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Каля вёскі земляное ўзвышша ад Сітнаўскага замка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНЦЫКЕ́РТ, Маназкерт,
крэпасць у М. Азіі на ўсх. ускраіне Візантыі (калявоз. Ван, цяпер тэр. Турцыі), каля сцен якой 19.8.1071 адбылася бітва паміж войскамі візант. імператара Рамана IV Дыягена і сельджукскага султана Алп-Арслана. У выніку здрады варожай імператару клікі Дукаў візант. войска было разбіта, Раман IV трапіў у палон (адпушчаны за абавязацельства штогод выплачваць даніну). Бітва пры М. паскорыла заваяванне сельджукамівізант. уладанняў у М. Азіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫ́ЦА,
рака на Пд Балгарыі; ніжняе цячэнне служыць мяжой паміж Грэцыяй і Турцыяй. Даўж. 525 км, пл. басейна каля 53 тыс.км². Пачынаецца ў гарах Рыла, цячэ па Верхнефракійскай нізіне, прарываецца праз адгор’і Усх. Радопаў. Упадае ў Эгейскае м., утварае забалочаную дэльту. Асн. прыток — р. Тунджа (злева). Сярэдні расход вады каля 200 м³/с. Выкарыстоўваецца пераважна для арашэння. ГЭС. На М. гарады Плоўдзіў, Дзімітраўград (Балгарыя), Эдырне (Турцыя).