японскі рэжысёр. Здымаў пераважна сумныя і лірычныя з мяккім гумарам фільмы, якія ўводзілі гледача ў паўсядзённае жыццё, паказвалі ўзаемаадносіны бацькоў і дзяцей. Сярод «нямых» фільмаў — «Універсітэт-то я скончыў...» (1929), «Такійскі хор» (1931), «Нарадзіцца-то я нарадзіўся...» (1932), «Аповесць пра плывучую ваду» (1934), «Такійская гасцініца» (1935); гукавых — «Адзіны сын» (1936), «Позняя вясна» (1949), «Час збору ўраджаю» (1951), «Смак простай ежы» (1952), «Такійская аповесць» (1953), «Кветкі Хіган» (1958), «Смак сайры» (1962). Рэжысёрскі стыль О. стаў адной з асноў традыц. школы яп. кіно: спакойная кампазіцыя, запаволенасць дзеяння, адсутнасць вострых драм. калізій, доўгія агульныя планы. З 1955 ген. сакратар Асацыяцыі кінарэжысёраў Японіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ЎСКІ Леанід Рыгоравіч (12.6.1902, г.п. Шчарбінаўка Данецкай вобл., Украіна — 17.8.1941),
савецкі военачальнік, ген.-лейт. (1941), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Сын Р.І.Пятроўскага. Скончыў Акадэмію РСЧА (1922). З 1917 у Чырв. гвардыі, у 1918—38 і з 1940 у Чырв. Арміі. У маі—снеж. 1937 камандзір корпуса ў БВА. У 1938—40 быў звольнены з Чырв. Арміі, выключаны з партыі. У Вял.Айч. вайну 63-і стралк. корпус на чале з П. правёў Рагачоўска-Жлобінскую аперацыю 1941. Пры прарыве з акружэння смяротна паранены. У в. Старая Рудня Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. на магіле П. помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́НДВІЙР (Randviir) Ційу Аляксандраўна (н. 10.3.1938, г. Тарту, Эстонія),
эстонская артыстка балета. Нар.арт.СССР (1977). Скончыла Талінскія харэаграфічнае вучылішча (1955, з 1970 выкладае ў ім) і кансерваторыю (1968). З 1955 у т-ры «Эстонія» (цяпер Нац. опера «Эстонія»). Дасканала валодае майстэрствам акад. класічнага танца і лексікай сучаснай харэаграфіі. Сярод партый: Меэліке («Золатапапрадухі» Э.Капа), Дзяўчына, Іаана («Балет-сімфонія», «Іаана тэнтата» Э.Тамберга), Адэта—Адылія, Аўрора, фея Дражэ («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова), Гаспадыня Меднай гары, Папялушка, Джульета, Прыгажуня («Каменная кветка», «Папялушка», «Рамэо і Джульета», «Блудны сын» С.Пракоф’ева), Сары («Сцежкаю грому» К.Караева) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБА́НАЎ Уладзімір Сяргеевіч (5.9.1938, г. Слуцк Мінскай вобл. — 5.12.1990),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1976). Сын С.Ф.Рубанава. Скончыў БДУ (1960). З 1961 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па оптыцы і лазернай фізіцы. Прапанаваў і даследаваў некалькі новых тыпаў лазерных гіраскопаў і акселерометраў. Прадказаў і даказаў (разам з Л.М.Арловым) існаванне з’явы палярызацыйнай і палярызацыйна-частотнай неўзаемнасці. Даследаваў уплыў палярызацыі святла на асаблівасці ўзнікнення жывой матэрыі ў Сусвеце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВІ́ЦКІ Георгій Канстанцінавіч (6.11.1887, С.-Пецярбург — 13.8.1949),
расійскі жывапісец і графік. Сын К.А.Савіцкага. Правадз.чл.АМСССР (1949). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1908—15). Чл. Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі (з 1922). З 1947 выкладаў у Маскоўскім маст. ін-це. Аўтар гіст., батальных і жанравых карцін («Апошні дзень Троі», 1915; «1919 гад», 1921; «Снежань у Маскве», 1925; «На манеўрах», 1938), партрэтаў, пейзажаў, ілюстрацый да кніг. Удзельнічаў у стварэнні панарамы «Штурм Перакопа» (1934—38), у выпуску «Окон ТАСС» (1941—42). Дзярж. прэмія СССР 1942.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛО́НІМСКІ КЛЯ́ШТАР КАНО́НІКАЎ ЛАТЭРА́НСКІХ,
помнік архітэктуры 17 ст. ў г. Слонім. Засн. ў 1635 Я.С.Сапегай (старэйшы сын канцлера Л.І.Сапегі) з наданнем маёнтка Дарава. Верагодна, волю памерлага брата выканаў у 1650 падканцлер ВКЛ, староста слонімскі К.Л.Сапега. Кляштарны комплекс знаходзіўся на краі рыначнай плошчы, займаў квартал паміж вул. Студэнцкай і Панасаўскай, уключаў мураваныя касцёл Божага Цела, 2-павярховы жылы і 1-павярховы гасп. карпусы, сад, агарод. Касцёл пабудаваны ў рэнесансавым стылі, меў шчытавы фасад, гранёную апсіду, бакавыя капліцы. Кляштар скасаваны ў 1832, касцёл быў перароблены пад Спаса-Праабражэнскі правасл. сабор, разбураны ў 1950-я г., з 2000 аднаўляецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЫГАЛЁЎ Аляксандр Міхайлавіч (н. 24.3.1968, г. Перм, Расія),
бел. паэт, перакладчык. Сын М.Стрыгалёва. Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1994). З 1997 працаваў на Бел. тэлебачанні, у друку, з 2000 у Аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкома. Друкуецца з 1986. Піша на рус. мове. На некаторыя яго вершы напісаны песні. На рус. мову пераклаў кн. М.Мятліцкага «Бабчын» (1997, з М.Стрыгалёвым), паасобныя творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Танка, М.Багдановіча, П.Броўкі, А.Вярцінскага, У.Караткевіча, У.Някляева, Г.Пашкова, А.Пісьмянкова, А.Пысіна, Я.Янішчыц і інш.
Тв.:
В саду вселенной: Стихотворения. Песни. Переводы. Мн., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́КА Салчак Калбакхарэкавіч (15.12.1901, мяст. Мерген, цяпер Каа-Хемскі р-н, Тыва — 11.5.1973),
тывінскі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1971). Скончыў Камуніст.ун-тпрац. Усходу ў Маскве (1929). Друкаваўся з 1935. Аўтар п’ес «Жанчына» (1935), «Узун-Кара і Семіс-Кара» (1937), «Ажыццёўленая мара» (1954), аўтабіягр. аповесці «Слова арата» (кн. 1—2, 1950—56, кн. 3 — «Новая Тува», 1964), дакумент. аповесці «Чаго не бачыў бацька — сын убачыць» (1963). Дзярж. прэмія СССР 1951.
Тв.:
Рус.пер. — Обновление. Очерки. Статьи. Кызыл, 1967;
Слово арата. Кн. 1—3. М., 1972.
Літ.:
Хадаханэ М.А. Салчак Тока и тувинская проза // Хадаханэ М.А. Тувинская проза. Кызыл, 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫТА́НЫ,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі божаствы 1-га пакалення, 6 братоў (Акіян, Кой, Крый, Гіперыён, Іапет, Кронас) і 6 сясцёр (гл.Тытаніды), народжаных Уранам і Геяй. Яны ўвасабляюць стыхійныя сілы прыроды. Паводле міфаў, Кронас вылегчыў Урана і стаў вярхоўным богам. У сваю чаргу, сын Кронаса і Рэі Зеўс — правадыр, новага пакалення багоў-алімпійцаў — адабраў вярхоўную ўладу ў Кронаса. У 10-гадовай вайне з алімпійцамі Т. (акрамя Акіяна) пацярпелі паражэнне і былі скінуты ў Тартар. У пазнейшых міфах Т. атаясамлівалі з гігантамі. Часам у міфах і л-ры Т. называюць і тытанідаў — дзяцей і ўнукаў уласна Т. (напр., Праметэя, сына Іапета). У пераносным сэнсе Т. называюць выключна таленавітых людзей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УМРЭ́ЙКА Дзмітрый Сцяпанавіч (н. 18.3.1934, Мінск),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1971), праф. (1972). Засл. дз. нав. (1999). Сын С.А.Умрэйкі. Скончыў БДУ (1956). З 1959 у БДУ (з 1964 начальнік н.-д. сектара). З 1971 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ (з 1971 нам. дырэктара, у 1978—99 заг. лабараторыі). Навук. працы па малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Распрацаваў малекулярны спектральна-структурны аналіз каардынацыйных злучэнняў цяжкіх металаў, метады аналізу складаных шматкампанентных газавых асяроддзяў.
Тв.:
Ураниловые соединения. Т. 1—2. Мн., 1981 (у сааўт.);
Химия и спектроскопия галогенидов платиновых металлов. Мн., 1990 (у сааўт.);
Фотоника соединений шестивалентного урана. Гомель, 2000 (разам з У.У.Сыцько).