СТРЫГАЛЁЎ Аляксандр Міхайлавіч (н. 24.3.1968, г. Перм, Расія),

бел. паэт, перакладчык. Сын М.​Стрыгалёва. Скончыў Літ. ін-т імя М.​Горкага ў Маскве (1994). З 1997 працаваў на Бел. тэлебачанні, у друку, з 2000 у Аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкома. Друкуецца з 1986. Піша на рус. мове. На некаторыя яго вершы напісаны песні. На рус. мову пераклаў кн. М.​Мятліцкага «Бабчын» (1997, з М.​Стрыгалёвым), паасобныя творы Я.​Купалы, Я.​Коласа, М.​Танка, М.​Багдановіча, П.​Броўкі, А.​Вярцінскага, У.​Караткевіча, У.​Някляева, Г.​Пашкова, А.​Пісьмянкова, А.​Пысіна, Я.​Янішчыц і інш.

Тв.:

В саду вселенной: Стихотворения. Песни. Переводы. Мн., 2002.

т. 15, с. 214

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)