КУРЫ́ЛА Томас Мацвеевіч (н. 14.7.1937, г.п. Талалаеўка Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. дзеяч самадз. творчасці. Засл. работнік культуры Беларусі (1988). Скончыў Нежынскі тэхнікум падрыхтоўкі культасветработнікаў (1954), Ленінградскую Вышэйшую праф. школу (1965). З 1965 дырэктар дамоў самадз. творчасці Мінскага абл. савета прафсаюзаў (з 1974 — міжсаюзнага), адначасова ў 1974—92 выкладаў у Мінскім ін-це культуры. З 1987 першы нам. старшыні праўлення Бел. саюза муз. дзеячаў. Гал. рэжысёр Усесаюзнага свята духавой музыкі (1967), рэжысёр шматлікіх рэсп. свят, конкурсаў самадз.нар. калектываў, фестываляў, многія з якіх сталі традыцыйнымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ТЭРБУР (Lauterbur) Пол (н. 6.5.1929, г. Сідні, ЗША),
амерыканскі вучоны ў галіне радыялогіі. Чл.Нац.АН ЗША (1985). Д-р філасофіі (1962). Скончыў Тэхнал.ін-т (1951, г. Кліўленд). З 1969 праф. Нью-Йоркскага, з 1985 — Ілінойскага ун-таў, адначасова дырэктар біямед. магнітна-рэзананснай лабараторыі ў мед. каледжы ун-та. Навук. працы па атрыманні з дапамогай градыента магн. поля двухмерных відарысаў аб’ектаў, якія не паддаваліся візуалізацыі інш. метадамі. Стварыў метад надзейнага, няшкоднага, неінвазіўнага даследавання ўнутр. органаў чалавека — магнітна-рэзананснай тамаграфіі. Нобелеўская прэмія 2003 (з П.Мэнсфілдам; гл. Дадатак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́РАД (Murad) Ферыд (н. 14.9.1936, г. Уайтынг, ЗША),
амерыканскі вучоны ў галіне фармакалогіі. Д-р філасофіі (1965). Скончыў Кліўлендскі ун-т (1965). З 1971 дырэктар Цэнтра навук. даследаванняў, адначасова праф. (з 1975) Віргінскага ун-та (г. Шарлатсвіл). У 1981—89 праф. Станфардскага, з 1988 Чыкагскага ун-таў. Навук. працы па вывучэнні ролі аксіду азоту ў кардыяваскулярнай сістэме. Выявіў, што ў арганізме аксід азоту выдзяляецца пры распадзе нітрагліцэрыны, і дапусціў, што менавіта ён расшырае крывяносныя сасуды. Нобелеўская прэмія 1998 (з Р.Фурхгатам і Л.Ігнарай; гл. Дадатак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́РТВЕЛ (HartweU) Леланд (н. 30.10.1939),
амерыканскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. Чл.Нац.АН ЗША (1987). Д-р філасофіі (1964). Скончыў Каліфарнійскі тэхнал.ін-т (1961). З 1965 у Каліфарнійскім, з 1968 у Вашынгтонскім ун-тах, адначасова (з 1997) прэзідэнт і дырэктар Цэнтра па даследаванні раку (г. Сіэтл). Навук. працы па праблемах анкалогіі. Адкрыў спецыфічны клас генаў, якія кантралююць клетачны цыкл. Увёў паняцце «чэк-пойнт» — кантрольны пункт, у якім клетачны цыкл прыпыняецца для геннай праверкі. Нобелеўская прэмія 2001 (з П.Нёрсам і Т.Хантам; гл. Дадатак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБА́ЛКІН Леанід Іванавіч (н. 5.5.1930, Масква),
вучоны-эканаміст, сав.дзярж. дзеяч. Акад.АНСССР (1987, чл.-кар. 1984), акад.Рас.АН (1991). Скончыў Маскоўскі ін-тнар. гаспадаркі імя Пляханава (1952). З 1956 на навукова-пед. рабоце. З 1986 дырэктар Ін-та эканомікі Рас.АН, адначасова ў 1989—91 нам. старшыні СМСССР, старшыня дзярж. камісіі СМСССР па эканам. рэформе. Навук. працы па праблемах палітэканоміі сацыялізму, удасканалення гасп. механізму, фарміравання канцэпцыі пераходу да рынку.
Тв.:
Политическая экономия и экономическая политика. М., 1970;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАНЕСЯ́Н Эдгар Сяргеевіч (н. 14.1.1930, Ерэван),
армянскі кампазітар. Нар.арт.СССР (1986). Вучань Р.Егіязарана і А.Хачатурана. У 1962—68 дырэктарАрм.т-ра оперы і балета. З 1986 праф. і рэктар Ерэванскай кансерваторыі. Дзярж. прэмія Арменіі 1967, Дзярж. прэмія СССР 1979.
Тв.:
Опера «Падарожжа ў Арзрум» паводле А.С.Пушкіна (1987), балеты «Мармар» (1957), «Блакітны накцюрн» (1964), «Вечны ідал» (1966), «Антуні» (1969), опера-балет «Давід Сасунскі» (1976);
вак.-сімф. творы;
3 сімфоніі, «Канцэрг-Барока» для сімф.арк. (1983);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́НЕВІЦ (Bennewitz) Антанін (26.3.1833; Пршывраці, каля г. Літамішль, Чэхія — 29.5.1926),
чэшскі скрыпач і педагог. Скончыў Пражскую кансерваторыю (1852). У 1852—66 канцэртмайстар аркестраў у Празе, Зальцбургу, Штутгарце; канцэртаваў у Парыжы і Бруселі. З 1866 праф., у 1882—1901 дырэктар Пражскай кансерваторыі. З 1880 кіраўнік струннага квартэта Пражскага ням. камернага т-ва. Адзін са стваральнікаў Чэшскага квартэта (1891). Арганізатар публічных канцэртаў, у якіх удзельнічаў як ансамбліст (у трыо з Б.Сметанам і інш.). Дзякуючы Беневіцу-педагогу чэш. скрыпічная школа набыла сусв. вядомасць. Сярод яго вучняў О.Шэўчык, Ф.Ондржычак, І.Сук, О.Недбал.
бельгійскі кампазітар, гісторык музыкі, муз. дзеяч. Чл. Каралеўскай акадэміі Бельгіі (з 1882). Скончыў Брусельскую кансерваторыю (1855, клас Ф.Ж.Фетыса). Адзін з найб. яркіх прадстаўнікоў фламандскага кірунку ў бельг. музыцы, апіраўся на фламандскі фальклор і традыцыі ням.муз. культуры. Арганізатар (1867) і дырэктар (да 1901) Фламандскай муз. школы ў Антверпене (з 1898 Каралеўская фламандская кансерваторыя); правёў рэформу муз. адукацыі. Сярод твораў: Рэквіем (1863), араторыі «Люцыфер» (1866), «Шэльда» (1868), кантаты «Забіванне Авеля» (1856), «Рубенс» (1877). Аўтар кніг і артыкулаў па гісторыі бельг. музыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РАСНЕЎ Алег Васілевіч (н. 21.8.1940, г. Хойнікі Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Чл.-кар.АН Беларусі (1986), д-ртэхн.н. (1982), праф. (1986). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1961). З 1964 у Ін-це надзейнасці машын АН Беларусі, з 1978 яго дырэктар. Навук. даследаванні па тэорыі, метадах прагназавання надзейнасці і даўгавечнасці механізмаў машын, зніжэнні іх вібраакустычнай актыўнасці, стварэнні стандартаў і нарматываў для праектавання машын высокай надзейнасці.
Тв.:
Самоустанавливающиеся зубчатые колеса. Мн., 1983;
Аналитические методы механики в динамике приводов. Мн., 1992 (разам з А.М.Гоманам, М.М.Ішыным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАГАНРА́ВАЎ Анатоль Аркадзевіч (1.6.1894, с. Анькава Уладзімірскай вобл., Расія — 4.2.1975),
савецкі вучоны ў галіне балістыкі. Акад.АНСССР (1943). Ген.-лейт. артылерыі (1943). Двойчы Герой Сац. Працы (1964, 1974). Засл. дз. нав. і тэхн. Расіі (1940). Скончыў Петраградскі політэхн.ін-т (1916), Ваенна-тэхн. акадэмію (1929). З 1929 у Акадэміі артыл. навук (у 1946—50 прэзідэнт). З 1953 дырэктар Ін-та машыназнаўства АНСССР. З 1963 старшыня камісіі па даследаванні і выкарыстанні касм. прасторы пры АНСССР. Працы па пытаннях механікі і артыл. ўзбраення. Дзярж. прэмія СССР 1941. Ленінская прэмія 1960.