РУБЕ́Ж,
вёска ў Рубежскім с/с Круглянскага р-на Магілёўскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 13 км на З ад г.п. Круглае, 78 км ад Магілёва, 15 км ад чыг. ст. Слаўнае. 216 ж., 83 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 13, с. 418
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЫТЫ́ЧАВА,
вёска ў Плешчыцкім с/с Пінскага р-на Брэсцкай вобл., каля р. Прыпяць. Цэнтр калгаса. За 6 км на Пд ад горада і чыг. ст. Пінск, 181 км ад Брэста. 659 ж., 231 двор (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 15, с. 229
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ГВАЗДЫ,
вёска ў Валожынскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на У ад г. Валожын, 70 км ад Мінска, 17 км ад чыг. ст. Палачаны. 386 ж., 144 двары (2001). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 15, с. 245
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУРАЎНІ́,
вёска ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр Казьянскага с/с і саўгаса. За 28 км на Пн ад гар. пас. і чыг. ст. Шуміліна, 65 км ад Віцебска.
256 ж., 91 двор (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 15, с. 279
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНЕ́ЖЫЦЫ,
вёска ў Рачкавіцкім с/с Слуцкага р-на Мінскай вобл. Цэнтр эксперым. базы «Танежыцы». За 23 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Слуцк, 128 км ад Мінска. 706 ж., 278 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 15, с. 418
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́ЛЬМЫ,
вёска ў Брэсцкім р-не, на аўтадарозе Брэст—Кобрын. Цэнтр сельсавета і калект. унітарнага с.-г. прадпрыемства. За 9 км на У ад г. Брэст, 3 км ад чыг. ст. Кашалёва. 1907 ж., 646 двароў (2002). Сярэдняя і маст. школы, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
т. 16, с. 123
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЦЕ́ЖЫНА,
вёска ў Мінскім р-не, на аўтадарозе Мінск—Валожын. Цэнтр сельсавета. За 16 км на З ад Мінска, 6 км ад чыг. ст. Ратамка. 936 ж., 318 двароў (2002). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 16, с. 564
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯНЮ́КАЎШЧЫНА,
вёска ў Юрацішкаўскім пассавеце Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл., па р. Якунька. Цэнтр калгаса. За 21 км на ПнУ ад Іўя, 171 км ад Гродна, 2 км ад чыг. ст. Юрацішкі. 347 ж., 118 двароў (2003). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка. Помнік на брацкай магіле сав. воінаў і партызан.
т. 17, с. 195
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНЫ БОР,
вёска ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Магілёў—Бабруйск. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 28 км на ПнЗ ад г. Быхаў, 37 км ад Магілёва, 22 км ад чыг. ст. Семуковічы. 319 ж., 139 двароў (2003). Сярэдняя школа-сад, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі.
т. 17, с. 279
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРПІ́ЛАЎКА,
вёска ў Гомельскім р-не, на правым беразе р. Сож. Цэнтр сельсавета і камунальнага с.-г. унітарнага прадпрыемства. За 40 км на Пд ад Гомеля. 669 ж., 338 двароў (2003). Лясніцтва, дзіцячы санаторый «Верасок». Сярэдняя школа-сад, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Свята-Троіцкая царква. Брацкая магіла сав. воінаў.
т. 17, с. 381
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)