возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка (цячэ праз возера), за 4 км на У ад г. Браслаў. Пл. 4,26 км², даўж. 4,13 км, найб.шыр. 1,4 км, найб.Глыб. 6,3 м, даўж. берагавой лініі 16,5 км. Пл. вадазбору 781 км². Аб’ём вады 13,8 млн.м³. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр і нац. парк Браслаўскія азёры. Катлавіна складанага тыпу, выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Схілы выш. 10—12 м, на ПнЗ абразійныя, стромкія, на У спадзістыя, сугліністыя, пясчаныя. Берагі нізкія, пясчаныя, задзернаваныя. 15 астравоў агульнай пл. 0,31 км² і мелі. Дно да глыб. 4,5 м выслана пясчанымі і апясчаненымі адкладамі, ніжэй сапрапелем, у паўд.-зах. плёсе — гліністы іл. Мінералізацыя вады 190—200 мг/л, празрыстасць 2,5 м. Эўтрофнае. Зарастае. Злучана р. Друйка ў выглядзе шырокай пратокі з воз. Недрава, на ПнЗ — пратокай з воз. Войса. Уваходзіць у зону адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЮ́СЫ, Плюскае возера. У Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна, за 20 км на Пн ад г. Браслаў. У межах ахоўнай зоны нац. парку Браслаўскія азёры. Пл. 1,54 км², даўж. больш за 2 км, найб.шыр. 1,6 км, найб.глыб. 5,8 м., даўж. берагавой лініі 8,6 км. Пл. вадазбору 6,56 км². Катлавіна падпруднага тыпу. Схілы на З і Пнвыш. 4—5 м, разараныя, на Пд 8—10 м, пад хмызняком. Пойма шыр. 10—80 м, на ПдУ да 300 м. Берагі нізкія, пясчаныя. 9 астравоў агульнай пл. 10 га, з якіх Вялікі і Малы вызначаюцца значнымі памерамі. Некалькі заліваў. Дно да глыб. 1,5 м пясчанае, глыбей пераважна сапрапелістае і ілістае. Мінералізацыя вады 195—210 мг/л, празрыстасць 1,6 м. Эўтрофнае. Зараслі ўсх. і паўн. залівы, участкі паміж астравамі, шматлікія мелі. Упадаюць некалькі каналізаваных ручаёў, выцякае ручай у воз. Прысвяты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ТНА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Сосніца, за 44 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 1,83 км², даўж. 2,8 км, найб.шыр. 970 м, найб.глыб. 7,5 м, даўж. берагавой лініі 7,2 км. Пл. вадазбору 8,5 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 8—9 м, параслі лесам і хмызняком, на Пдвыш. да 17 м, у верхняй ч. разараныя. Пойма шыр. 10—40 м, укрытая хмызняком, на ПнЗ пераходзіць у вярховае балота. Берагі нізкія, пясчаныя, на Пн тарфяныя. У крайніх паўд.-зах. і паўн.-ўсх. частках катлавіны мелі з глыб. 1,2, 1,7 і 2,3 м. Дно да глыб. 4 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей — сапрапелем. Мінералізацыя вады 120—150 мг/л. празрыстасць 1,9 м. Эўтрофнае. Моцна зарастае. Шыр. паласы расліннасці да 200 м, пашырана да глыб. 3,2 м. На Пд выцякае ручай у воз. Сіценец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯСІ́ТА,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ловаць (цячэ праз возера), за 43 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 3,45 км², даўж. 4,6 км, найб.шыр. 1,3 км, найб.глыб. 10,6 м, даўж. берагавой лініі 12,8 км, пл. вадазбору 370 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 5—10 м (на У 3—5 м), разараныя. Адзначаны 2 тэрасы на выш. 2 і 5 м. Берагі нізкія, на У месцамі да 0,5 м, параслі хмызняком і водна-балотнай расліннасцю. Пойма шыр. 10—50 м (на ПдЗ да 200 м), забалочаная, пад хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей 2 мдно выслана ілам. Мноства водмелей і ўпадзін. Востраў пл. 1 га. Уздоўж берагоў да глыб. 1—1,2 м паласа надводнай расліннасці шыр. да 30 м. У выніку меліярац. работ у бас.р. Ловаць узровень возера паніжаны на 1,2—1.5 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЁСТА,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Аўсянка (цячэ праз возера), за 35 км на ПнУ ад г. Гарадок, каля в. Сяло. Пл. 5,35 км², даўж. 6,25 км, найб.шыр. 1,1 км, найб.глыб. 11,7 м, даўж. берагавой лініі 21,4 км. Пл. вадазбору 426 км². Катлавіна складанага тыпу, выцягнута з Пн на Пд, падзяляецца на тры плёсы: паўн. мелкаводны, цэнтр. з найб. глыбінёй і паўд. з глыб. да 8 м. Схілы катлавіны невысокія, разараныя, на У і Пд забалочаныя, на 3, ПнЗ і ПдУвыш. да 8 м, параслі лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, на Пд забалочаныя, ва ўсх. заліве сплавінныя. Дно на глыб. да 2—2,5 м пясчанае, ніжэй ілістае, у паўн.-ўсх. частцы сапрапелістае. Расліннасць пашырана да глыб. 2,4 м. У паўн.-ўсх. і паўд. залівах расце рэдкі ахоўны від — вадзяны арэх. Упадаюць 6 ручаёў і р. Марысіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРАПЕ́ЦКАЕ ВО́ЗЕРА, Чарпецкае возера, Чарпет,
у Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нішча, за 2 км на ПнУ ад в. Глаты, за 6 км на Пн ад г.п. Расоны. Пл. 2,03 км², даўж. 5,45 км, найб.шыр. 940 м, найб.глыб. 5 м, даўж. берагавой лініі 14,8 км. Пл. вадазбору 194 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, складанай лопасцевай формы, выцягнута з З на У. Схілы катлавіны на Пн і Звыш. 2—4 м, на Пд 5—9 м, на У да 15 м, пераважна пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя або затарфаваныя, на ПнУ зліваюцца са схіламі. Месцамі на Пн і Пд пойма шыр. 30—200 м, забалочаная і ўкрытая хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно сапрапелістае. Зарастае да глыб. 2,5—3 м. Праз возера цячэ р.Чарапяціца, якая злучае яго з азёрамі Мыленскае, Валькоўскае. Упадае р. Рудня і 2 ручаі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРБАМЫ́СЛА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна, за 4 км на ПнУ ад в. Вялікае Сітна, за 48 км на ПнУ ад Полацка, у межах гідралаг. заказніка Глыбокае-Чарбамысла. Пл. 0,5 км², даўж. 1,3 км, найб.шыр. 510 м, найб.глыб. 6,9 м, даўж. берагавой лініі 3,2 км. Пл. вадазбору 2 км².
Катлавіна лагчыннага тыпу, авальная, выцягнутая з ПнУ на ПдЗ. Схілы катлавіны на Пн і Звыш. 15—20 м, на У да 8 м, пад хваёвым лесам, на Пд да возера прымыкае верхавое балота. Берагі высокія, на З, Пн і У зліваюцца са схіламі, пясчаныя, на Пд тарфяныя. Дно да глыб. 1,5—2 м выслана пяском і апясчаненым ілам, ніжэй сапрапелем. На глыб. да 2 м расце рэдкі ахоўны від — палушнік азёрны, да 4—4,5 м імхі. Ёсць пасяленні баброў, водзяцца ракі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНАЕ ВО́ЗЕРА.
У Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., на мяжы з Пскоўскай вобл. Расіі, у бас.р. Обаль, за 4 км на З ад г.п. Езярышча, за 40 км на Пн ад г. Гарадок. Пл. 1,56 км², даўж. 2,83 км, найб.шыр. 780 м, найб.глыб. 2,5 м, даўж. берагавой лініі 7,6 км. Пл. вадазбору 4,49 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу, складаецца з 2 плёсаў, злучаных вузкім пралівам: невял. акруглага ўсх. і выцягнутага з Пн на Пд заходняга. Схілы катлавіны на Пдвыш. да 30 м, стромкія, на ПнЗ 5—7 м, спадзістыя, пясчаныя, укрытыя лесам. На Пн і Пд тэраса выш. 1 м. Берагі пераважна сплавінныя, на Пд, ПдУ і ПнЗ нізкія, пясчаныя і тарфяністыя. Пойма шыр. ад 50 да 300 м, месцамі забалочаная, парослая лесам. Дно плоскае, сапрапелістае. Востраў пл. 0,1 га. Зарастае па ўсёй плошчы. Выцякае ручай Чарнуля (злучае з воз. Іса).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНО́ВА, Янаўскае возера,
у Полацкім р-не Віцебскай вобл., на мяжы з Ушацкім р-нам, у бас.р. Дзіва (упадае ў возера) за 3 км на ПдУ ад в. Гомель, за 23 км на Пд ад г. Полацк. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. 7,7 км², даўж. 6,5 км, найб.шыр. 2,2 км, найб.глыб. 14 м, даўж. берагавой лініі 25 км. Пл. вадазбору 721 км². Катлавіна падпруднага тыпу, лопасцевай формы, выцягнутая з ПдЗ на ПнУ. Схілы катлавіны выш. да 12 м, спадзістыя, месцамі стромкія, укрыты лесам, часткова разараныя. На Пд і Пн тэраса выш. 2 м. Берагі выш. да 1 м, пясчаныя, месцамі завалуненыя, на У нізкія, на Пд зліваюцца з забалочанай нізінай. Мелкаводдзе шыр. да 10 м, пясчанае, глыбей дно сапрапелістае. Шыр. паласы зарастання 25—200 м. Упадаюць 2 ручаі, ракой Туржэц злучана з воз.Зашчаты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСІПО́ВІЦКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
у Беларусі, у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобл., на р. Свіслач (за 43,6 км ад вусця) у бас. Дняпра. Створана ў 1953. Пл. 11,9 км², даўж. 23,7 км, найб.Шыр. 1,2 км, найб.глыб. 8,5 м. Чаша — затопленыя рэчышча і пойма Свіслачы, ложа са шматлікімі мелкаводдзямі, ёсць невял. астравы агульнай пл. 15 га. Дно выслана глеем (60% пл.), каля берагоў — пяском. Катлавіна выцягнутая па даліне ракі, са стромкімі, радзей спадзістымі схіламі, укрытымі лесам (часткова пад ворывам). Берагі пераважна высокія, месцамі да 6—8 м.
Замярзае ў пач.снеж., лёд трымаецца да пач. красавіка. Летам вада праграваецца да 21 °C (у паверхневым слоі). Сярэднегадавая амплітуда вагання ўзроўню 81 см. Праточнасць вялікая, аб’ём воднай масы аднаўляецца за 7—8 сутак. Сярэднегадавы сцёк у створы плаціны 790 млн.м³. Каля 35% плошчы зарастае. Выкарыстоўваецца ў энергет. мэтах (Асіповіцкая ГЭС), на водазабеспячэнне сажалак рыбгаса «Свіслач» і Асіповіцкага кардонна-руберойдавага з-да. Зона адпачынку «Асіповічы», санаторый «Вяззе». Курганны могільнік, каля в. Лапічы — гарадзішча жал. веку.