КАЖАНЁЎСКІ ((Korzeniowski) Юзаф) (19.3.1797, каля г. Броды Львоўскай вобл., Украіна — 17.9.1863),
польскі пісьменнік, драматург, педагог, адзін з пачынальнікаў рэалізму ў польск. л-ры. Скончыў Крамянецкі ліцэй (1819). З 1833 выкладаў у Кіеўскім ун-це, Харкаве. З 1846 у Варшаве, адзін з арганізатараў Гал. школы (гл.Варшаўскі універсітэт). З 1863 у Дрэздэне. Дэбютаваў у 1816 класіцыстычнымі одамі. Лепшыя яго п’есы: драма «Карпацкія горцы», прысвечаная барацьбе гуцулаў за вольнасць, камедыі «Яўрэі» — з’едлівая сатыра на дэградуючую шляхту, «Замужняя дзяўчына» (усе 1843), адметная тонкім гумарам і яскравасцю характараў. Аўтар гіст. трагедыі «Манах» (1830), раманаў «Спекулянт» (1846), «Калакацыя» (1847), «Сваякі» (т. 1—4, 1857) і інш., у якіх адлюстраваны актуальныя праблемы таго часу.
Тв.:
Dziela wybrane. T. 1—8. Kraków, 1954;
Рус.пер. — Аферист. Раздел: Романы. М., 1979.
Літ.:
Bachórz J. Realizm bez «chmumej jazdy»: Studia o powieściach Józefa Koizeniowskiego. Warszawa, 1979;
Цыбенко Е.З. Польский социальный роман 40—70-x г. XIX в. М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЫ́ЛЬСКАЕ ТКА́ЦТВА,
традыцыйнае нар. ткацтва на тэр. Капыльскага р-на Мінскай вобл. Вядома з 16 ст. У 17 ст. працавалі ткацкія майстэрні. З 1850-х г. да 1914 у в. Агароднікі ў майстэрні, пабудаванай кн. Радзівілам па вытворчасці абрусаў, ткалі на шырокіх кроснах. Выконвалася ў тэхніках закладнога (найб. пашыранае да 20 ст.; выкарыстоўвалі габеленавую тэхніку, у некат. узорах у нітках асновы пакідалі шчыліны; характэрны спалучэнні чырвонага і чорнага колераў), шматнітовага і пераборнага (пашырана ў 20 ст.) ткацтва. У шматнітовай тэхніцы (да 12 нітоў) ткалі больш за 200 узораў — «простых» і «павучковых». Асаблівую разнавіднасць шматнітовай тэхнікі складаюць тканіны з фактурай «у бублікі» («касматыя») з выцягнутай уточнай неразразной ніткай; найб. уласцівы спалучэнні белага і шэрага колераў. Пераборнае ткацтва мае 2 разнавіднасці. Традыц. арнаменты — геаметрычны, зааморфны, раслінны; характэрны спалучэнні белага з блакітным або рознымі адценнямі сіняга колеру. Захавалася да нашага часу ў работах некат. мясц. ткачых, сярод якіх і надомніцы Слуцкай ф-кі маст. вырабаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕМЕ́ЛІШКІ,
вёска ў Астравецкім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 70 км на Пн ад г.п. Астравец, 272 км ад Гродна, 75 км ад чыг. ст. Гудагай. 730 ж., 280 двароў (1998).
Вядомы з 1644 як сяло маёнтка Свіраны, які ў 17—18 ст. належаў Сангушкам, Данілевічам, Корвін-Пятроўскім, Прушынскім. З 1795 у Рас. імперыі, у 19 — пач. 20 ст. мястэчка, цэнтр воласці Свянцянскага пав. Віленскай губ. У 1886—143 ж., 21 двор. З 1922 у Польшчы, цэнтр гміны Свянцянскага пав. Віленскага ваяв.З 1939 у БССР, у 1940—59 цэнтр сельсавета Свірскага р-на, у 1959—62 у Некрашунскім і Падольскім с/с Астравецкага р-на. У 1962—65 у Ашмянскім р-не. З 1965 цэнтр сельсавета Астравецкага р-на. У 1971—521 ж., 189 двароў.
Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, лазнева-пральны і быт. абслугоўвання камбінаты, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — Кемелішкаўскі касцёл Нараджэння Дзевы Марыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНЯЗЕ́ВІЧ (Кароль Ота) (4.5.1762, Асітэн каля г. Елгава, Латвія — 9.5.1842),
вайсковы дзеяч Рэчы Паспалітай. Збел. шляхты. Вучыўся ў Варшаўскай рыцарскай школе (1774—77). Служыў у кароннай артылерыі ў Беластоку, Седльцах, на Падоллі. Удзельнік вайны з Расіяй 1792, паўстання 1794, ген.-маёр. У час Мацяёвіцкай бітвы 1794 трапіў у палон. Пасля вызвалення зліст. 1794 у Італіі, дзе ваяваў на баку Напалеона, у 1800 удзельнічаў у вайне супраць Аўстрыі, генерал брыгады. З 1801 у адстаўцы. У 1812 зноў на службе, генерал дывізіі ў штабе Ж.Банапарта. На чале 18-й дывізіі ваяваў пад Смаленскам, Барадзіном, у бітве на Бярэзіне камандаваў корпусам, паранены. У знак пратэсту супраць польск. палітыкі Напалеона ў 1813 выйшаў у адстаўку. Інтэрніраваны аўстр. ўладамі. У 1814 увайшоў у Вайсковы к-т для арганізацыі арміі Каралеўства Польскага. З 1815 у адстаўцы, жыў у Дрэздэне. У час паўстання 1830—31 пасланы паўстанцкімі ўладамі ў Парыж за падтрымкай, але вынікаў не дамогся, застаўся ў Парыжы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗА́НА (Lausanne),
горад на ПдЗ Швейцарыі. Адм. ц. кантона Во. 123 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 250 тыс.ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на Жэнеўскім возеры. Прам-сць: маш.-буд., металаапр., паліграф., швейная, харчасмакавая, у т. л. тытунёвая, вінаробчая. Ун-т. Штаб-кватэра Міжнар. Алімпійскага к-та. Музеі: алімпійскі, выяўл. мастацтваў, археалогіі і гісторыі, дэкар. мастацтваў і інш.Арх. помнікі 12—18 ст. Шматлікія масты і фунікулёры. Турызм. Курорт.
У старажытнасці паселішча, якое рымляне наз. Лаўзоніум. З 590 цэнтр епіскапства (улада належала сеньёру-епіскапу), якое ў 1536 скасавана ў выніку Рэфармацыі. У 13—14 ст. горад залежаў ад Савойскага графства, у 1536—1798 — ад Берна. У 1537 засн. пратэстанцкая акадэмія (з 1891 ун-т). У 1798 сталіца Леманскай рэспублікі. З 1803 у складзе Швейцарыі, сталіца кантона Во (Ваат). У Л. знаходзіцца федэральны трыбунал (з 1874), праводзяцца шматлікія міжнар. канферэнцыі, у т. л.Лазанская канферэнцыя 1922—23. Сусветна вядомы курорт.
дзеяч расійскага і германскага рэв. руху. З 1896 вучыўся ў Гайдэльбергскім ун-це. З 1904 у Расіі, чл. партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў), з 1905 — яе Пецярбургскага к-та. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. Неаднаразова арыштаваны, у т. л. восенню 1908 у Мінску, куды быў накіраваны ў якасці эмісара ЦК партыі эсэраў. У 1908 уцёк у Германію, далучыўся там да левага крыла с.-д. партыі. У час 1-й сусв. вайны чл.камуніст. «Саюза Спартака», з вясны 1918 афіц. прадстаўнік рас. партыі левых эсэраў у Германіі. Удзельнік Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 у Германіі. Дэлегат устаноўчага з’езда Камуніст. партыі Германіі (снеж. 1918 — студз. 1919), у студз. 1919 прымаў удзел у паўстанні берлінскіх рабочых. Зсак. 1919 узначаліў барацьбу засав. ўладу ў Баварыі, 13—27.4.1919 кіраваў Выканаўчым саветам Баварскай сав. рэспублікі, пасля яе разгрому расстраляны паводле прыгавору ваен.-палявога суда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЫ́РСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1649,
выступленне гараджан Мазыра і сялян навакольных вёсак у час антыфеадальнай вайны 1648—51 на Беларусі. Пачалося ўлетку 1648. Выступленне ўзначаліў мазырскі рамеснік Іван Сталяр. Жыхары Мазыра склалі асобную харугву на чале змясц. седлавым майстрам Седляром. У жн. да гараджан далучыўся пасланы Б.Хмяльніцкім атрад Міхненкі. З мэтай закрыць казацкім загонам шлях на Беларусь, у пач.студз. 1649 на Тураў і Мазыр рушыла 15-тысячнае войска ВКЛ на чале з гетманам польным Я.Радзівілам. Радзівіл паслаў да гараджан ганца з лістом, у якім прапанаваў здаць горад без бою, за што абяцаў усім паўстанцам права на свабодны выхад. Гараджане не прынялі прапановы. 19 студз. войска Радзівіла падышло да Мазыра. Драгуны, пад прыкрыццём саней з дрывамі, падышлі да варот, выбілі іх бярвёнамі і ўварваліся ў горад. К канцу дня горад і замак былі захоплены, рэшткі паўстанцаў адцеснены да Прыпяці і перабіты, горад разрабаваны, часткова спалены. Кіраўнік паўстання Сядляр прарваўся праз акружэнне і выратаваўся, Міхненка быў узяты ў палон і пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРАЎЛЯ́НСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1943,
бой падраздзяленняў 415-й стралк. дывізіі (палк. П.І.Машчалкоў) 61-й арміі Бел. фронту і 27-й Нараўлянскай партыз. брыгады імя Кірава (камандзір У.П.Яромаў) супраць ням.-фаш. захопнікаў за вызваленне г.п. Нароўля 28—30 ліст. ў Вял.Айч. вайну. У пасёлку знаходзілася каля 500 гітлераўцаў з 13 танкамі, 2 штурмавымі гарматамі «фердынанд», 2 бронемашынамі. 28 ліст.сав. дывізія фарсіравала р. Прыпяць і зПд наблізілася да Нароўлі. Партызаны разведалі ўмацаванні праціўніка, наяўнасць і месцазнаходжанне яго агнявых кропак і разам з камандаваннем дывізіі распрацавалі план вызвалення Нароўлі. У ноч на 30 ліст. партызаны (камандзір П.І.Літоўскі) і падраздзяленні стралк. палка абышлі пасёлак з 3 і Пн і пачалі наступленне. Баючыся акружэння, праціўнік адступіў. Нароўля была вызвалена, захоплены ваен. склады праціўніка. Партызаны і часці Чырв. Арміі вызвалілі таксама в. Верхні і Ніжні Млынок, з дапамогай насельніцтва пабудавалі мост цераз Прыпяць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НЕДАТЫКА́ЛЬНЫЯ»,
члены найніжэйшых індуісцкіх кастаў, якія не належаць да ніводнай з 4 індуісцкіх варнаў. Да «Н.» адносілі тых, хто займаўся нячыстымі для прававерных індусаў заняткамі, звязанымі з забойствам жывёл, брудам і смеццем: рыбаловы, гарбары, абутнікі, прачкі, смецяры, асенізатары і інш., а таксама прадстаўнікі адсталых плямён. Лічылася, што зносіны «Н.» з членамі вышэйшых кастаў апаганьваюць апошніх. Найб. жорсткія абмежаванні для «Н.» існавалі на Пд Індыі, ім забаранялася жыць разам з іншымі, наведваць храмы, карыстацца агульнымі калодзежамі і г.д. У 1920—30-я г. барацьбу за правы «Н.» узначаліў М.К.Гандзі, які называў іх «харыджанамі» («божымі дзецьмі»; афіц. назва «Н.» у сучаснай Індыі). Канстытуцыя 1949 гарантавала «Н.» усе грамадз. правы, а закон 1955 прыраўноўваў іх дыскрымінацыю да крымін. злачынства. Чл.т.зв. «спісачных» (ніжэйшых) кастаў і плямён (16% насельніцтва Індыі) атрымалі льготы пры паступленні ў ВНУ і на дзярж. службу. Аднак поўнае скасаванне «недатыкальнасці» застаецца адной знайб. складаных праблем інд. грамадства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАХО́МАЎ (Аляксей Фёдаравіч) (2.10. 1900, в. Варламава Валагодскай вобл., Расія — 14.4.1973),
расійскі графік і жывапісец. Нар.маст.СССР (1971). Правадз.чл.АМСССР (1964). Вучыўся ў Ленінградскім вучылішчы Штыгліца (1915—17 і ў 1921), Вышэйшым маст,тэхн. ін-це (1922—25). З 1948 выкладаў ў Ін-це жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна ў Ленінградзе (з 1949 праф.). Працаваў пераважна ў галіне кніжнай графікі. Супрацоўнічаў з дзіцячымі час. «Чиж», «Еж», «Костер». Аформіў кнігі «Майстар» С.Маршака (1927), «Бежын луг» І.Тургенева (1936, 1959), «Мароз, Чырвоны нос» М.Някрасава (1938, 1959), «Так» С.Міхалкова (1949), «Дзецям» У.Маякоўскага (1948), «Піліпок. Старонкі з азбукі» Л.Талстога (1968—70). Аўтар серыі літаграфій «Ленінград у дні блакады» (1942—44). У 1920—30-я г. працаваў і як жывапісец («Юная натуралістка», 1933). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1973.
Тв.:
Ленинградская летопись. Л., 1965.
Літ.:
Матафонов В.С. А.Ф.Пахомов. М., 1981.
А.Пахомаў. На Няву за вадой. З серыі «Ленінград у дні блакады» 1942.